Mydutyfree

Mydutyfree – сэрвіс папярэдняга заказу тавараў у крамах бязмытнага гандлю (д'юці-фры), даступны пасажырам Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», кіеўскіх аэрапортаў «Барыспаль» і «Жуляны», а таксама іншых аэрапортаў (поўны спіс дадзены на сайце mydutyfree.net).

Сэрвіс дазваляе вандроўнікам выбраць тавары анлайн і аформіць перадзаказ. Дадаткова пры заказе тавараў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» удзельнікі праграмы «Белавія Лідар» атрымваюць зніжку на куплю. Карыстачы Mydutyfree не марнуюць час у аэрапорце перад вылетам: замову для іх збіраюць загадзя. Пасля пашпартнага кантролю вандроўнік проста забірае гатовы заказ на касе без чаргі.

Удзельнікі праграмы «Белавія Лідар» атрымваюць 1 бал[1] за кожны 1 еўра, выдаткаваны на набыткі праз Mydutyfree, а пры заказе тавараў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» – павялічаную зніжку 10%[2].

Як атрымаць зніжку і балы?

  • Выберыце тавары на сайце mydutyfree.net ці ў мабільным дадатку MyDutyFree.
  • Увядзіце Ваш нумар удзельніка праграмы «Белавія Лідар» у адпаведнае поле, афармляючы папярэдні заказ. Зніжка на куплю налічваецца аўтаматычна.
  • У дзень вылету міжнародным рэйсам забярыце заказ на стойцы Mydutyfree у аэрапорце і аплаціце яго з павялічанай зніжкай.
  • Бонусы за куплю будуць налічаны на Ваш персанальны рахунак «Белавія Лідар» напачатку месяца, што ідзе за месяцам куплі.

З Mydutyfree вандроўнікі атрымваюць унікальную магчымасць атрымаць дакладную інфармацыю пра асартымент і цэны ў крамах бязмытнага гандлю. Сэрвіс эканоміць не толькі грошы, але і час у аэрапорце: зрабіць набыткі перад вылетам паспее кожны.

Mydutyfree — паслуга для ўсіх, хто аддае перавагу камфортнаму шопінгу і шануе свой час.

Поўную інфармацыю пра сэрвіс і каталог глядзіце на сайце mydutyfree.net.

  1. балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі;
  2. зніжка можа не шырыцца на асобныя таварныя пазіцыі.