Навіны Белавія

24 Лютага 2020

Выкананне рэйсаў у Італьянскую Рэспубліку

У сувязі са зваротамі, якія датычацца выканання рэйсаў з Рэспублікі Беларусь у Італьянскую Рэспубліку, паведамляем.

Па сітуацыі на 24 лютага 2020 г. няма забароны на выкананне палётаў у гарады Італіі . Мы выконваем палёты па маршрутах Мінск-Мілан-Мінск і Мінск-Рым-Мінск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме. Таму зварот квіткоў ажыццяўляецца толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якіх яны набываліся.