Навіны Белавія

27 Студзеня 2021

Змена правілаў самаізаляцыі ў Польшчы

З 23 студзеня 2021 года ўвайшло ў сілу распараджэнне №153, якое змяняе пастанову адносна ўвядзення абмежаванняў, дазволаў і забарон у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Згаданае распараджэнне прадугледжвае вызваленне ад каранціну на тэрыторыі Польшчы асобаў, якія маюць адмоўны тэст SARS-CoV-2, зроблены перад перасячэннем мяжы на працягу 48 гадзін, лічачы ад моманту атрымання вынікаў тэсту. Для вызвалення ад каранціну тэст павінны мець пасажыры ўсіх узроставых груп, уключна дзяцей.

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што правілы ўезду ў Польшчу не змяніліся і застаюцца ранейшымі, адпаведна пастанове Рады Міністраў Польшчы ад 21 снежня 2020 года.
Наяўнасць адмоўнага тэсту не з’яўляецца абавязковай умовай для ўезду ў Рэспубліку Польшча.

Акрамя таго, варта мець на ўвазе, что наяўнасць адмоўнага тэсту не дае права на ўезд у Рэспубліку Польшча без падстаў, прадугледжаных пастановай Рады Міністраў Польшчы ад 21 снежня 2020 года.