Навіны Белавія

25 Студзеня 2021

З 27.01.2021 змяняюцца правілы ўезду ў Польшчу

Усім пасажырам, якія вылятаюць рэйсам Мінск-Варшава, уключаючы транзіт праз Мінск ці Варшаву, патрабуецца прайсці ПЦР ці экспрэс-тэст на SARS-Cov-2 (антыген ці антыцелы) не раней, чым за 48 гадзін да вылету з аэрапорта адпраўлення. Пасажыры, якія падалі тэст, вызваляюцца ад самаізаляцыі па прыбыцці ў Польшчу.

Экспрэс-тэст на антыген выконваецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск перад вылетам.

Аплата магчыма праз банк ці праз аплатны тэрмінал.

Рэквізіты для аплаты: магчыма аплата праз АРІП.

Звесткі па аплаце:

Выканаўца: ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па г. Мінску і Мінскай вобласці, БІК BLBBY2X Рахунак атрымальніка BY24BLBB36320100233760001001 УНП 100233760 Від платы: 42-6ВД/ COVID-19

Калі Вы ажыццяўляеце аплату ў аддзяленні банка, калі ласка, паведаміце працаўніку дадзенага аддзялення пра патрэбу правядзення платы праз сістэму ”Разлік“ (АРІП).

Для аплаты праз БАНКАМАТ, ІНФАКІЁСК, МАБІЛЬНЫ БАНКІНГ ПАТРЭБНА ВЫБРАЦЬ:

  1. Аплата паслуг
  2. Усе аплаты
  3. Сістэма “Разлік” (АРІП)
  4. Сацыяльнае абслугоўванне, Ахова здароўя
  5. Ахова здароўя
  6. Санітарна-прафілактычныя цэнтры г. Мінск
  7. Мінскі гарадскі ЦГіЭ
  8. Санітарна-гігіенічныя паслугі
  9. Для аплаты паслугі ўвесці нумар замовы - 42-6ВД
  10. ПІБ
  11. Увесці суму платы

    Кошт даследавання па стане на 01.01.2021 складае:

    • для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь - 44 рублі 69 капеек
    • для нерэзідэнтаў – 48 рублёў 48 капеек.
  12. Праверыць карэктнасць інфармацыі
  13. Здзейсніць плату