Навіны Белавія

09 Студзеня 2020

Адкрыццё рэйса ў Рэўс

Авіякампанія «Белавія» адкрывае продаж квіткоў на новы прамы рэйс у аэрапорт Рэўс, Іспанія.

Аэрапорт Рэўс з'яўляецца самым зручным аэрапортам для турыстаў, якія абiраюць сонечнае Коста-Дарада ў якасці месца адпачынку.

Мы спадзяемся, што з увядзеннем новага рэйса нашым пасажырам стане больш зручна дабірацца ў любімыя турыстычныя месцы.

Пачатак палётаў запланаваны на 4 чэрвеня 2020 г. двойчы на тыдзень па чацвяргах і нядзелях з вылетам з Мінска ў 08.45. Зваротны вылет у Мінск плануецца ў 12.25 і прыбыццём у беларускую сталіцу ў 17.10.

Кошт у адзін бок ад 105 € (тарыф «Light»), туды і зваротна - ад 218 € (тарыф «Light»)

Час у шляху: 3 ч. 45 мін.

Квіткі ўжо на сайце belavia.by

Белавія адкрывае продаж квіткоў на новы прамы рэйс у аэрапорт Рэўс, Іспанія.