Travelling Connect

Зарабляйце балы за роўмінг-званкі ў больш чым 20 краінах свету!

З Travelling Connect Вы можаце зарабляць балы ў праграме "Белавія Лідар", калі Вы падарожнічаеце за мяжу і здзяйсняеце роўмінг-званкі ў сетках больш чым 20 аператараў па ўсім свеце.

Travelling Connect

Скарыстацца паслугай вельмі проста:

  • Зарэгіструйцеся адзін раз онлайн;
  • Перад ад'ездам Праверце, у якіх краінах і сетках Вы можаце зарабляць балы за роўмінг-званкі;
  • Па прыездзе ў Вашу краіну прызначэння, пераканайцеся, што Ваш мабільны тэлефон пераключаны на сетку партнёра Travelling Connect. Напрыклад, Білайн у Расіі і Арменіі, life:) ва Украіне, Turkcell у Турцыі;
  • Здзяйсняйце роўмінг званкі ў сетках партнёраў і атрымлівайце да 4 балаў за кожную хвіліну выходнага роўмінг званка!

З дадаткам для смартфона карыстацца нашымі паслугамі стала яшчэ лягчэй. Не выпусціце яшчэ адну магчымасць атрымаць балы Белавія Лідар за званкі ў роўмінгу. Дадатак працуе ў Google Play і App Store.

З Travelling Connect Вы можаце зарабляць балы незалежна ад вашай краіны, аператара і тыпу абанемента. Вы таксама можаце падключыць да 3 дадатковых нумароў да аднаго акаўнта Travelling Connect.

Дэталі на www.travellingconnect.com

Зарабляйце балы з міжнароднай +372 сім-картай у праграме Mobile Miles

Міжнародная +372 сім-карта зручная для кожнага, хто адпачывае, працуе ці вучыцца за мяжой. Эканомце да 85% на тэлефонных размовах у роўмінгу больш чым у 190 краінах і зарабляйце адначасова балы ў праграме «Белавія Лідар»!

Зарэгіструйцеся і атрымлівайце асалоду з дадатковымі мілямі за размовы ў роўмінгу!

За карыстанне міжнароднай +372 сім-картай вы атрымаеце:

  • 1 бонусны бал за хвіліну ўваходнага званка
  • 1 бонусны бал за хвіліну выходнага званка
  • 100 бонусных балаў за рэгістрацыю (пасля актывацыі сім-карты)

Каб скарыстацца гэтай прапановай, Вам трэба набыць міжнародную +372 сім-карту, зарэгістраваць яе на сайце Mobile Miles і выкарыстоўваць яе падчас Вашых паездак за мяжу.