Палітыка прыватнасці персанальных дадзеных

Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія «Белавія»

вул. Няміга, 14А, 220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія «Белавія» (далей ˗ Белавія) імкнецца забяспечыць абарону вашай прыватнасці. Вашы персанальныя дадзеныя будуць выкарыстоўвацца Белавія толькі ў адпаведнасці з сапраўднай палітыкай прыватнасці персанальных дадзеных (далей ˗ Палітыка).

Белавія пакідае за сабой права ўносіць змены ў сапраўдную Палітыку без папярэдняга апавяшчэння. Актуальная версія Палітыкі размешчана на сайце Белавія https://belavia.by/.

Каб прадухіліць несанкцыянаваны доступ ці раскрыццё інфармацыі Белавія ўжывае агульнапрынятыя стандарты і тэхналогіі інфармацыйнай бяспекі для абароны персанальных дадзеных ад страты, няправільнага выкарыстання, несанкцыянаванай змены ці знішчэння.

Белавія апрацоўвае персанальныя дадзеныя, каб:

  • аказваць паслугу паветранай перавозкі і спадарожныя ёй паслугі, а таксама інфармаваць пра ход аказання паслугі і магчымыя змены;
  • падаваць вам магчымасць карыстання вэб-сайтам і сэрвісамі самаабслугі;
  • падаваць вам магчымасць удзелу ў праграме лаяльнасці «Белавія Лідар»;
  • падаваць вам маркетынгавую інфармацыю, уключаючы інфармацыйныя бюлетэні з навінамі пра акцыі і адмысловыя прапановы, якія праводзіць Белавія;
  • адказваць на вашы запыты і прэтэнзіі;
  • выконваць патрабаванні заканадаўства.

Вашы персанальныя дадзеныя апрацоўваюцца на падставе:

  • вашай згоды;
  • з мэтай выканання дамовы пра аказанне паслуг;
  • у выкананне патрабаванняў заканадаўства;
  • абароны законных інтарэсаў.

Для выканання названых мэт Белавія неабходны вашы персанальныя дадзеныя, уключаючы:

  • прозвішча, поўнае імя (уключаючы другое і наступныя імёны, імя па бацьку), пашпартныя дадзеныя, пол, узрост, грамадзянства і іншыя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя;
  • кантактныя дадзеныя (адрас, тэлефон, электронная пошта), у тым ліку кантактныя дадзеныя месца працы;
  • інфармацыю аб браніраванні, замовах і пакупках, уключаючы падрабязныя звесткі аб маршруце, датах браніравання і палёту, класе, кошту, плацежных дадзеных, багажы і іншых дадатковых паслугах, звязаных з авіяпералётам, пасадачныя талоны і спецыяльныя запыты і перавагі;
  • інфармацыю аб удзеле ў праграме лаяльнасці, у тым ліку нумар ўдзельніка, яго балы, баланс, ўзнагароды і прывілеі, тып і ўзровень ўдзелу ў праграме і іншую інфармацыю, якая адносіцца да ўдзелу ў праграме;
  • інфармацыю аб узаемадзеянні кліента і авіякампаніі, уключаючы паведамленні, атрыманыя з дапамогай электроннай пошты, формы зваротнай сувязі на вэб-сайце, чатаў, месэнджэраў, паведамленні ў сацыяльных сетках;
  • пры звароце ў падраздзяленні авіякампаніі са скаргамі і прапановамі Белавія можа фіксаваць інфармацыю, атрыманую падчас такога ўзаемадзеяння, а таксама весці аўдыёзапіс тэлефонных размоў;
  • інфармацыю, якая апрацоўваецца пры выкарыстанні вэб-сайта і іншых лічбавых носьбітаў, уключаючы IP-адрас, тып браўзера, аперацыйную сістэму, накіравальны вэб-сайт. Белавія таксама збірае інфармацыю з дапамогай файлаў cookie і аналагічных тэхналогій пры наведванні вэб-сайта. Вы таксама можаце даць дадатковую згоду на прадастаўленне доступу да пэўных дадзеных, якія захоўваюцца на мабільным тэлефоне (напрыклад, да фатаграфіі пашпарта);
  • інфармацыю, звязаную з сацыяльнымі сеткамі. У залежнасці ад параметраў сацыяльнай сетцы Белавія можа атрымаць інфармацыю ад правайдэра вашай сацыяльнай сеткі: доступ да профіля, у тым ліку кантактныя дадзеныя, інтарэсы і кантакты. Больш падрабязную інфармацыю аб персанальных дадзеных, якія Белавія атрымлівае ад правайдэра сацыяльнай сеткі, а таксама аб змене параметраў, можна атрымаць на вэб-сайце правайдэра сацыяльнай сеткі ў яго палітыцы прыватнасці;
  • дадатковую інфармацыю, якую вы прадастаўляеце Белавія, уключаючы інтарэсы і перавагі, каментарыі ў сацыяльных сетках, інфармацыю, атрыманую з запоўненых вамі анкет, заяў і апытальных лістоў;
  • іншыя звесткі, што не названыя ў сапраўднай Палітыцы. Для апрацоўкі такіх персанальных дадзеных Белавія можа запытаць вашу дадатковую згоду.

Перадача персанальных дадзеных трэцім асобам

Белавія перадае вашы персанльныя дадзеныя авіякампаніям-партнёрам, аэрапортам і іншым кампаніям, якія з'яўляюцца пастаўшчыкамі паслуг, агентамі і субпадрадчыкамі для выканання задач і прадстаўлення вам паслуг ад імя Белавія.

У адпаведнасцш з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, якія з'яўляюцца дзяржавамі адпраўлення, прызначэння або транзіту, Белавія забяспечвае перадачу персанальных дадзеных псажыраў API / PNR ва ўпаўнаважанныя органы Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.

Дзяржавы, уладам якіх мы перадаем дадзеныя аб пасажырах:

ААЭ, Азербайджан, Балгарыя, Беларусь, Венгрыя, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Кіпр, Латвія, Ліван, Літва, Нідэрланды, Польшча, Расія, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швецыя.

Белавія будзе захоўваць вашыя персанальныя дадзеныя да таго часу, пакуль не будуць дасягнуты мэты іх апрацоўкі з улікам тэрмінаў, устаноўленых заканадаўствам.

Крыніцы і спосабы атрымання персанальных дадзеных:

  • вэб-сайт Белавія і іншыя электронных сэрвісы, уключаючы браніраванне, афармленне білета і дадатковых паслуг, рэгістрацыю на рэйс, рэгістрацыю ў праграме лаяльнасці;
  • ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі авіякампаніі ў офісах продажаў, праз вэб-сайт, электронную пошту, тэлефон і сацыяльныя сеткі, месэнджэры, уключаючы звароты ў Белавія, прэтэнзіі, падпіску на атрыманне лістоў або апавяшчэнняў, удзел у анкетаванні;
  • партнёры Белавія, уключаючы агентаў па продажы авіябілетаў, турыстычныя агенцтвы, авіякампаніі-партнёры, партнёраў праграмы лаяльнасці, платформы па пошуку і/або продажы авіябілетаў, кампаніі, якія забяспечваюць выкананне абавязацельстваў авіякампаніі перад кліентамі;
  • органы дзяржаўнай улады і аховы правапарадку.

Вы маеце права на:

  • пацверджанне факту апрацоўкі персанальных дадзеных, і, у выпадку пацверджання факту апрацоўкі, - доступу да вашых персанальных дадзеных;
  • ліквідацыю недакладнасцяў у персанальных дадзеных;
  • спыненне апрацоўкі вашых персанальных дадзеных;
  • знішчэнне персанальных дадзеных;
  • атрыманне персанальных дадзеных, якія вы прадаставілі Белавія, і бесперашкоднай перадачы гэтых персанальных дадзеных іншаму аператару персанальных дадзеных;
  • пярэчанне супраць любога рашэння, якое істотна закранае вас, прынятага на падставе выключна аўтаматызаванай апрацоўкі.

Па пытаннях апрацоўкі персанальных дадзеных вы можаце звярнуцца ў ААТ «Авіякампанія Белавія» па адрасе: вул. Няміга, 14а, 220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, электроннай пошце privacy@belavia.by.

Выкарыстанне закладак (cookies):

  • «Файл cookie» - гэта невялікі тэкставы файл, які вэб-сервер адпраўляе вашаму браўзеру, калі вы наведваеце вэб-сайт. Файлы cookie не прадстаўляюць сабой пагрозы для вашага кампутара, паколькі з'яўляюцца тэкстам, а не запускаюцца праграмамі;
  • Белавія выкарыстоўвае файлы cookie для адсочвання пажаданняў наведвальнікаў нашага вэб-сайта і для яго аптымізацыі, каб лепш задавальняць патрэбы нашых кліентаў;
  • вы можаце змяніць устаноўкі браўзэра такім чынам, каб ад вас патрабавалася пацвярджаць згоду перад кожным выкарыстаннем файлаў cookie, або цалкам забараніць іх захоўванне.

Спасылкі на іншыя вэб-сайты:

  • вэб-сайт Белавія можа ўтрымліваць спасылкі на іншыя вэб-сайты;
  • аднак, як толькі вы скарысталіся гэтымі спасылкамі, каб пакінуць вэб-сайт Белавія, вы павінны заўважыць, што у Белавія няма ніякага кантролю над іншым вэб-сайтам. Таму Белавія не можа несці адказнасць за абарону і канфідэнцыяльнасць любой інфармацыі, якую вы прадастаўляеце падчас наведвання такіх вэб-сайтаў, і такія вэб-сайты не рэгулююцца гэтай заявай аб прыватнасці. Вы павінны праяўляць асцярожнасць і глядзець на заяву аб прыватнасці, якая прымяняецца да разглядаемага вэб-сайту.

C адказным па абароне персанальных дадзеных вы можаце звязацца па адрасе dpo@belavia.by.