Гісторыя кампаніі

Днем нараджэння авіякампаніі "Белавія" афіцыяльна лічыцца 5 сакавіка 1996 года, але так як створана яна была на базе Беларускага аб’яднання грамадзянскай авіяцыі, то гісторыя пачынаецца з 1993 года. Пры гэтым беларуская грамадзянская авіяцыя бярэ свой пачатак з 7 лістапада 1933 года, калі адбылося ўрачыстае адкрыцце Мінскага аэравакзала, дзе вясной 1934 года прызямліліся тры першыя самалеты По-2, якія належалі Смаленскаму авіяпадраздзяленню спецпрымянення Маскоўскага ўпраўлення грамадзянскім павераным флотам. Менавіта гэты момант стаў вырашальным у станаўленні і развіцці грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1936 годзе быў адкрыты першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквою, а ў 1940 годзе іх налічвалася ўжо восемь.

З 1961 года па 1983 адбываецца актыўнае папаўненне паветранага флоту Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. За гэтыя годы быў набыты турбавінтавы самалет Ан-10, атрымаў беларускую прапіску рэактыўны пасажырскі самалет Ту-124, пачалася эксплуатацыя самалета Ту-134А. У жніўні 1983 года ва ўласнасць Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы перайшоў першы самалёт Ту-154.

Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі "Белавія", якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў, што належалі Беларускаму ўпраўленню. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

5 сакавіка 1996 года была праведзена рэарганізацыя Беларускага аб’яднання грамадзянскай авіяцыі, у выніку якой была створана Нацыянальная авіякампанія "Белавія".

У гэты перыяд (1995-1997 гг.) былі адкрыты рэйсы ў Ларнаку, Лондан, Пекін, Рым і Стамбул.

12 жніўня 1997 года "Белавія" ўвайшла ў дзеючыя члены Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (ІАТА).

Адбываецца пашырэнне геаграфіі палетаў і ў 1998 годзе. У гэты час адкрываецца новы маршрут Мінск-2 – Прага – Мінск-2. У гэтым жа годзе адбываецца аб’яднанне дзвюх авіякампаній "Белавія" і "Мінскавія", у выніку чаго на баланс авіякампаніі паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40.

У 2000 годзе аб’ядналіся авіякампаніі "Белавія" і "Магілеўавія".

18 мая 2001 года адкрыты рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Парыжам.

На наступны год (2002) было падпісана першае пагадненне "код-шэрынг" з Аўстрыйскімі авіялініямі, з якого пачалося актыўнае супрацоўніцтва з замежнымі партнерамі.

Поспехамі быў адзначаны і 2003 год. У гэты перыяд "Белавія" пачынае выконваць рэгулярныя рэйсы ў Калінінград, у кастрычніку гэтага ж года ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" прыбыў першы самалет замежнай вытворчасці "Боінг 737-500", які быў узяты авіякампаніяй ў аператыўны лізінг. А падпісанае камерцыйнага пагаднення паміж "Белавія" і "Air Baltic" аб прадастаўленні блокаў месцаў на рэйсах Мінск-Рыга-Мінск дазволіла зрабіць першыя крокі ў сумеснай рабоце дзвюх авіякампаній.

Аб прафесійным прызнанні авіякампаніі сведчыць той факт, што ў лютым 2004 года "Белавія" стала ўладальнікам Бронзавага медаля Нацыянальнага конкурсу БРЭНД ГОДА 2003 у намінацыі "Брэнд Профі". Увод у эксплуатацыю другога Боінга-737/500 і падпісанне паміж "Белавія" і "Аэрафлотам" код-шэрынгавага пагаднення на выкананне рэйсаў Мінск-Масква-Мінск таксама сталі значнымі падзеямі ў 2004 годзе.

Вынікам узаемадзеяння "Белавія" і "ЧСА-Чэшскіх авіяліній" у мае 2005 года стала адкрыцце лініі Мінск-Прага-Мінск у адпаведнасці з падпісаным пагадненнем "код-шэрынг".

Шчодрым на падзеі быў і 2007 год: у лютым адбылася пастаўка першага рэгіянальнага самалета CRJ-100 LR, пачалі выконвацца рэгулярные палеты па маршруце Мінск-Баку з удзелам азербайджанскай авіякампаніі "Азал". З мэтаю ўмацавання пазіцый на рынку і ўдасканалення інфармацыйнай структуры "Белавія" ў сакавіку наладжвае кантакты з SABRE Airline Solution і ўкараняе сістэму, якая дазваляе выкарыстоўваць тэхналогію электронага білета пры рабоце з турагентствамі і партнерамі па інтэрлайн-пагадненням, а таксама пачынае ўкараняць праграму заахвочвання пасажыраў, якія часта лятаюць. Продаж электронных білетаў (e-ticket) "Белавія" ў сістэме "Амадэус" праз агентаў па продажу авіяперавозак (BSP) Аўстрыі, Італіі, Польшчы, Швецыі, Германіі, Украіны, Кіпра і Чэхіі становіцца магчымым ужо ў ліпені 2007 года. У гэтым жа годзе для пасажыраў стала магчымым здяйсняць пералет па новым рэгулярным рэйсе Мінск-Санкт-Пецярбург.

З 11 лютага 2008 года ў пасажыраў, якія вылятаюць рэйсамі з Масквы, з’яўляецца магчымасць пакупкі электронага авіябілета. Электроны білет выявіў перавагі перед папяровым білетам, асабліва на такім маршруце як Масква–Мінск, дзе большасць пасажыраў - гэта дзелавыя людзі, якія шануюць свой час. З укараненнем тэхналогіі электронага авіябілета знікла неабходнасць ехаць у касу за білетам ці загадзя прыязжаць у аэрапорт, каб аформіць яго да вылету.

Непрыемны інцыдэнт адбыўся 14 лютага, калі ў аэрапорце "Звартноц" горада Ерэван (Рэспубліка Арменія) пры ўзлеце перакуліўся і загарэўся самалет CRJ-100 LR, які накіроўваўся ў Мінск. Ахвяраў і пацярпелых не было.

2008 год быў адзначаны як год актыўнага супрацоўніцтва з замежнымі партнерамі. Падпісаныя электронныя інтэрлайн-пагадненні з авіякампаніямі «Air One» (Італія), «LOT» (Польша), «Air Baltic» (Латвія), «Austrian Airlines», «Aerosvit» (Украіна), «British Airways», «Lufthansa» (Германія), «KD Avia» (Россия), ізраільскай "El Al" і «S7» (Расія) пашырылі магчымасці палетаў.

Прамыя зносіны паміж Мінскам і Міланам, якія былі наладжаны ў чэрвені 2008 года, – гэта яшчэ адзін крок да пашырэння маршрутнай сеткі, а адкрыцце прадстаўніцтвам другога ўласнага офісу - крок да задавальнення попыту на авіяперавозкі паміж Рэспублікай Беларусь і Італіяй, які пастаянна ўзрастае.

У рамках выконвання дзяржаўнай праграмы развіцця грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь "Белавія" набывае ў 2008 годзе ў аператыўны лізінг два "Боінга 737/500" і адзін "Боінг 737/300" ад амерыканскай лізінгавай кампаніі "ILFC- International Leasing Finance Corporation" ("Міжнародная Лізінгавая Фінансавая Карпарацыя"). Абнаўленне парку самалетамі, якія адпавядаюць усім міжнародным патрабаванням бяспекі і адрозніваюцца вялікай умяшчальнасцю і камфортам, было праведзена з мэтаю эксплуатацыі іх на найбольш загружаных рэгулярных і чартарных рэйсах.

У ліпені 2008 года Мінск наведала дэлегацыя Міжнароднай Асацыяцыі Паветранага Транспарту (ІАТА) - найбуйнейшая сусветная недзяржаўная арганізацыя авіякампаній, якая створана з мэтаю забеспячэння бяспекі і эканамічнага развіцця паветранага транспарту. Былі агавораны пытанні ўдзелу РБ у міжнародных сістэмах, якія разработаны ІАТА, выкарыстання новых тэхналогій хуткага і якаснага абслугоўвання пасажыраў, працэс укаранення электроннага білета. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню стварэння ў Беларусі міжнароднай сістэмы ўзаемаразлікаў BSP Беларусь.

Важнай падзеяй канца 2008 года з’яўляецца ўнясенне "Белавія" ў регістр ІАТА як авіякампаніі, якая адпавядае стандартам эксплуатацыйнай бяспекі (IOSA). Наяўнасць сертыфіката IOSA пацвярджае выкарыстоўванне авіякампаніяй перадавых стандартаў у сферы забеспячэння бяспекі палетаў, вызначае міжнародны статус бяспечнага перавозчыка, дае патэнцыял да пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва з вядучымі авіякампаніямя свету, спрашчае выхад на новыя рынкі.

Аб паспяховым пачатку 2009 года сведчыць уступленне "Белавія" ў сістему ўзаемаразлікаў BSP ІАТА у Казахстане. Гэта дазваляе забяспечваць продаж білетаў на рэйсы авіякампаніі акрэдытаванымі агентамі ІАТА.

За першую палову 2009 года "Белавія" ўзяла ў лізінг і ўвяла ў эксплуатацыю чатыры самалеты замежнай вытворцасці: два – Боінг 737/300 і два CRJ – 200, а самалет Ан-24 быў выведзены з саставу паветранага флоту авіякампаніі.

У жніўні гэтага ж года авіякампанія "Белавія" адкрывае новы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Амстэрдам-Мінск.

11 лістапада 2009 г года ўвайшло ў гісторыю авіякампаніі "Белавія" як дзень, калі быў набыты першы авіябілет "Белавія" праз сетку Інтэрнэт на сайце авіякампаніі. У той раз пасажыр набыў білет на рэйс Мінск-Масква-Мінск у эканамічным класе.

У тым жа месяцы авіякампанія стала лаўрэатам Першай Нацыянальнай Прэміі ў галіне маркетынгу "Энергія поспеху" у намінацыі "Лепшыя камунікацыі, выбудаваныя сродкамі BTL".

З 4 снежня "Белавія" адкрывае продаж электронных білетаў на рэйсы нацыянальнага галандскага авіяперавозчыка "KLM Royal Dutch Airlines". Такім чынам пасажыры, якія лётаюць рэйсамі "Белавія", атрымалі дадатковую магчымасць падарожнічаць у краіны Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі праз Амстэрдам.

З канца 2009 года на бартах авіяперавозчыка пачынае палёты новы штомесячны бартавы часопіс авіякампаніі "Belavia ON AIR".

Пачатак наступнага года адзначылася для "Белавія" адкрыццём новага маршруту Мінск - Рыга.

7 красавіка Ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" прызямліцца чарговы самалёт амерыканскай вытворчасці Boeing 737/500, набыты авіякампаніяй "Белавія" ў аператыўны лізінг. Так парк паветраных судоў стаў налічваць ўжо шэсць самалётаў дадзенай мадыфікацыі.

17 мая 2010 "Белавія" і найбуйнейшы французскі авіяперавозчык Air France ўкаранілі электроннае інтэрлайн-пагадненне, на падставе якога абодва бакі атрымалі магчымасць афармляць электронныя перавозачныя дакументы на рэйсы адзін аднаго.

Важнай і прыемнай падзеяй для авіякампаніі "Белавія" стала далучэнне ў ліпені да Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).

Дынамічна развіваючы партнёрскія адносіны, за другое паўгоддзе 2010 года авіякампанія "Белавія" заключыла двухбаковае інтэрлайн-пагадненне (а следам за ім і электроннае інтэрлайн-пагадненне) з амерыканскай авіякампаніяй "Дэльта". Яшчэ адным партнёрам для "Белавія" стала авіякампанія "Татарстан", з якой таксама было падпісана інтэрлайн-пагадненне.

Працягваючы развіваць маршрутную сетку, авіякампанія "Белавія" адкрывае новы кірунак у геаграфіі палётаў: 15 верасня 2010 года года з Нацыянальнага аэрапорта выляцеў першы рэйс ў Батумі - найстарэйшы курортны горад Грузіі.

Праз месяц пасажырам "Белавія" адкрылася магчымасць набыцця электроннага авіябілета на рэйсы ў Стамбул.

У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай развіцця грамадзянскай авіяцыі "Белавія" набывае ў аператыўны лізінг чарговае паветранае судна - самалёт CRJ-200LR канадскага вытворцы Bombardier. 26 кастрычніка ён прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", прыляцеўшы з дацкага горада Сандэрборг.

2010 год стаў для "Белавія" па-сапраўднаму багатым на падзеі. Напярэдадні навагодніх святаў авіякампанія адкрывае яшчэ адзін рэгулярны рэйс. На гэты раз пасажырам прапанаваны маршрут Мінск - Ашхабад - Мінск. З 14 снежня палёты ў сталіцу Туркменістана сталі выконвацца адзін раз на тыдзень.

У 2011 былі адкрытыя новыя рэгулярныя напрамкі: Хельсінкі, Сімферопаль, Караганда, а палёты ў Астану і Гановер сталі выконвацца на круглагадовай аснове. Рэйсы ў Калінінград выконваюцца не толькі з Мінска, але і з абласных цэнтраў: Брэст, Гомель, Гродна.

«Белавія» заключыла інтэрлайн-пагадненне з Бельгійскай чыгункай Accessrail. Камбінаваныя авія- і чыгуначныя квіткі дазволілі пасажырам у аэрапорце перасаджвацца на цягнікі, якія ідуць да пунктаў, у якія не ажыццяўляюцца паветраныя зносіны.

На сайце авіякампаніі быў рэалізаваны праект «3D-флот», дзякуючы якому можна здзейсніць віртуальную экскурсію па самалётах, якія кампанія эксплуаціруе на рэгулярных і чартэрных напрамках.

У 2011 годзе пасажырапаток авіякампаніі ўпершыню перавысіў адзін мільён пасажыраў. Мільённы пасажыр быў перавезены ў снежні 2011 года на рэйсе Мінск-Берлін.

У 2012 годзе карта рэгулярных палётаў «Белавія» папоўнілася двума новымі напрамкамі: Новасібірск і Барселона.

У верасні 2012 года ўпершыню ў гісторыі авіякампаніі былі ўзятыя ў аператыўны лізінг два новыя паветраныя судны Embraer 175 з заводу-вытворцы ў Бразіліі.

Акрамя таго, у 2012 годзе пасажыры атрымалі магчымасць рэгістравацца на рэйсы "Белавія" праз інтэрнэт.

У 2013 годзе адкрыта 6 новых кірункаў. Увесну быў адкрыты рэйс у сёмы па ліку пункт прызначэння ў Расіі - Самару. Акрамя гэтага, у канцы мая пачалі здзяйсняцца палёты ў трэці горад Грузіі - Кутаісі.

У канцы мая было падпісана код-шэрынгавае пагадненне з Нацыянальнай авіякампаніяй Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Etihad Airways. Белавія з'яўляецца маркетынгавым перавозчыкам на рэйсах у Абу-Дабі, Хашымін, Сіднэй і Мэльбурн, якiмi аперыруюць Etihad Airways.

У чэрвені 2013 флот авіякампаніі папоўніўся яшчэ адным Boeing 737-300.

19 верасня быў адкрыты першы рэйс авіякампаніі, які звязаў не толькі Будапешт, Бялград і Мінск, але і сталіцы Венгрыі і Сербіі паміж сабой.

У канцы лістапада 2013 "Белавія" ўнесена ў рэестр мытных перавозчыкаў. Авіякампанія атрымала права перавозкі тавараў сваіх кліентаў у межах Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана і праводзіць мытную ачыстку непасрэдна ў пункце прызначэння.

17 снежня быў адкрыты новы авіярэйс па маршруце Мінск-Жэнева-Мінск, а 19 снежня быў выкананы першы рэгулярны палёт у Вільнюс.

3 студзеня 2014 г у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" прызямліўся чарговы Boeing 737-300 авіякампаніі "Белавія".

29 студзеня РУП "Нацыянальная авіякампанія "Белавія" было рэарганізавана ў ААТ "Авіякампанія "Белавія".

У кастрычніку 2014 года «Белавія» прыняла рашэнне аб правядзенні рэбрэндынгу. У чэрвені 2014 года авіякампані «Белавія» і карпарацыя Boeing падпісалі пагадненне аб першай куплі трох новых самалётаў Boeing 737-800 Next-Generation з завода-вытворцы.

У канцы наступнага года авіякампанія «Белавія» адкрыла штодзённы рэйс па маршруце Мінск-Адэса-Мінск. Адэса стала другім украінскім пунктам у маршрутнай сетцы беларускага перавозчыка.

Знамянальнай падзеяй скончыўся 2015 год для ААТ «Авіякампаніі «Белавія» Упершыню ў гісторыі авіякампаніі пасажырапаток дасягнуў двух мільёнаў чалавек. Двухмільённы пасажыр быў вызначаны на рэгістрацыі рэгулярнага рэйса № В2 868 Амстэрдам-Мінск.

Першая жанчына-пілот распачала працу ў авіякампаніі «Белавія» 12 лютага 2016.

Летам таго ж года ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся Boeing 737-800, які прыбыў з завода-вытворцы (г. Сіэтл, ЗША) ў новай ліўрэі «Белавія».

12 верасня 2016 авіякампанія ажыццявіла першы палёт у новы аэрапорт Маскоўскай вобласці «Жукоўскі» і стала першым перавозчыкам, які пачаў выконваць палёты ў новы міжнародны аэрапорт Маскоўскай вобласці «Жукоўскі».

У красавіку 2017 года ААТ «Авіякампанія «Белавія» здзейсніла першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск - Брусель (Шарлеруа) - Мінск.

А ў траўні былі адноўлены рэгулярныя рэйсы ў Ерэван і адкрыты новы напрамак Мінск-Ніжні Ноўгарад - Мінск.

30 снежня 2017 года гадавы пасажырапаток «Белавія» ўпершыню ў гісторыі авіякампаніі дасягнуў трох мільёнаў чалавек. Папярэдне, агульная колькасць пасажыраў па выніках 2017 года арыенціровачна складзе 3 008 000 чалавек.

Вясной 2018 года авіякампанія «Белавія» выканала першы рэйс у Казань і Растоў-на Доне. А праз паўгода быў адкрыты яшчэ адзін рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Кішынёў-Мінск.

30 чэрвеня 2018 гадоў ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт Embraer-195 у новай ліўрэі «Белавія».

Авіякампанія «Белавія» і ААТ АК "Уральскія авіялініі» падпісалі двухбаковае пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіяліній з 1 жніўня 2018 г.

Белавія і AZAL падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі 19 кастрычніка.

У канцы кастрычніка быў здзейснены першы палёт у Кишенев.

12 снежня 2018 гадоў ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся брэндаваныя ў фірменныя колеру World of Tanks самалёт «Белавія». Паветранае судна стала другім сумесным праектам кампаній.

У гэтым жа месяцы «Белавія» здзейсніла першы палёт у Варонеж.

Увесну 2019 гады два новых Embraer-175 і 195 папоўнілі флот авіякампаніі «Белавія».

У красавіку гэтага ж года быў адкрыты рэйс у аэрапорт «Шарамеццева», а ў траўні авіякампанія ажыццявіла першы палёт у сталіцу Эстоніі.

15 ліпеня «Белавія» выканала першы палёт у Мюнхен.

У лістападзе 2019 авіякампанія «Белавія» перайшла на новую структуру тарыфаў, якая ўключае ў сябе 5 відаў: 4 эканамічныя тарыфы «Прома», «Лайт», «Смарт», «Флекс» і 1 тарыф катэгорыі «Бізнес». З гэтага моманту пасажыры могуць самастойна выбіраць набор паслуг для пералету.

14 снежня флот авіякампаніі «Белавія» папоўніўся яшчэ адным новым самалетам Embraer – 195 (бартавы нумар EW-545PO).

У 2019 годзе пасажырапаток авіякампаніі ўпершыню перавысіў чатыры мільёны пасажыраў. 4-ох мільённы пасажыр быў перавезены 24 снежня на рэйсе Мінск-Парыж. У 2019 годзе авіякампанія абслужыла на 20% больш пасажыраў, чым за аналагічны перыяд у 2018 годзе.

У лютым 2020 года авіякампанія подпісала кантракт на пастаўку трох самалётаў новага пакалення Embraer E195-E2.

У лютым і сакавіку 2020 года флот авіякампаніі папоўніўся двума лізінгавымі суднамі Boeing 737-800 (EW-543PA і EW-544PA).

25 красавіка 2020 г. «Белавія» здзейсніла першы палёт у Вену.

7 ліпеня 2020 быў выкананы першы рэйс па маршруце Мінск – Ташкент – Мінск.

З 1 жніўня 2020 года ў «Белавіі» змяніліся ўмовы пакупкі дадатковага багажу на рэгулярных рэйсах авіякампаніі. З гэтага моманту кошт залежыць ад часу і спосабу набыцця послугі.

5 верасня 2020 года паветраны флот Авіякампаніі "Белавія" папоўніўся новым самалётам Embraer-175, які прыбыў з завода-вытворцы (г. Сан-Жазэ-дус-Кампус, Бразілія) ў рамках лізінгавага дагавора, падпісанага ААТ "Авіякампанія Белавія" і лізінгавай кампаніяй Nordic Aviation Capital

У верасні "Белавія" стала першай авіякампаніяй ў свеце, якая атрымала сертыфікат IATA трэцяга ўзроўню (Level 3) дзякуючы тэхналогіям Sabre NDC.

У кастрычніку Авіякампанія "Белавія" далучылася да Галіновай хартыі па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19, распрацаванай Еўрапейскім агенцтвам па бяспецы палётаў (EASA) і Еўрапейскім цэнтрам прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC).

23 снежня 2020 г. флот авіякампаніі “Белавія” папоўніўся новым самалётам E195-E2. «Белавія» стала сёмай авіякампаніяй свету, якая лётае на паветраных судах Embraer другого пакалення.

2 лютага 2021 года генеральным дырэктарам ААТ «Авіякампанія «Белавія» прызначаны Ігар Мікалаевіч Чаргінец.

19 лютага 2021 г. авіякампанія «Белавія» пачала выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Дубай-Мінск.

13 сакавіка 2021 г. ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся новы Embraer 195-E2, які стаў другім паветраным суднам гэтага тыпу ва флоце авіякампаніі «Белавія». Самалёт адрозніваецца ад іншых юбілейнай ліўрэяй: цяпер на хвасце можна ўбачыць лічбы «25», а на фюзеляжы - слоган авіякампаніі.

16 сакавіка 2021 г. «Белавія» прэзентавала ўласны мабільны дадатак.

8 красавіка флот авіякампаніі «Белавія» папоўніўся першым самалётам Boeing 737-8. «Белавія» стала дваццаць першай авіякампаніяй у свеце, якая пачне эксплуатаваць Boeing 737-8.

7 мая авіякампанія “Белавія” пачала выконваць рэгулярныя рэйсы ў Екацярынбург.

8 мая флот авіякампаніі “Белавія” папоўніўся трэцім самалётам Embraer 195-E2.

12 мая авіякампанія “Белавія” пачала выконваць рэйсы па маршруце Мінск-Самара-Мінск.

31 мая “Белавія” запусціла рэгулярныя рэйсы ва Уфу.

У чэрвені 2021 года “Белавія” вывела з эксплуатацыі свой першы Boeing 737-500

4 жніўня авіякампанія “Белавія” выканала першы рэгулярны рэйс у Кутаісі.

26 мая 2022 года авіякампанія выпусціла ўдасканаленую версію мабільнага дадатку Belavia. Дзякуючы абнаўленню пасажыр можа аўтарызавацца ў асабістым кабінеце і адсочваць важную для яго інфармацыю: баланс на рахунку праграмы лаяльнасці «Белавія Лідэр», статус браніравання, будучыя забраніраваныя палёты і г. д. Таксама ў асабістым кабінеце даступна рэгістрацыя на рэйс і прадугледжана аўтазахаванне дадзеных для аўтарызаваных пасажыраў.

15 ліпеня 2022 года у маршрутнай сетцы Белавія з'явіўся трэці маскоўскі аэрапорт – Унукава.

28 ліпеня 2022 года самаму сучаснаму самалёту «Белавія» Boeing 737-8 прысвоена імя першага генеральнага дырэктара Анатоля Мікалаевіча Гусарава, які ўзначальваў авіякампанію на працягу 25 гадоў. Памятны надпіс Anatoly Gusarov выкананы ў шэрым колеры і размешчаны на насавой частцы фюзеляжа з левага боку.