Навіны Белавія

08 Студзеня 2019

Бясплатны стоповер ад Белавія для транзітных пасажыраў

     З новага года транзітныя пасажыры авіякампаніі «Белавія» змогуць скарыстацца з пералёту з прыпынкам (стоповер) у Мінску.
     Гэта опцыя дазваляе пасажырам, якія падарожнічаюць з перасадкай праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», спыніцца на тэрмін ад 24 да 72 гадзін ў сталіцы Рэспублікі Беларусь. Дадаць Беларусь да маршруту падарожжа транзітныя пасажыры могуць абсалютна бясплатна.
     Стоповер даступны на адным з участкаў маршруту руху пры куплі квітка туды-зваротна.
     Ужо сёння аформіць авіяквіток з транзітным прыпынкам у Мінску магчыма ў касах «Белавія», прадстаўніцтвах авіякампаніі за мяжой, а таксама ў агентаў. На дадзены момант вядуцца работы па ўкараненні магчымасці набыцця дадзенай паслугі на сайце авіякампаніі belavia.by.
    «Колькасць транзітных пасажыраў у авіякампаніі «Белавія» пастаянна расце і ўжо складае каля 50 %. Мы стараемся ўдасканальваць паслугі ў адпаведнасці з пажаданнямі і патрэбамі нашых кліентаў. Новая опцыя дазволіць пасажырам зрабіць сваё падарожжа больш насычаным і пазнаёміцца з нашай краінай, не павялічваючы пры гэтым выдаткі на авіяпералёт. Мы спадзяёмся, што магчымасць наведаць яшчэ адну краіну падчас запланаванага пералёту будзе запатрабаваная транзітнымі пасажырамі, асабліва ўлічваючы факт бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь для грамадзян многіх дзяржаў. Замежныя турысты змогуць разнастаіць сваё падарожжа знаёмствам з беларускай сталіцай і славутасцямі Беларусі», - адзначыў генеральны дырэктар ААТ«Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
     Дзякуючы стоповеру пасажырам не прыйдзецца бавіць час у зале чакання да наступнага вылету. Цяпер замежнікі, ня плануючы асобную паездку ў Беларусь, змогуць наведаць Мінск, ўразіцца шырынёй мінскіх праспектаў, багатай гісторыяй, пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні, сустрэцца з сябрамі, наведаць розныя мерапрыемствы і адпачыць перад наступным рэйсам.

  •  Звяртаем вашу ўвагу, што паслуга «стоповер» даецца пасажырам, у адпаведнасці з Указам 8 ад 09.01.2017 г. "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян", а таксама з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 63 ад 19 студзеня 2006 г.