Навіны Белавія

02 Сакавіка 2021

Аднаўленне рэйсаў па маршруце Мінск-Батумі-Мінск

З 30 сакавіка авіякампанія “Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Батумі-Мінск.

Аднаўленне палётаў пачынаецца з двух рэйсаў на тыдзень - з Мінска па аўторках і пятніцах (зваротны вылет з Батумі - па серадах і суботах). Да пачатку летняга сезона колькасць рэйсаў плануецца павялічыць да сямі на тыдзень.

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што згодна з правіламі, усталяванымі ў Грузіі, існуюць абмежаванні на ўезд у краіну. Інфармацыію пра абмежаванні глядзіце на нашым афіцыйным сайце ў раздзеле “Інфармацыя па абмежаваннях на ўезд/ выезд па краінах”.