Выкарыстоўваем балы
Калі моўныя версіі сайту адрозніваюцца, дамінантную юрыдычную сілу мае рускамоўная.
Прэміяльны білет можа быць аформлены двума спосабамі:
- Анлайн на сайце belavia.by. Для гэтага неабходна аўтарызавацца на сайце belavia.by, увёўшы свой нумар удзельніка і пароль. У форме пошуку білетаў абярыце опцыю «Аплата баламі». Звяртаем Вашу ўвагу, што ў некаторых выпадках можа спатрэбіцца дадатковая аплата таксаў і збораў (банкаўскай карткай на сайце).
- У офісах па продажы авіябілетаў "Белавія" і прадстаўніцтвах за мяжой. Для гэтага Вам неабходна звярнуцца ў адзін з офісаў па продажы авіябілетаў або прадстаўніцтва з пашпартам і карткай удзельніка праграмы "Белавія Лідар", дзе Вам будзе прапанавана запоўніць заяву на афармленне прэміі.
Калі ласка, звярніце ўвагу:
- Авіякампанія можа абмяжоўваць колькасць месцаў на рэйсах, прызначаных для браніравання і афармлення прэміяльных авіябілетаў.
- Прэмія не можа быць аформлена на рэйсы сумеснай эксплуатацыі, якія выконваюцца іншым перавозчыкам.
- Балы за палёты па прэміяльных авіябілетах не налічваюцца, сегменты не ўлічваюцца пры кваліфікацыі на ўзровень.
- Прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлена толькі пры наяўнасці пацверджанага і аплачанага авіябілета эканамічнага класа (клас у аплачаным авіябілеце - толькі Y або M). Дапускаецца прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання, як па адным, так і па ўсіх купонах у авіябілеце.
Азнаёміцца з поўнымі правіламі афармлення і выкарыстання прэмій "Белавія Лідар" можна тут.
Колькасць балаў, неабходных для афармлення прэміі.
| Маршрут* | Economy OW | Business OW | Павышэнне OW |
|---|---|---|---|
| Масква, Санкт-Пецярбург | Economy OW: 6000 | Business OW: 9000 | Павышэнне OW: 4000 |
| – | Economy OW: 9000 | Business OW: 13000 | Павышэнне OW: 6000 |
| Казань, Калінінград | Economy OW: 11000 | Business OW: 15000 | Павышэнне OW: 7500 |
| Алматы, Астана, Ашгабат, Баку, Батумі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Кутаісі, Махачкала, Мурманск, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Тэль-Авіў, Уфа | Economy OW: 14000 | Business OW: 20000 | Павышэнне OW: 9000 |
| Дэлі, Урумчы | Economy OW: 20000 | Business OW: 28000 | Павышэнне OW: 13000 |
| Санья, Хамбантота, Нячанг | Economy OW: 28000 | Business OW: 39000 | Павышэнне OW: 18000 |
Рэйсы, пунктамі адпраўлення і прылёту якіх не з'яўляецца Мінск
| Маршрут* | Economy OW | Business OW | Павышэнне OW |
|---|---|---|---|
| Гомель-Масква, Гомель-Санкт-Пецярбург, Брэст-Масква, Брэст–Санкт-Пецярбург, Магілёў–Масква | Economy OW: 6000 | Business OW: 9000 | Павышэнне OW: 4000 |
*умовы распаўсюджваюцца і ў зваротным кірунку