Перавозка грузаў

Авіяцыйная перавозка - гэта хуткасць, якасць і бяспека дастаўкі грузаў і пошты.

«Белавія» аказвае паслугі па авіяцыйнай перавозцы грузаў і пошты на ўсіх сваіх рэгулярных рэйсах, а таксама па маршрутнай сетцы авіякампаній-партнёраў.

Грузавое агенцтва «Белавія» размяшчаецца на грузавым комплексе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», што дазваляе аператыўна абслугоўваць грузавых кліентаў і кантраляваць якасць апрацоўкі Вашага грузу на складзе.

Мы разумеем, што для паспяховага супрацоўніцтва Вам патрэбны надзейныя партнёры, якія прапануюць шырокія магчымасці па авіяцыйнай перавозцы грузаў і пошты, таму нашы супрацоўнікі прыкладуць максімум намаганняў для арганізацыі перавозкі.

Нашы супрацоўнікі прапануюць Вам найбольш аптымальны маршрут для Вашых грузаў, дапамогуць аптымізаваць перавозкі, што будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці Вашага бізнэсу.

«Белавія» актыўна развівае свае паслугі ў галіне авіяцыйных грузавых перавозак, пастаянна павышае ўзровень сэрвісу і якасць абслугоўвання кліентаў.

Магчымасці па дастаўцы грузаў пастаянна пашыраюцца дзякуючы адкрыццю новых напрамкаў перавозак, удасканаленню маршрутнай сеткі і развіццю адносін з новымі авіякампаніямі-партнёрамі.

Перавозка грузаў і пошты ажыццяўляецца ў багажна-грузавых адсеках пасажырскіх паветраных судоў авіякампаніі.

Мы прапануем паслугі па перавозцы генеральнага грузу, грузаў, якія хутка псуюцца, жывых жывёл і небяспечных грузаў.

Што трэба зрабіць, каб адправіць груз

Каб адправіць звычайны груз (general cargo), для пачатку неабходна запоўніць заяўку.

У выпадку, калі Ваш груз - гэта жывыя жывёлы, то неабходна запоўніць заяўку на перавозку жывых жывёл

Запоўненую заяўку адпраўце па адрасе cargo@belavia.by або на факс (+375 17) 279-20-74.

Пасля атрымання Вашай заяўкі спецыялісты нашага грузавога агенцтва вызначаць магчымасць перавозкі Вашага грузу авіяцыйным транспартам, дадуць неабходныя рэкамендацыі па ўпакоўцы, зробяць папярэдні разлік кошту перавозкі, а таксама вырабяць папярэдняе браніраванне грузавы ёмістасці на паветраным судне.

Кантакты:

Нацыянальны аэрапорт «Мінск», грузавы комплекс, кабінет №2

тэлефон/факс (+375 17) 279-20-74

cargo@belavia.by