Навіны Белавія
Прамая тэлефонная лінія
28 чэрвеня 2017 г. з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 229-20-39 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія», падчас якой вы зможаце задаць першаму намесніку генеральнага дырэктара па арганізацыі вытворчасці Пархамовіч Глебу Мікалаевічу свае пытанні па тэме: «Абнаўленне парка паветраных судоў ААТ «Авіякампанія «Белавія».
У ходзе правядзення «прамой тэлефоннай лініі» будзе ажыццяўляцца аўдыёзапіс.
Перад выкладаннем сутнасці пытання, калі ласка, паведаміце нам сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства ці працы, а калі вы прадстаўляеце арганізацыю - назавіце яе найменне.