Навіны Белавія

08 Студзеня 2020

Адкрыццё рэйса ў Актаў

Горад, які пераконвае, што возера таксама бывае морам, асабліва калі яно Каспійскае.

Пачынаючы з 2 чэрвеня 2020 г. «Белавія» пачынае выкананне рэйсаў у Міжнародны аэрапорт Актаў, Казахстан. Палёты будуць выконвацца па аўторках, пятніцах і нядзелях з вылетам у 22.15. Зваротны вылет у Нап Мінск плануецца ў 04.30 па панядзелках, серадах і суботах і прыбыццём у беларускую сталіцу ў 05.50 раніцы.

Кошт у адзін бок ад 145 € (тарыф «Light»), туды-назад - ад 240 € (тарыф «Light»)

Час у шляху: 3 ч. 20 мін.

Квіткі ўжо на сайце belavia.by

Белавія пачынае выкананне рэйсаў у Міжнародны аэрапорт Актаў, Казахстан