Навіны Белавія

12 Жніўня 2010

“Белавія” – “Дэльта” : электронны інтэрлайн

У адпаведнасці з падпісаным інтэрлайн-пагадненнем паміж Нацыянальнай авіякампаніяй “Белавія” і адным з буйнейшых амерыканскіх авіяперавозчыкаў “Delta” ў кліентаў абедзвюх авіякампаній з'явілася магчымасць набыцця электронных білетаў на рэгулярныя рэйсы адзін аднаго.

Электронны білет мае яўныя перавагі перад папяровым білетам, асабліва для дзелавых людзей, якія цэняць свой час. З укараненнем тэхналогіі электроннага авіябілета адпадае неабходнасць ехаць у касу за білетам або загадзя прыязджаць у аэрапорт, каб аформіць яго перад вылетам. Акрамя гэтага, білет захоўваецца ў электронным выглядзе і яго немагчыма забыць або згубіць, а рэгістрацыя з гэтым білетам простая і займае мінімум часу.

На сённяшні дзень электронны білет паспяхова выкарыстоўваецца на ўсіх рэгулярных маршрутах “Белавія”. Нацыянальнай авіякампаніяй “Белавія” падпісана 19 інтэрлайн-пагадненняў на прызнанне электроннага білета з замежнымі партнёрамі: “ЧСА-Чэшскія авіялініі”, “ЛОТ-Польскія авіялініі”, “Аўстрыйскія авіялініі”, “Аэрасвіт”, “Эйр Балтык”, “Брытыш эйрвейз” і іншыя.

Сёння гэта самая зручная для пасажыраў форма набыцця авіябілетаў, якую прапаноўваюць усе вядучыя авіякампаніі свету.