Навіны Белавія

27 Жніўня 2010

«Белавія» у Лондане атрымала новую прапіску

Офіс прадстаўніцтва "Белавія" у Вялікабрытаніі (Лондан) цяпер знаходзіцца па новым адрасе.

Офіс зручна размешчаны побач з чыгуначным вакзалам "VICTORIA STATION" на вуліцы 5 LOWER GROSVENOR PLACE, LONDON, SW1W 0EJ у турыстычным цэнтры Лондана недалёка ад Букінгемскага палаца. З вакзалу VICTORIA у аэрапорт Гатвік, куды Белавія выконвае рэгулярныя рэйсы з Мінска, кожныя 25 хвілін ходзіць хуткасны электрацягнік - час у шляху 35 хвілін.

Офіс і прамая тэлефонная лінія для браніравання білетаў +44 (0) 207 233 8559 працуюць з пасажырамі з 10.00 да 17.00 штодзённа, субота і нядзеля - выхадны. У офісе можна атрымаць дадатковую інфармацыю па ўмовах авіяперавозкі, бясплатную кансультацыю па выбары найбольш прыдатнага тарыфу, тлумачэнні па правілах вяртання і абмену авіябілетаў.

Рэйсы Мінск-Лондан-Мінск выконваюцца тройчы на тыдзень па серадах, пятніцах і нядзелях. Зручныя стыкоўкі і прымальныя ўзроўні тарыфаў з Лондана праз Мінск у Баку, Ерэван, Тбілісі, Калінінград, Кіеў, Маскву і Санкт-Пецярбург.