Навіны Белавія

10 Сакавіка 2020

Авіякампанія «Белавія» прыпыняе выкананне рэйсаў па маршруце Мінск-Мілан-Мінск

У сувязі з пастановай урада Італіі аб забароне на ўезд/выезд у/з 15 правінцый у рамках барацьбы з успышкай каронавiруса, авіякампанія «Белавія» прыпыняе выкананне рэйсаў па маршруце Мінск-Мілан-Мінск з 12 сакавіка па 2 красавіка 2020 г. уключна. 

Для авіябілетаў, аформленых на рэйсы з вылетам з 12 сакавіка па 2 красавіка 2020 года ўключна, магчыма поўнае вяртанне кошту білета ці перанос палёту да 31 траўня 2020 года без дадатковага збору ў межах аднаго класа абслугоўвання па гэтых жа маршрутах або на рэйсы «Белавія» па маршруце Мінск-Рым-Мінск.

Для авіябілетаў, аформленых на рэйсы по маршруце Мiнск-Рым-Мiнск з вылетам з 12 сакавіка па 2 красавіка 2020 года ўключна, магчыма поўнае вяртанне кошту білета ці перанос палёту да 31 траўня 2020 года без дадатковага збору ў межах аднаго класа абслугоўвання па гэтых жа маршрутах. 

Вяртанне або абмен выконваецца па месцы аплаты білета