Сертыфікаты

Сертыфікат эксплуатанта - СЭ

Авіякампанія павінна мець сапраўдны Сертыфікат эксплуатанта. Сертыфікат эксплуатанта выдаецца Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, якое дае права Авіякампаніі выконваць камерцыйныя паветраныя перавозкі ў адпаведнасці з ўмовамі і абмежаваннямі, якія змяшчаюцца ў ім.

Тэрмін дзеяння паказаны ў СЭ і доўжыцца на працягу двух гадоў, пасля чаго яго дзеянне працягваецца пры ўмове праходжання Авіякампаніяй сертыфікацыйнай праверкі Дэпартамента па авіяцыі.

Сертыфікаты

Сертыфікат IOSA

Праграма аўдытаў эксплуатацыйнай бяспекі і якасці (IOSA) з'яўляецца міжнародна прызнанай і прынятай сістэмай ацэнкі, прызначанай для ацэньвання вытворчых сістэм кіравання і кантролю авіякампаніі. IOSA усталёўвае стандарт сусветнага ўзроўню, які ўжываецца ў глабальным маштабе. Усе авіякампаніі - члены ІАТА павінны адпавядаць стандартам IOSA і пацвярджаць сваю адпаведнасць кожныя два гады з мэтай захавання сваёй рэгістрацыі ў Рэгістры IOSA і ўдзелу ў ІАТА. (Белавія з'яўляецца сапраўдным членам ІАТА з 1997г).

Сертыфікаты

Сертыфікат ISO 9001-2015

ISO 9001-2015 - стандарт менеджменту якасці. Ён вызначае патрабаванні да сістэмы кіравання якасцю, калі арганізацыя імкнецца прадэманстраваць сваю здольнасць на сістэмнай аснове прадастаўляць прадукт і паслугі, якія адказваюць патрабаванням спажыўцоў і адпаведным заканадаўчым і рэгулятыўным патрабаванням. Яна накіравана на павышэнне задаволенасці спажыўцоў з дапамогай эфектыўнага прымянення сістэмы.

У красавіку 2018 года авіякампанія «Белавія» пацвердзіла адпаведнасць сваёй сістэмы менеджменту якасці і была сертыфікавана згодна стандарту СТБ ІСО 9001-2015.

Сертыфікаты

Сертыфікат аб допуску арганізацыі па ТО і Р

Арганізацыя па тэхнічным абслугоўванні і рамонту авіяцыйнай тэхнікі ААТ «Авіякампанія «Белавія» атрымала дазвол (адабрэнне) EASA (Еўрапейскага Агенцтва па бяспецы палётаў авіяцыі) на лінейнае тэхнічнае абслугоўванне паветраных судоў, што сведчыць пра яе адпаведнасць патрабаванням Часткі 145 Пастановы Еўрапейскай Камісіі № 1321/2014. Сапраўдны Сертыфікат дзейнічае на працягу неабмежаванага перыяду часу, пры ўмове, што арганізацыя па тэхнічным абслугоўванні і рамонту авіяцыйнай тэхнікі падтрымлівае (забяспечвае) захаванне дадзеных патрабаванняў, што правяраецца падчас штогадовых аўдытаў EASA.

Сертыфікаты

Сертыфікат арганізацыі па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту авіяцыйнай тэхнікі

Дзейнасць авіякампаніі па тэхнічнаму абслугоўванню паветраных суднаў і іх кампанентаў сертыфіцыравана Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыі Рэспублікі Беларусь з выдачай Сертыфіката арганізацыі па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту авіяцыйнай тэхнікі № ТО-01, які дае права выканання пералічаных у ім работ. Сертыфікат выдаецца на тэрмін не больш за два гады з наступным прадаўжэннем пры ўмове паспяховага праходжання сертыфікацыйнай праверкі.

Сертыфікаты

Сертыфікат СТБ ISO 45001-2020

Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ ISO 45001-2020 садзейнічае рэалізацыі магчымасцей арганізацыі па захаванню жыцця, здароўя і працаздольнасці работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці, правядзенню дзейснай прафілактычнай работы па прадухіленню вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці, кіраванню прафесійнымі рызыкамі, устараненню або зніжэнню іх да дапушчальнага ўзроўню паляпшэнню паказчыкаў у галіне забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы ў авіякампаніі.

У верасні 2021 года авіякампанія "Белавія" прайшла сертыфікацыю на адпаведнасць стандарту СТБ ISO 45001-2020 "Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі працы пры прафесійнай дзейнасці". Патрабаванні і кіраўніцтва па прымяненні».

Сертыфікаты

Экалагічны сертыфікат адпаведнасці

Белавія нацэлена на кіраванне і памяншэнне ўплыву яе дзейнасці на навакольнае асяроддзе, у прыватнасці, памяншэнне выкідаў і шумоў. Авіякампанія вызначыла сваю палітыку ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, накіраваную на выкананне прыродаахоўнага заканадаўства і стандартаў, і ўстанавіла перадавыя практыкі, якія ўключаюць прымяненне сістэмы экалагічнага менеджменту. Белавія ўкараніла сертыфікаваную сістэму экалагічнага менеджменту, якая адпавядае патрабаванням стандарту СТБ ISO 14001-2017.

Сертыфікаты

Атэстат акрэдытацыі базавай паверачна-рамонтнай метралагічнай лабараторыі авіяцыйна-тэхнічнай базы

Арганізацыя па тэхнічным абслугоўванні і рамонту авіяцыйнай тэхнікі ААТ «Авіякампанія «Белавія» мае ўласную праверачна-рамонтную метралагічную лабараторыю, акрэдытаваную на адпаведнасць патрабаванням стандартаў СТБ ИСО/МЭК 17025-2007 (ISO/IEC 17025:2005), СТБ 2542-2019.

https://www.bsca.by/ru/registry/view?id=377