Залы чакання

Тэрмінал Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” мае 6 гейтаў: 1-2 выкарыстоўваецца ў асноўным для вылету самалётаў у пункты прызначэння Мытнага саюза, 3-6 - для вылету пасажыраў у іншыя дзяржавы

Просім звярнуць увагу на тое, што гейты могуць змяняцца - актуальную інфармацыю можна знайсці на табло вылету/прылёту непасрэдна ў Нацыянальным аэрапорце ”Мінск”.

У кожным гейце ёсць пункты грамадскага харчавання, зоны адпачынку, туалет. У 3-6 зонах вылету пасажыры маюць магчымасць наведаць крамы бяспошліннага гандлю.

Калі пасажыр падарожнічае бізнес-класам, то пасля рэгістрацыі на рэйс у агульным парадку ён можаце цалкам бясплатна прайсці ў бізнес-залу. Там яму будуць прапанаваныя закускі і напоі, ужо ўключаныя ў кошт авіябілета.

Існуе магчымасць знаходжання пасажыраў і тых, хто іх праваджае/сустракае, у VIP-зале Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”. Паслугі VIP-залы аплачваюцца асобна. Больш падрабязна пра цэны і паслугі можна даведацца тут.

Пасажыры і тыя, хто іх суправаджае, могуць скарыстацца паслугамі VIP-залы ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” незалежна ад класа абслугоўвання ў самалёце і тыпу рэйса. Зала абсталявана камфартабельнымі індывідуальнымі зонамі адпачынку, барам, туалетнымі пакоямі, тэлефоннай і факсімільнай сувяззю, Інтэрнэтам.

У VIP-зале Нацыянальнага аэрапорта “Мінск “абслугоўваюцца пасажыры, якія маюць білеты на рэйс у дзень адпраўлення, а тыя, хто іх праваджае і сустракае, - па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу. Абслугоўванне праводзіцца на падставе пісьмовай заяўкі (пры наяўным разліку заяўка падаецца за 1 суткі, пры безнаяўным разліку - за 3 сутак).

Поўны пералік паслуг у VIP-зале:

  • індывідуальная рэгістрацыя авіяпасажыраў і афармленне багажу;
  • інфармаванне наведвальнікаў пра час вылету/прылёту паветранага судна;
  • сустрэча пасажыраў ля трапа паветранага судна/у зале і прадастаўленне асобнага транспарту з суправаджэннем - для дастаўкі ў залу/да паветранага судна;
  • выдзяленне памяшкання для чакання з падвышанайкамфортнасцю;
  • арганізацыя праходжання санітарнага, мытнага і пагранічнага кантролю;
  • забеспячэнне дагляду службай авіяцыйнай бяспекі;
  • дастаўка багажу па жаданні пасажыра ў залу ці да транспартнага сродку;
  • кантроль колькасці месцаў багажу, афармленне і загрузка багажу ў паветранае судна;
  • замова таксі (па заяўцы пасажыра);
  • пакаванне багажу (па жаданні пасажыра за асобную плату);
  • прадастаўленне свежай прэсы, часопісаў, каталогаў і інш.;
  • прадастаўленне харчавання ў адпаведнасці з меню, замова прымаецца не пазней чым за адну гадзіну да падачы стравы VIP-пасажыру;
  • прадастаўленне тэлефоннай і факсімільнай сувязі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • дапамога пасажыру ў афармленні медыцынскай страхоўкі;
  • прадастаўленне неабходнай інфармацыі (па жаданні пасажыра).

Для камфорту пасажыраў з дзецьмі, якія чакаюць вылету, у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” працуе пакой маці і дзіцяці, які знаходзіцца на 4 паверсе сектара 1-2. У наяўнасці ёсць двухмясцовы нумар з кандыцыянерам, а таксама агульныя кухня, абсталяваная бытавой тэхнікай, душавы пакой і туалетныя пакоі.

Каб скарыстацца паслугамі пакоя маці і дзіцяці, пасажырам трэба мець з сабой пашпарт і білет. Пакоем маці і дзіцяці могуць карыстацца пасажыры з дзецьмі ва ўзросце да 7 гадоў.

Пасажыры і госці Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” могуць скарыстацца паслугамі рэстарана і кафэ, размешчаных у аэравакзальным комплексе.

Рэстаран “Лайнер”

Адноўлены рэстаран “Лайнер” гасцінна прымае сваіх наведвальнікаў. “Лайнер” - гэта рэстаран, дзе Вы можаце пасмакаваць беларускія нацыянальныя стравы, прыгатаваныя прафесійнымі кухарамі нашага рэстарана. Таксама ў меню Вы можаце выбраць сабе смачны дэсерт з вялікага асартыменту кандытарскіх вырабаў.

Інтэр'ер рэстарана цалкам адпавядае сваёй тэматыцы, а прыемная атмасфера і смачная ежа пераўтварае Ваша знаходжанне ва ўстанове камфортным і нязмушаным.

Месца размяшчэння: 3 паверх, зона вылету, сектар 5-6.

Спотынг - бар «Палёт»

У спотынг-бары «Палёт» Вы зможаце атрымаць асалоду не толькі ад віду на ўзлётна-пасадачную паласу, але і ад лепшых гатункаў беларускага піва.

Нацыянальныя народныя матывы ў інтэр'еры і меню зробяць Вашае знаходжанне ў бары утульным і нязмушаным, а ўзлятаючыя за вокнамі самалёты дапоўняць прыемную атмасферу.

Месца размяшчэння: другі ўзровень рэстарана “Лайнер”.

Рэжым працы: кругласутачна, без выходных.

Бар «Аэра»

У бары «Аэра» наведвальнікам прапануюць на выбар бутэрброды, снэкі, гарачыя і халодныя напоі, марозіва.

Месца размяшчэння: 3 паверх, зала вылету, 1 сектар.

Рэжым працы: кругласутачна, без выходных.

Санітарны дзень - 1 нядзеля месяца.

Бар «Лебедзь»

У асартыменце бара “Лебедзь” маецца вялікі выбар фрэшаў, гарбаты, кавы, халодных напояў і марозіва. Лёгкія закускі ў выглядзе салата і бутэрбродаў, разнастайныя пірожныя і дэсерты стануць выдатным дадаткам да прапанаваных напояў.

Месца размяшчэння: 3 паверх, зала вылету, сектар 5.

Рэжым працы: кругласутачна, без выходных.

Санітарны дзень – 3 субота месяца.

На тэрыторыі аэравакзальнага комплексу таксама размешчаныя аддзяленні банкаў, медыцынскі пункт, аптэка, камеры захоўвання і пакаванне багажу. Больш падрабязна спасылка

Для пасажыраў і гасцей Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”, якія жадаюць скарыстацца магчымасцямі сеткі Інтэрнэт, ва ўсіх тэрміналах аэравакзальнага комплексу дзейнічае паслуга Wi-Fi.

Каб скарыстацца дадзенай паслугай, Вам неабходна набыць інтэрнэт-картку.

Доступ прадастаўляецца па картках Wi-Fi “Белтэлекам”, якія можна набыць у кафэ, крамах кругласутачнага гандлю, кіёску “Белсаюздрук”, філіяле сувязі “Белтэлекам”, якія знаходзяцца на тэрыторыі аэравакзала