Навіны Белавія

20 Лютага 2012

«Белавія» будзе сфдзейнiаць развiццю турызму памiж Беларуссю i Iзраiлем


У рамках міжнароднай турыстычнай выставы-кірмашу ў Тэль-Авіве «IMTM-2012»  на базе прадстаўніцтва Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» ў Ізраілі Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусі Алег Качан і пасол Рэспублікі Беларусь у Ізраілі Ігар Ляшчэня адкрылі інфармацыйна-турыстычны цэнтр Рэспублікі Беларусь.
 
У цэнтры сабрана ўся неабходная інфармацыя пра Беларусь для патэнцыяльных турыстаў: культурна-гістарычных выдатнасцях, запаведных і рэкрэацыйных зонах, сродках размяшчэння і харчавання, музеях, тэатрах.
 
«Інфармацыя цэнтра аб Беларусі дасць магчымасць данесці малавядомыя, але цікавыя факты аб нашай краіне да ізраільцян, і тым самым прывабіць іх у Беларусь для знаёмства з нашай культурай і традыцыямі!», - падзяліўся ўражаннямі дырэктар прадстаўніцтва «Белавія» ў Рэспубліцы Ізраіль (Тэль-Авіў ) Сяргей Паўлавіч.
 
Кіраўніцтва Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» зацікаўлена ў развіцці турыстычных ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Ізраілем.
 
«Колькасць жадаючых беларусаў і ізраільцян наведаць дзяржаву Ізраіль і Рэспубліку Беларусь адпаведна штогод расце, таму мы бачым адной з нашых задач падтрымліваць гэта жаданне і спрыяць развіццю турыстычных ўзаемаадносін», - паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і ЗЭД Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.
 
На дадзены момант мінімальны тарыф па напрамку Мінск - Тэль-Авіў у адзін бок складае ад 199 еўра*, туды-зваротна - ад 249 еўра*. У зваротным напрамку, Тэль-Авіў - Мінск можна набыць білет у адзін бок ад 195 USD, туды-зваротна - ад 300 USD.
 
У самы запатрабаваны перыяд для падарожжаў з 29.05.2012 г. па 11.09.2012 г.** жадаючыя наведаць Беларусь або Ізраіль могуць набыць білеты па спецыяльных тарыфах ад 130 USD * у адзін бок, і ад 210 USD * туды-зваротна.
 
* Аэрапортавыя зборы і таксы аплачваюцца дадаткова.
** Пасажыр абавязаны вярнуцца назад да 24.00 11.09.2012 г.