Навіны Белавія

04 Ліпеня 2016

Авіякампанія «Белавія» і Qatar Airways падпісалі камерцыйныя пагадненні

З 1 ліпеня 2016 г. увайшоў у сілу шэраг камерцыйных пагадненняў паміж ААТ «Авіякампанія «Белавія» і Qatar Airways. На дадзены момант паміж авіяперавозчыкамі заключаныя інтэрлайн і спецпрарэйтавае пагадненні, а таксама ўведзены электронны інтэрлайн.

Пагадненні прадугледжваюць прызнеанне перавозачных дакументаў паміж перавозчыкамі-партнёрамі ды гэтаксама надаюць права авіякампаніі-партнёру афармляць білеты на рэйсы адзін аднаго.

Паводле падпісаных дакументаў, пасажыры могуць купляць білеты ў касах і праз інтэрнэт па ўсіх маршрутах, выконваемых абедзьвюма авіякампаніямі.

З 1 ліпеня пасажыры авіякампаніі «Белавія» і Qatar Airways ужо могуць падарожнічаць транзітам паміж Мінскам і Дохай праз розныя трансферныя пункты: Маскву, Варшаву, Парыж, Франкфурт, Мілан, Рым, Барселону, Амстэрдам ды інш.

 «Дзякуючы такому супрацоўніцтву, пасажыр зможа аформіць адзіны білет на ўвесь маршрут руху як на рэйсы «Белавія», гэтак і на рэйсы Qatar Airways. Так, пасажыры атрымліваюць магчымасць скарыстацца з найбольш зручных стыковак, што зробіць іх падарожжы больш камфортнымі і дазволіць зэканоміць час у дарозе. Мы радыя, што дзякуючы партнёрскім пагадненням, мы можам пашыраць магчымасці для падарожжа нашым кліентам», — распавёў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

На сягонняшні дзень авіякампанія «Белавія» мае больш за 50 интерлайн-пагадненняў з рознымі авіякампаніямі.