Навіны Белавія

21 Лютага 2020

«Белавiя» набывае тры Embraer E195-E2

20 лютага 2020 года адбылося ўрачыстае падпісанне лізінгавай дамовы на пастаўку трох самалётаў новага пакалення Embraer E195-E2.

У цырымоніі падпісання з боку авіякампаніі «Белавія» прымаў удзел генеральны дырэктар Гусараў А. М., з боку лізінгавай кампаніі «AERCAP» - Філіп Скраггс, прэзідэнт і камерцыйны дырэктар.

Прыбыццё трох абсалютна новых самалётаў з завода-вытворцы чакаецца ў снежні 2020 года, сакавіку і красавіку 2021 года. 

«Мы вельмі рады супрацоўніцтву з авіякампаніяй «Белавія» і набыццю трох E2. У нас доўгая гісторыя працы з нашымі сябрамі ў «Белавія», і мы рады дапамагчы ім рэалізаваць план па абнаўленні флоту. З укараненнем такога новага пакалення самалёта Embraer Е2 «Белавія» атрымае магчымасць знізіць эксплуатацыйныя выдаткі. Мы з нецярпеннем чакаем рэалізацыі падпісанай дамовы разам з «Белавія» і «Embraer», - сказаў Філіп Скраггс, прэзідэнт і камерцыйны дырэктар AerCap.

E195-E2 разлічаны на перавозку 125 пасажыраў у двухкласнай канфігурацыі: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканом-класе. Самалёты новага пакалення ў першую чаргу будуць эксплуатавацца на такіх маршрутах як Лондан, Барселона, Астана, Мюнхен, Парыж, Сочы і Амстэрдам.

«Авіякампанія «Белавія» паспяхова ажыццяўляе абнаўленне паветранага флоту на працягу некалькіх гадоў. У 2019 годзе мы атрымалі тры новыя самалёты Embraer-195 і адзін Embraer-175, вясной 2020 года чакаем паступленне яшчэ аднаго Embraer-175, а ўжо ў снежні бягучага года наш парк папоўніцца абсалютна новым самалётам Embraer E195-E2. Пасажыры авіякампаніі цэняць самалёты Embraer у першую чаргу за іх камфорт. А для авіякампаніі, апроч магчымасці павысіць узровень сэрвісу, такое папаўненне флоту будзе спрыяць далейшаму зніжэнню кошту авіяквіткоў за кошт эканамічнасці паветраных судоў гэтага тыпу», - пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Папаўненне парка самалётамі Embraer-195-E2 дазволіць авіякампаніі нарошчваць частоты выканання рэгулярных рэйсаў па ўжо наяўных кірунках і адкрываць новыя рэйсы, што будзе спрыяць павышэнню прывабнасці Мінска ў якасці паўнавартаснага транзітнага вузла (хаба).

Канфігурацыя салона гарантуе максімальны камфорт для пасажыраў за кошт кампаноўкі крэслаў 2+2 ў эканамічным класе абслугоўвання і 2+1 - у бізнес-класе. Ва ўсіх самалётах Embraer-195 авіякампаніі «Белавія» салон бізнес-класа аддзелены жорсткай перагародкай і абсталяваны камфортнымі крэсламі з павялічанай адлегласцю паміж радамі.

 

«Белавiя» набывае тры Embraer E195-E2
«Белавiя» набывае тры Embraer E195-E2