Белавiя Лiдар

Сардэчна запрашаем у Белавія Лідар – праграму заахвочвання пасажыраў ААТ «Авіякампанія «Белавія»!

Белавія Лідар дае магчымасць сваім удзельнікам накопліваць балы на асабістым рахунку за палёты рэгулярнымі рэйсамі "Белавія", а таксама за выкарыстанне паслуг партнёраў праграмы, і выкарыстоўваць іх для афармлення прэміяльных авіябілетаў. Калі Вы лятаеце рэйсамі "Белавія" рэгулярна, Вы маеце магчымасць стаць удзельнікам элітнага ўзроўню Белавія Лідар, што дазволіць Вам карыстацца многімі дадатковымі прывілеямі.

Стаць удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" Вы можаце непасрэдна зараз. Для гэтага неабходна запоўніць анкету і сістэма зарэгіструе Вас у праграме і прызначыць асабісты нумар удзельніка Белавія Лідар.

Калі Вы ўжо з’яўляецеся зарэгістраваным удзельнікам Белавія Лідар, Вы маеце магчымасць ўвайсці ў свой асабісты кабінет на сайце, калі пройдзеце аўтарызацыю.

Калі Вы не памятаеце свой пароль, праграма накiруе яго Вам на пазначаны пры рэгістрацыі адрас электроннай пошты пасля таго, як Вы адкажаце на сакрэтнае пытанне.