Павышэнне класа абслугоўвання на борце (Upgrade)

Повышение класса обслуживания

Узлятаем на новы ўзровень: павышайце клас абслугоўвання з эканома да бізнэсу і атрымлівайце асалоду ад камфортнага палёту!

Паслуга «Upgrade» мае на ўвазе прадастаўленне месца ў салоне бізнес-класа пасажыру з аформленым авіябілетам эканамічнага класа за дадатковую плату і пры наяўнасці свабодных месцаў у салоне бізнес-класа.

ПАСЛУГА НЕГАРАНТАВАНАЯ! На этапе рэгістрацыі ў аэрапорце пасажыру з аформленай паслугай выдаецца пасадачны талон на месца ў эканамічным класе абслугоўвання. Пры наяўнасці вольных месцаў у салоне бізнэс-класа пасадачны талон будзе заменены на новы каля выхаду на пасадку. У выпадку немагчымасці прадаставіць паслугу грашовыя сродкі будуць звернуты ў поўным аб'ёме*.

Падчас палёту вы атрымаеце ўсе перавагі абслугоўвання бізнес-класа:

  • Прасторныя і камфартабельныя крэслы;
  • Харчаванне і напоі ў адпаведнасці з рацыёнам бізнес-класа;
  • Прыярытэтны выхад з самалёта.

Нормы правозу багажу і ручной паклажы не змяняюцца і адпавядаюць першапачаткова набытаму авіябілету.

Бізнес-зала, Fast Track і іншыя паслугі, даступныя ў аэрапорце для пасажыраў з набытымі білетамі ў тарыфным брэндзе «Бізнес», не прадастаўляюцца.

Балы па праграме «Белавія Лідар» налічваюцца ў адпаведнасці з першапачаткова набытым авіябілетам.

Аформіць Паслугу можна на сайце авіякампаніі, а таксама ў офісах продажаў авіякампаніі і ў агентаў, але не раней, чым за 72 гадзіны да вылету рэйса.

Павышэнне класа абслугоўвання даступна для рэйсаў авіякампаніі з Мінска ў Астану, Баку, Дубай, Ерэван, Калінінград, Маскву, Нячанг, Пхукет, Санью, Стамбул, Утапаа, Хамбантоту і назад.

Пры трансфернай перавозцы паслуга набываецца асобна на кожны рэйс (пры наяўнасці такой магчымасці).

Колькасць, даступных да афармлення на адным рэйсе паслуг, можа быць абмежавана. На паветраных судах Boeing 737-300 і Boeing 737-800 паслуга не прадастаўляецца. Кошт паслугі вызначаецца ў залежнасці ад попыту і даступных месцаў у салоне бiзнес-класа.

Пры набыцці паслуг «Папярэдні выбар месца ў салоне» і «Павышэнне класа абслугоўвання на борце», і прадастаўленні пасажыру паслугі «Павышэнне класа абслугоўвання на борце», папярэдне выбранае і аплачанае месца будзе анулявана, аплата пры гэтым не вяртаецца. У выпадку, калі паслуга «Павышэнне класа абслугоўвання на борце» не можа быць аказана, пасажыру будзе прадастаўлена прызначанае яму месца ў рамках паслугі «Папярэдні выбар месца ў салоне».

Паслуга недаступна для пасажыраў настуных катэгорый:

  • Несуправаджаныя дзеці;
  • Пасажыры з немаўлятамі да 2-ух гадоў;
  • Пасажыры, якія перавозяць жывёл у салоне;
  • Пасажыры, якія перавозяць багаж з размяшчэннем на асобным крэсле;
  • Дэпартуемыя пасажыры;
  • Пасажыры з абмежаванай мабільнасцю (у выпадку, калі будзе немагчымым камфортнае размяшчэнне ў салоне бізнес-класа, а таксама ў выпадку наяўнасці якіх-небудзь асаблівасцяў у размяшчэнні).

Кошт паслугі вяртаецца пасажыру ў поўным аб'ёме ў наступных выпадках:

  • Добраахвотная адмова пасажыра ад паслугі да часу сканчэння рэгістрацыі;
  • Добраахвотная адмова пасажыра ад перавозкі;
  • Вымушаная адмова пасажыра ад перавозкі ў выпадках, прадугледжаных Авіяцыйнымі правіламі паветраных перавозак пасажыраў, багажу, грузаў;
  • Неяўка (спазненне) пасажыра на рэйс;
  • Скасаванне авіякампаніяй у аднабаковым парадку дагавора паветранай перавозкі пасажыра;
  • Непрадастаўленне паслугі па віне авіякампаніі або пры адсутнасці магчымасці яе прадастаўлення.

*Вяртанне кошту нявыкарыстанай паслугі ажыццяўляецца па месцы набыцця паслугі ў валюце і форме аплаты, указаных у квітанцыі EMD. Для вяртання грашовых сродкаў за паслугу, аформленую на сайце авіякампаніі, звярніцеся да support@belavia.by.

Заява на ануляванне паслугі «Павышэнне класа абслугоўвання на борце» і вяртанне грашовых сродкаў знаходзіцца тут.