Навіны Белавія

22 Ліпеня 2020

Змены ва ўмовах набыцця дадатковага багажу

З 1 жніўня 2020 года “Белавія” змяняе ўмовы куплі дадатковых багажных месцаў на рэгулярных рэйсах авіякампаніі. Цяпер кошт будзе залежаць ад часу і спосабу набыцця паслугі.

Пры куплі першага месца багажу (тарыфы “Лайт” і “Прома”) на сайце авіякампаніі belavia.by адначасова з набыццём квітка кошт стандартнага месца багажу складзе 25 €. Кошт багажу пасля набыцця квітка альбо кожнага наступнага месца - незалежна ад тарыфу - пры набыціі onlinе складзе 40 €. Паслугу можна аформіць на сайце авіякампаніі не пазней за 2 гадзіны да вылету.

Ранейшы кошт багажу – 50 еўра – застанецца пры куплі дадатковага багажнага месца афлайн – у касах, у агентаў ці на стойках рэгістрацыі авіякампаніі, незалежна ад тарыфу.

Да 1 жніўня месца багажу набываецца згодна з дзеючымі правіламі.

Больш падрабязна з правіламі перавозкі багажу вы можаце азнаёміцца па спасылцы.

Змены ва ўмовах набыцця дадатковага багажу