Навіны Белавія

14 Ліпеня 2020

“Белавія” падаўжае дзеянне элітнага ўзроўню ў праграме лаяльнасці “Белавія Лідэр” і адмяняе спісанне назапашаных балаў.

Шаноўныя пасажыры,

Мы разумеем, што з-за распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 шмат каму з вас прыйшлося адкласці валізкі і застацца дома. У наяўнай сітуацыі ў большасці ўдзельнікаў праграмы не будзе магчымасці пацвердзіць і захаваць свой узровень. Таму мы мяняем некаторыя правілы ў праграме лаяльнасці “Белавія Лідэр”.

Цяпер тэрмін дзеяння бягучага элітнага ўзроўню (срэбны, залаты) падаўжаецца на адзін год (да студзеня 2022 года). Такім чынам, калі ў 2020 годзе ў вас быў элітны ўзровень, а ў гэтым годзе вы не змаглі ў дастатковай меры скарыстацца з паслуг нашай авіякампаніі і пацвердзіць свой статус, то ваш узровень будзе захаваны на наступны год. Абавязковая ўмова для падаўжэння тэрміну дзеяння ўзроўню - наяўнасць на балансе мінімум трох палётных сегментаў у 2020 годзе. Змяненні дзейнічаюць толькі ў бягучым годзе.

Акрамя таго, адсутнасць палётнай актыўнасці на балансе на працягу 2020 года не прывядзе да спісання балаў у наступным годзе, а гэта значыць, што колькасць балаў на рахунку ўдзельніка захаваецца для пасажыраў усіх узроўняў (класічнага, срэбнага, залатога). Нагадаем, што, згодна з правіламі праграмы, калі на працягу двух каляндарных гадоў на балансе ўдзельніка не будзе зарэгістравана ніводнага палёту, то балы спісваюцца.