Навіны Белавія

28 Лістапада 2016

Бясплатны правоз аднаго камплекту спартовага рыштунку

Лепшымі за горы могуць быць толькі горы, якія ты прыехаў заваяваць са сваім рыштункам. З 1 снежня 2016 года і да 31 сакавіка 2017 года мы робім бясплатным правоз аднаго камплекту спартовага рыштунку на ўсе рэгулярныя кірункі нашай авіякампаніі. І гэта – у дадатку да асноўнай нормы правозу бясплатнага багажу (на 20 кг.). Засталося толькі зрабіць галоўны выбар: лыжы альбо сноўборд?