Перавозка жывёл

Перавозка жывёл ажыцяўляецца толькі са згоды авіяперавозчыка, і магчыма пры ўмове, што хатнія любімцы знаходзяцца ў кантэйнерах (клетках) з воданепранікальным дном і свабодным доступам паветра.

Для авіяперавозкі жывел патрэбны наступныя дакументы:

  1. Ветэрынарнае пасведчанне аб прышчэпках;
  2. Мікрачып;
  3. Пашпарт жывелы.
  4. Ветэрынарны сертыфікат, які неабходна атрымаць у аддзяленні ветэрынарнай службы (гарадскім або раёнам) у галоўнага ветэрынарнага лекара горада або раёна. Пасажыр павінен звярнуцца ў Смалявіцкі пагранічны кантрольны ветэрынарны пункт (ПКВП) у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" (тэл .: + 375-17-279-16-90, + 375-17-279-12-15) з жывёлай і прад'явіць неабходныя дакументы, для атрымання адзнакі аб іх наяўнасці і дазволу на перавозку.

    Для атрымання даведачнай інфармацыі аб выдачы сертыфіката звяртацца ў Дзяржаўны ветэрынарны нагляд па тэл.: + 375-17-233-80-99, або ў мясцовае аддзяленне ветэрынарнай службы.

    Адказнасць за падрыхтоўку і прадастаўленне ўсіх неабходных дакументаў нясе пасажыр.

Жывелы маладзей трох месяцаў да перавозкі не прымаюцца.

Звяртаем увагу на тое, што некаторыя краіны маюць вельмі строгія абмежаванні ці нават забарону на ўвоз жывел, пагэтаму рэкамендуем загадзя пацікавіцца правіламі іх ўвозу ў краіну прызначэння.

ПРЫТРЫМЛІВАННЕ ЎСІХ ЗАКОНАЎ І ПРАВІЛАЎ УВОЗУ ЖЫВЁЛ НА ТЭРЫТОРЫЮ КРАІНЫ ПРЫЗНАЧЭННЯ – АБАВЯЗАК ІХ УЛАДАЛЬНІКАЎ.

Авіякампанія "Белавія" не нясе адказнасці за страты, якія могуць быць нанесены жывёле яе ўласнымі паводзінамі і невыкананнем уладальнікам правілаў і законаў краіны прызначэння.

Перавозка жывых жывёл у якасці грузу, багажу, ручной паклажы на рэйсах ААТ «Авіякампанія «Белавія» з Рэспублікі Беларусь у пункты на тэрыторыі Вялікабрытаніі (Лондан, Манчэстэр) КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРОНЕНА.

Зваротная перавозка жывых жывёл з пунктаў Вялікабрытаніі ў Рэспубліку Беларусь на рэйсах «Белавія» дазваляецца.

За больш падрабязнымі звесткамі звяртайцеся ў прадстаўніцтва авіякампаніі.

Перавозка жывёл у багажы і ручной паклажы - тэл. (+375 17) 220-25-55, e-mail: support@belavia.by

Перавозка жывёл у якасці грузу - тэл. (+375 17) 279-20-74, e-mail: сargo@belavia.by