Пытанне-адказ

Ад чаго залежыць кошт білетаў?

Кошт білетаў залежыць ад наяўнасці месцаў на вызначаную дату.

Не магу купіць білет на сайце на дзіця.

Афармленне дзіцячага білета на сайце магчыма толькі ў адным браніраванні з дарослым пасажырам.

Не магу праверыць статус браніравання на сайце Белавія.

На жаль, білеты, аформленыя ў іншай сістэме браніравання, на нашым сайце не адлюстроўваюцца.

Правілы перавозкі жывёл.

Пры перавозцы жывёл дзейнічаюць пэўныя правілы:

Пры браніраванні і набыцці білета абавязкова папярэдзіце агента/касіра аб тым, што паездзеце ў падарожжа з жывёламі, каб у браніраванне быў унесены адпаведны запыт.

Для ўнясення запыту неабходна паведаміць:

  • вагу жывёлы разам з клеткай/кантэйнерам,
  • памеры клеткі (для перавозкі ў салоне не больш за 55х40х20).

Таксама Вы можаце паведаміць аб жаданні ляцець з жывёлай па e-mail: support@belavia.by або па тэлефоне +375 17 220-25-55.

Кошт правозу жывёлы разлічваецца як звышнарматыўны багаж па вызначаным напрамку. Правоз жывёл дазваляецца толькі ў салоне эканом-класа.

Жывёлы, вага якіх разам з кантэйнерам/клеткай не перавышае 8 кг, перавозяцца пасажырам у салоне самалёта. Калі жывёла разам з кантэйнерам/клеткай важыць больш за 8 кг, яе перавозяць у багажным аддзяленні.

Колькасць жывёл да транспартавання на адным рэйсе абмежаваная.

Усю дадатковую інфармацыю па неабходных пасведчаннях і дакументах Вы можаце атрымаць у Службе Ветнагляду Нацыянальнага Аэрапорта “Мінск” па тэл. +375 17 279-12-15.

Просьба выставіць рахунак-фактуру за білет, набыты на сайце.

Пры набыцці білета на нашым сайце пасажыр/плацельшчык атрымлівае наступныя дакументы:

  • Пацвярджэнне аб аплаце з указаннем кошту.
  • Маршрут-квітанцыю.

Гэтыя дакументы разам з пасадачным талонам здаюцца ў бухгалтэрыю.

Ці можа авіакампанія "Белавія" даць інфармацыю аб прысутнасці пасажыра на рэйсе?

Дадзеная інфармацыя з'яўляецца канфідэнцыйнай, атрымаць яе можна толькі па афіцыйным запыце органаў МУС.

Ці патрэбная транзітная віза?

Паводле інфармацыі, атрыманай ад Службы Пагранічнага кантролю Нацыянальнага Аэрапорта “Мінск”:

Пасажырам, якія едуць транзітам праз Мінск, не патрэбная беларуская транзітная віза, калі выконваюцца наступныя ўмовы:

  • пасажыры маюць сапраўдны пашпарт і сапраўдныя дакументы (нацыянальны пашпарт і/ або віза і г. д.), неабходная для ўезда ў краіну прызначэння;
  • падцверджаны адзіны білет па ўсiм маршруце да пункта прызначэння;
  • находжанне ў Мінску не перавышае 24 гадзіны і пасажыр не выходзіць за межы т. зв. транзітнай зоны аэрапорта.

Болей падрабязную інфармацыю па візах у Беларусь можна знайсці тут. Каб атрымаць афіцыяльную абноўленную інфармацыю, рэкамендуем звярнуцца непасрэдна ў Консульскую Службу Нацыянальнага Аэрапорта “Мінск” па тэл. +375 17 279-20-58

Як змяніць дату вылета?

Каб змяніць дату вылета, пасажыры павінны адкрыць старонку сайта “Змяненне білета праз Інтэрнэт”. Азнаёмцеся з умовамі змянення білетаў праз Інтэрнэт, запоўніце заяўку і дашліце на адзначаны адрэс. Ваша заяўка будзе апрацавана на працягу гадзіны , пасля чаго Вы атрымаеце рахунак на аплату . Пасля атрымання аплаты Вам будзе выпісаны новы білет і высланы на Ваш e-mail).