Набіраем балы

Калі моўныя версіі сайту адрозніваюцца, дамінантную юрыдычную сілу мае рускамоўная.

Ніжэй у табліцы прыведзены балы, якія налічваюцца ўдзельніку за палёты рэгулярнымі рэйсамі авіякампаніі Белавія.

Звярніце ўвагу:

  • за палёты на чартарных рэйсах не налічваюцца.
  • балы налічваюцца толькі пры палёце па кірунках, уключаных у табліцу набору балаў
  • балы налічваюцца толькі за палёты па авіябілетах, якія аформлены ў класах C,D,Y,R,M,L,K,T,H,Q,V,N,S,U,P,F,J,O,G,B.
  • на авіябілеты, якія аформлены ў класах браніравання I,Z,X,A,W і E, балы не налічваюцца.

За палёт у адзін бок рэйсам, пункты адпраўлення, прызначэння і пасадак якога знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (унутраныя паветраныя перавозкі), налічваецца 100 кваліфікацыйных балаў незалежна ад класа браніравання. Унутраныя паветраныя перавозкі не ўлічваюцца пры кваліфікацыі на элітны ўзровень па сегментах.

Колькасць балаў, якая налічваецца за палёты з/у Мінск па адзначаных напрамках у адзін бок.

  Economy Promo Economy Light Economy Smart Economy Flex Business
Масква, Санкт-Пецярбург 150 300 300 450 600
225 450 450 675 900
Казань, Калінінград 275 550 550 825 1100
Астана, Ашхабад, Баку, Батумі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Кутаісі, Махачкала, Мурманск, Нур-Султан, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Шарджа 375 750 750 1125 1500
Дэлi 550 1100 1100 1650 2200

Рэйсы, пунктамі адпраўлення і прылёту якіх не з'яўляецца Мінск

  Economy Promo Economy Light Economy Smart Economy Flex Business
Гомель-Масква, Гомель-Санкт-Пецярбург, Брэст-Масква 150 300 300 450 600

*дадзенае колькасць балаў налічваецца і пры палётах у зваротным напрамку.