Навіны Белавія

19 Чэрвеня 2019

Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм

Бортправаднікі «Белавія» перапрануцца ў адмысловую форму, каб сустрэць гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, якія прыляцяць у Мінск 19 чэрвеня рэйсамі з Лондана, Парыжа і Рыма. Праект рэалізаваны выключна пры падтрымцы айчынных вытворцаў: дызайн формы распрацаваны ўласнымі сіламі каманды Mark Formelle - аднаго з самых вядомых беларускіх брэндаў адзення, а модны абутак бортправаднікоў прадаставіла фабрыка «Лідскі абутак» - мадэль распрацавана на аснове папулярнай калекцыі спартыўнага абутку з дзвюма палоскамі па баках.

Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм
Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм
Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм

На рэйсах авіякампаніі «Белавія» будзе перавезена больш за 2500 удзельнікаў і заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў, і каб госці краіны змаглі акунуцца ў атмасферу свята і гасціннасці ўжо на борце самалёта, быў распрацаваны праект формы экіпажаў з адмысловым прынтам, які акцэнтуе геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь. А з адмыслова распрацаваных брашур пасажыры шмат што пазнаюць пра нашу краіну.

Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм
Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм

    «Наша авіякампанія не магла застацца ўбаку ад падзеі сусветнага маштабу, і мы вырашылі з дапамогай гэтага праекта задаць настрой спартоўцам, членам зборных, заўзятарам, а таксама іншым удзельнікам Еўрапейскіх гульняў ўжо з першых хвілін падарожжа ў Беларусь. Спадзяемся, што гэты праект дапаможа нашым гасцям прасякнуцца атмасферай усеагульнага спартовага свята, якім наступныя некалькі дзён будзе жыць наша краіна!», - сказаў генеральны дырэктар ААТ«Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм

У цэлым на праект - ад распрацоўкі канцэпцыі да атрымання узораў - пайшло менш за 4 тыдні. Па спецзаказе было выраблена 9 мужчынскіх і 9 жаночых касцюмаў. У продажы ў абмежаванай колькасці можна будзе набыць адмыслова распрацаваныя цішоткі з дызайнам, які адказвае на пытанне «Дзе знаходзіцца Беларусь».

Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм

    «Мы рады такому супрацоўніцтву з «Белавія», бо падобныя праекты маюць важны сацыяльны складнік. Мы расказваем пра нашу краіну, яе таварыскасць, адкрытасць і гатоўнасць сустрэць дарагіх гасцей з іншых краін. Таксама мы самі робімся больш дасведчанымі і прафесійнымі, што станоўча адбіваецца і на іншых нашых праектах і калекцыях», - падкрэсліла суўласнік Mark Formelle Святлана Сіпарава.

Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм
Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм

Бортправаднікі «Белавія» ўзялі ўдзел у фотасесіі, якая дэманструе, што цудоўнае падарожжа ў нашу краіну пачынаецца з першага кроку ў салон самалёта. За фразай «Мы рады вітаць вас на борце «Белавія» чуецца: «Сардэчна запрашаем на борт Беларусь - гэты візіт будзе для вас незабыўным. У нас выдатна!»

Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм
Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм
Бортправаднікі змянілі форменную вопратку на спартовы касцюм