Навіны Белавія

13 Мая 2019

У Мюнхен з Мінска можна будзе паляцець прамым рэйсам

     15 ліпеня 2019 года авіякампанія “Белавія” адкрые першы рэйс па маршруце Мінск-Мюнхен-Мінск.
     Палёты ў Мюнхен будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 12.30 па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Мюнхена імя Франца-Ёзэфа Штраўса ў 13.35. Зваротны рэйс з Мюнхена плануецца ажыццяўляць з вылетам у 14.15 і прылётам ў Нацыянальны аэрапорт “Мінск” у 17.15. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.
     “Адкрыццё новага рэйса будзе спрыяць наладжванню і ўмацаванню гандлёва-эканамічных узаемаадносін паміж беларускімі і нямецкімі партнёрамі, спросціць абмен афіцыйнымі, культурнымі і спартыўнымі дэлегацыямі паміж Беларуссю і Германіяй”, - адзначыў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія”.
     Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer - 175 пасажыраў, умяшчальнасцю 76 месцаў. Час у дарозе складзе каля 2-х гадзін.
     Кошт авіябілетаў пры набыцці на сайце belavia.by у 1 бок складзе ад 115 еўра, уключна з таксамі і зборамі, і ад 260 еўра - туды-зваротна. Квіткі ўжо ў продажы.
     Мюнхен - сталіца федэральнай зямлі Баварыя. Стабільная эканоміка і самы высокі ўзровень жыцця ў краіне робяць сталіцу Баварыі прывабным месцам для развіцця бізнесу. Дзякуючы адкрыццю дадзенага рэйса прадстаўнікі як бізнэс-колаў, так і навуковых і грамадскіх сфер дзейнасці змогуць найбольш актыўна развіваць партнёрскія адносіны з замежнымі калегамі. Акрамя таго, авіякампанія таксама разлічвае за кошт адкрыцця дадзенага рэйса на далейшае павелічэнне транзітнага патоку праз свой базавы аэрапорт у Мінску.
     На дадзены момант беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы па наступных нямецкіх напрамках: Берлін, Франкфурт і Гановер.