Навіны Белавія

30 Мая 2023

Сэрвісы Belavia Leader будуць часова недаступныя

З 1 чэрвеня праграма лаяльнасці Belavia Leader пачынае пераход на новую платформу. У сувязі з гэтым з 1 па 27 чэрвеня будзе прыпынена магчымасць рэгістрацыі новых удзельнікаў і дадання няўлічаных палётаў, а з 3 чэрвеня ўдзельнікі праграмы не змогуць карыстацца асабістым кабінетам на сайце і ў мабільным дадатку, у тым ліку афармляць прэміі.

Усе прэміяльныя білеты, аформленыя па 2 чэрвеня ўключна, будуць дзейнічаць. Магчымасць змены даты вылету захоўваецца.

Калі будуць налічаны балы за няўлічаныя палёты, здзейсненыя да 31 мая?
Усе балы за палёты, здзейсненыя да 31 мая, будуць налічаныя пасля заканчэння міграцыі. Для налічэння балаў трэба адправіць заяву на пошту leader@belavia.by.

Што рабіць, калі ўдзельнік плануе ляцець у чэрвені? Як налічыць балы?
Для налічэння балаў можна назваць нумар удзельніка пры набыцці авіябілета на сайце і ў офісах продажаў або прад'яўляць карту ўдзельніка на стойцы рэгістрацыі. Усе балы будуць залічаны на рахунак пасля завяршэння пераходу на новую платформу.

Ці будуць налічвацца балы за пакупкі ў партнёраў праграмы лаяльнасці?
Удзельнікі праграмы працягнуць збіраць балы, здзяйсняючы пакупкі / карыстаючыся паслугамі партнёраў Belavia Leader. Яны будуць улічаныя пасля завяршэння пераходу на іншую платформу.

Ці будуць даступныя прывілеі элітных узроўняў Gold і Silver ў аэрапорце?
Для рэгістрацыі каля стойкі бізнес-класа, доступу ў бізнес-залу аэрапорта, правозу дадатковага багажу ўладальнікам залатых і срэбных карт (з актуальным тэрмінам дзеяння) неабходна ўнесці нумар удзельніка ў браніраванне і прад'яўляць пластыкавую карту ў аэрапорце.
Павышэнне класа абслугоўвання на борце для ўдзельнікаў залатога ўзроўню па-ранейшаму не гарантуецца і можа быць абмежавана на перыяд міграцыі.

Аб завяршэнні працэсу міграцыі на новую платформу мы паведамім дадаткова. Сачыце за навінамі на сайце і ў тэлеграм-канале авіякампаніі.
Удакладняючыя пытанні можна накіроўваць спецыялістам праграмы лаяльнасці на пошту leader@belavia.by. Абяцаем прыкласці ўсе намаганні для таго, каб пераход на новую платформу прайшоў максімальна хутка.

Прыносім усім удзельнікам Belavia Leader прабачэнні за нязручнасці.