Dipservice Hall

Dipservice Hall прапануе ўдзельнікам праграмы "Белавія Лідар" атрымаць 1 бал * за кожны выдаткаваны 1 Еўра за пражыванне ў комплексе «Фрунзе», якi знаходзiцца па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Фрунзэ, 11 VIP (левы); вул. Фрунзэ, 13 (будынак); вул. Фрунзэ, 15 (будынак); зав. Вайсковы, 4, нумары №№ 1, 2, 3, 4. Для гэтага пры аплаце гасцінічных паслуг неабходна паведаміць свой асабісты нумар удзельніка. Балы налічваюцца ў месяцы, наступным за месяцам пражывання**.

Dipservice Hall - выдатная прапанова для тых, хто шукае асаблівы камфорт і зацiшак у цэнтры Мінска. Пяць хвілін хады ад плошчы Перамогі - і вы трапляеце ў месца, зацішнае схаванае ад ажыўленых трас на ахоўнай і дагледжанай тэрыторыі з прыгожым паркам.

Dipservice Hall

Гасцявыя дамы і нумары Dipservice Hall - гэта ідэальны адпачынак у рэспектабельнай абстаноўцы. Вытанчаны інтэр'ер, дарагое аздабленне, зручная мяккая мэбля, укамплектаваная сучаснай тэхнікай кухня з неабходным кухонным начыннем, кабельнае TV, безлімітны інтэрнэт WI-FI і іншыя дробязі для максімальна камфортнага знаходжання ў апартаментах.

Dipservice Hall

Для гасцей сталіцы акрамя пражывання прапанаваны пляцоўка для правядзення вясельных урачыстасцяў, гала-вечароў, навагодніх і калядных святаў, карпаратыўных і дабрачынных мерапрыемстваў агульнай умяшчальнасцю звыш 300 чалавек, масаж, а таксама шырокі спектр дадатковых паслуг.

Dipservice Hall

* Налічаныя балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі;

** Калі балы не былі налічаныя на карту ўдзельніка - трэба звярнуцца ў праграму на працягу 6 месяцаў з моманту выкарыстання паслуг, падаўшы дакументы, якія пацвярджаюць факт аплаты.