Навіны Белавія

06 Жніўня 2015

Зручныя стыкоўкі з Мінска на Дальні Ўсход

Па статыстыцы кожны месяц пятая частка білетаў Белавія афармляецца на сайце авіякампаніі, таму адзін з нашых прыярытэт як перавозчыка – развіццё інтэрнэт-паслуг па продажу авіябілетаў.
Упершыню на сайце авіякампаніі “Белавія” адкрыты продаж авіябілетаў з Мінска ў Хабараўск, Уладзівасток, Магадан, Петрапаўлаўск-Камчацкі, Пекін і Шанхай праз Санкт-Пецярбург. Гэтая паслуга стала даступнай дзякуючы спецыяльнаму пагадненню з авіякампаніяй “Трансаэра”.
Перавагі для пасажыраў:
  • мажлівасць скарыстаць з найбольш зручных стыковак;
  • афармленне адзінага білета на ўсім маршруце.
Цяпер яшчэ больш зручных стыковак на Дальні Ўсход!