Навіны Белавія

21 Жніўня 2018

Авіяквіткі па акцыйнаму тарыфу - 20 еўра ў адзін бок плюс таксы і зборы з 2 красавiка

     Удзельнікі праграмы «Белавія Лідар», якія з'яўляюцца трымальнікамі карткі Альфа-Банка з падключанай паслугай «Альфа-Белавія» змогуць аформіць авіяквіткі па акцыйнаму тарыфу - 20 еўра ў адзін бок плюс таксы і зборы. Купля квіткоў будзе даступная толькі на сайце авіякампаніі www.belavia.by пасля аўтарызацыі ў асабістым кабінеце ўдзельніка праграмы.
     Даты вылету – з 23 па 30 жнiвня 2018.
Напрамкі (вылет з/у Мінск) – в/из Брусэль, Жэнэва, Казань, Калiнiнград, Ларнака, Мiлан, Адэса, Паланга.

Для куплі квітка:

  • Аўтарызуйцеся на сайце www.belavia.by з дапамогай нумара ўдзельніка праграмы «Белавія Лідар» (Member ID - унікальны нумар удзельніка), які пазначаны пры падключэнні паслугі «Альфа-Белавія», і сакрэтнага пароля;
  • Пры наяўнасці месцаў у рамках акцыі тарыф будзе адлюстраваны ў калонцы «Economy Promo»;
  • Аплаціце авіяквіток з дапамогай рэквізітаў карткі Альфа-Банка з падключанай паслугай «Альфа-Белавія».
  • Афармленне авіяквітка ў рамках акцыі магчыма як у адзін бок, так і туды-назад. Камбінаванне акцыйнага тарыфу з іншымі апублікаванымі тарыфамі, даступнымі на момант афармлення авіяквітка, дазволена.
  • Звяртаем Вашу ўвагу, што прозвішча/імя ўдзельніка праграмы «Белавія Лідар» павінны адпавядаць прозвішчу/імя ўладальніка карткі Альфа-Банка, да якой падключана паслуга «Альфа-Белавія». Адказнасць за паведамленне дакладнага нумара ўдзельніка праграмы «Белавія Лідар» пры падключэнні паслугі «Альфа-Белавія» ляжыць на ўдзельніку праграмы.
  • Раім падключаць паслугу «Альфа-Белавія» не пазней 24 гадзін да планаванай даты куплі авіяквіткоў па акцыйным тарыфе.

Да авіяквіткоў, аформленых у рамках акцыі, распаўсюджваюцца абмежаванні:

  • Змены часу і даты вылету па авіяквіткам, набытым па акцыйных тарыфах, у тым ліку шляхам камбінавання пакупкі авіяквітка па акцыйнаму тарыфу і авіяквітка па іншаму тарыфу авіякампаніі «Белавія» - забаронены;
  • Выкарыстанне авіяквітка магчыма толькі ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў дадзеным авіяквітку. Пры невыкарыстанні авіяквітка на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр не прымаецца да перавозкі на другім участку маршруту. Выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
  • Набытыя авіяквіткі ў рамках акцыі, у тым ліку пры камбінаванні акцыйнага тарыфу з іншым тарыфам авіякампаніі «Белавія», з'яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца.