Навіны Белавія

10 Красавіка 2012

«Белавія» прадоўжыць лятаць у рэгіёны Расійскай Федэрацыі


Учора, 9 красавіка 2012 года, авіяцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі дасягнулі пагаднення па выкананні рэйсаў паміж сталіцамі саюзных дзяржаў.
 
Па выніках перамоў Нацыянальная авіякампанія «Белавія» можа ўвесці 5 частату па напрамку Мінск-Масква-Мінск, а таксама прадоўжыць лятаць у рэгіёны Расійскай Федэрацыі па раней заяўленым раскладзе ў Санкт-Пецярбург, Екацярынбург і Калінінград. З 16 мая пачнецца выкананне рэйса Мінск-Сочы-Мінск, а з 3 чэрвеня будзе адкрыты рэйс па маршруце Мінск-Навасібірск-Мінск.
 
«У першую чаргу, хацім падзякаваць нашых пасажыраў за цярпенне і разуменне.
 
На дадзены момант у авіякампаніі разглядаецца пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення пятай частаты па маршруце Мінск-Масква-Мінск.
 
У бліжэйшы час абавязкова паведамім аб нашым рашэнні», - пракаменціраваў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.