Навіны Белавія

26 Сакавіка 2012

На час спынены паветраныя зносіны паміж Мінскам і Масквой


26 сакавіка 2012 года было прыпынена паветранае паведамленне паміж М
інскам і Масквой.
 
Выкананне палётаў ажыццяўляецца ў рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі «Аб паветраных зносінах і супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту» ад 12 снежня 1997 года.
 
У адпаведнасці з гэтым пагадненнем прадугледжваецца камерцыйны парытэт паміж дзвюма сталіцамі. Расійскія авіяцыйныя ўлады прапанавалі трактаваць яго як парытэт частот.
 
Нацыянальнай авіякампаніяй "Белавія" ў сезоне IATA «Лета 2012» было заяўлена выкананне 4 частот у дзень. З расійскага боку было заяўлена выкананне пяці частот - па адной частаце S7 і Utair, а таксама тры частоты авіякампаніяй «Аэрафлот».
 
Беларускімі авіяцыйнымі ўладамі быў выдадзены дазвол на выкананне 4 частот на працягу сезону «Лета-2012». Таксама для камфорту пасажыраў быў выдадзены дазвол на некалькі дзён для выканання заяўленых пяці частот.
 
Мы гатовы неадкладна ўрэгуліраваць сітуацыю, аднак з боку Рассійскіх уладаў паступіла прапанова пачаць перамовы толькі ў красавіку», - паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія»Анатоль Гусараў.
 
Дазвол на выкананне палётаў для «Белавія» быў выдадзены ўвечары 24 сакавіка 2012 года і толькі да 30 сакавіка 2012 года. Раніцай 26 сакавіка 2012, дачакаўшыся вылету рэйса Аэрафлота з Мінска ў Маскву SU1835, у 06.21 па мінскім часе Расійскія авіяцыйныя ўлады накіравалі паведамленне аб адклiканнi дазволу на выкананне рэгулярных рэйсаў «Белавія» ў сезоне «Лета 2012» па маршруце Мінск-Масква-Мінск, пачынаючы з 07.00 раніцы 26 сакавіка 2012 года.
 
«На наш погляд, склалася сітуацыя, якая ўшчамляе правы як расійскіх, так і беларускіх пасажыраў. Усе рэйсы Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» па маршруце Мінск-Масква выконваюцца сумесна з расійскімі авіякампаніямі «ТрансАэра» і «Сібір», - каментуе Анатоль Мікалаевіч Гусараў.
 
«Белавія» шкадуе аб рашэнні Расавіяцыі, якое негатыўна адбілася на планах пасажыраў авіякампаній.
 
Нацыянальная авіякампанія прыносіць свае прабачэнні пасажырам і гатова пакрыць поўны кошт білетаў для ўсіх пасажыраў адмененых рэйсаў або бясплатна перабраніравать на іншы напрамак. Да чацвярга, 29 сакавіка 2012 г., дасягнута дамоўленасць аб выкананні рэйсаў.