Што такое электронны білет (e-ticket)?

Электронны білет - гэта авіябілет, які аформлены не на папяровым носьбіце, а ў электронным выглядзе, і ўся інфармацыя аб падарожжы надзейна захоўваецца ў сістэме браніравання авіякампаніі.

Электронны білет з’яўляецца дакументам, які пацвярджае дагавор паветраннай перавозкі, што заключанны паміж пасажырам і авіякампаніяй.

Перавагі электроннага білета:

  1. яго немагчыма забыць ці згубіць;
  2. паскораная працэдура рэгістрацыі на рэйс, бо сістэма рэгістрацыі і браніравання звязаны паміж сабою;
  3. эканомія часу з-за адсутнасці неабходнасці звароту ў касу для афармлення перавозачных дакументаў;
  4. магчымасць набыцця авіябілета як для сябе, так і для сваіх родных, сяброў і дзелавых партнёраў праз Інтэрнэт у любой кропцы свету.

Электронны білет можа быць аплачаны любым спосабам: наяўны ці безнаяўны разлік.

Электронны білет можна набыць на сайце авіякампаніі www.belavia.by, у офісах прыватнага продажу і ў агентаў.

Электронны білет фарміруецца адразу пасля заканчэння браніравання і аплаты. У якасці пацверджання пакупкі пасажыру прадастаўляецца маршрут/квітанцыя па электроннай пошце ці непасрэдна агентам продажу перавозак.

Маршрут/квітанцыя ўтрымлівае поўную інфармацыю аб падарожжы, форме і дэталях аплаты перавозкі. (Рэкамендуецца раздрукаваць яе і захоўваць на працягу ўвсяго падарожжа!).

У электронны білет магчымы ўнясенні змяненняў даты вылету/прылету, маршруту падарожжа, ці зварот электроннага авіябілета згодна з умовамі тарыфу, па якім ён быў набыты.