З 01 студзеня 2026 года ўступаюць у сілу новыя патрабаванні іміграцыйных уладаў Грузіі да замежнікаў
31 Снежня 2025
Згодна з законам Грузіі «Аб турызме», усе пасажыры, якія ўязджаюць у краіну, абавязаныя мець дзеючую медыцынскую страхоўку або поліс страхавання ад няшчасных выпадкаў.
Якія патрабаванні?
- Страхавы поліс павінен быць прадстаўлены падчас рэгістрацыі на рэйс у фізічнай форме (арыгінал) на грузінскай або англійскай мовах
- Поліс павінен пакрываць увесь перыяд знаходжання турыста ў Грузіі, уключаючы даты прыбыцця і ад'езду
У выпадку адсутнасці неабходнай страхоўкі пасажыру будзе адмоўлена ў перавозцы.
🎄Асабліва прасім звярнуць увагу пасажыраў навагодняга рэйса B2-735 Мінск–Тбілісі, які вылятае ноччу 31.12.2025