Навіны Белавія

18 Мая 2018

Прамая тэлефонная лінія

30 мая 2018 г. з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (017) 229-20-39 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія», падчас якой вы зможаце задаць намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай і кадравай працы Яўкіну Ігару Віктаравічу свае пытанні па тэме: «Патрабаванні да кандыдатаў і ўмовы прыёму на працу бортправаднікоў у ААТ «Авіякампанія «Белавія».

Падчас правядзення «прамой тэлефоннай лініі» будзе ўжыццяўляцца аўдыязапіс.

Перад выкладам сутнасці пытання, калі ласка, паведаміце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства ці працы, а калі вы прадстаўляеце арганізацыю – назавіце яе назву.