Вяртанне білета, набытага на сайце

Пры куплі білета на сайце паміж ААТ «Авіякампанія «Белавія» і пасажырам заключаецца дагавор паветранай перавозкі, паводле якога ўсе дагаворныя абавязацельствы ўзнікаюць непасрэдна паміж названымі бакамі (па-за залежнасці ад таго, аплачваў пасажыр перавозку сам або аплату ажыццявіла iншая асоба). Дагавор паветранай перавозкі можа быць скасаваны па патрабаванню:

  • пасажыра;
  • ААТ «Авіякампанія «Белавія».
  • на добраахвотнай аснове (па жаданні аднаго з бакоў);
  • вымушана (па незалежных ад боку абставінах, напрыклад адмена рэйса, змена раскладу і г.д).

Зварот білета, набытага на сайце, і грашовых сродкаў па ім ажыццяўляецца толькі на падставе заявы на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў, запоўненай:

  • ў выпадку паўналецця і дзеяздольнасці пасажыра - самім пасажырам або яго даверанай асобай;
  • ў выпадку непаўналецця і/або недзеяздольнасці пасажыра - яго законным прадстаўніком (бацькi, усынавiцелi, апекуны цi папячыцелi).

Зварот білета, набытага на сайце, і грашовых сродкаў па ім, магчымы па патрабаванню асобы, якая аплаціла перавозку, толькі пры наяўнасці заявы на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў, запоўненай пасажырам (яго даверанай асобай або законным прадстаўніком).

ААТ «Авіякампанія «Белавія» не нясе адказнасці:

  • за рашэнне аб адмове ад паветранай перавозкі і звароце грашовых сродкаў, прынятае пасажырам (яго даверанай асобай або законным прадстаўніком);
  • за адмову пасажыра (яго даверанай асобы або законнага прадстаўніка) асобе, аплаціць перавозку, у прадастаўленні ААТ «Авіякампанія «Белавія» заявы на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў, а таксама рознагалоссяў,якія ўзніклі з прычыны гэтага рашэння паміж пасажырам (яго даверанай асобай або законным прадстаўніком) і асобай, якая аплаціла перавозку.

Пасажыр (яго давераная асоба або законны прадстаўнік) мае права вярнуць толькі той квіток, які аформлены непасрэдна на пасажыра.

Сума да вяртання разлічваецца ў адпаведнасці з правіламі ўжытага тарыфу, з якімі можна азнаёміцца ​​тут, альбо звярнуцца ў службу падтрымкі па тэлефоне +375 (17) 220- 25-55 ці электроннай пошце support@belavia.by

Грашовыя сродкі, якія вяртаюцца, будуць пералічаны пасля атрымання ўсіх неабходных звестак спосабам, прыведзеным у табліцы ніжэй.

Зварот у выпадку аплаты білета непасрэдна на сайце з выкарыстаннем банкаўскай карты

  • Калі банкаўская карта, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі, сапраўдная ў месяцы, калі будзе ажыццёўлена вяртанне, то грашовыя сродкі будуць пералічаныя на паказаную банкаўскую карту;
  • Калі банкаўская карта, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі,не сапраўднаяу месяцы, калі будзе ажыццёўлены вяртанне, то спосаб пералічэння грашовых сродак будзе вызначацца ў кожным канкрэтным выпадку.

Зварот у выпадку аплаты білета праз сістэму «Разлік»

  • У офісах продажаў авіякампаніі. Прысутнасць уладальніка білета з пашпартам абавязкова.
  • Ва ўсіх астатніх выпадках грашовыя сродкі будуць пералічаныя на бягучы рахунак, адкрыты ў адным з банкаў Рэспублікі Беларусь.

ААТ «Авіякампанія «Белавія» не нясе адказнасць:

  • за магчымую розніцу сум, узніклую за кошт канвертавання валют і аплаты паслуг банка пры вяртанні сродкаў на банкаўскую карту, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі (у выпадку аплаты білета непасрэдна на сайце з выкарыстаннем банкаўскай карты);
  • за магчымую розніцу сум, узніклую за кошт аплаты паслуг банка пры вяртанні сродкаў на карт-рахунак/бягучы рахунак (у выпадку аплаты білетапраз сістэму «Разлік»).

Для вяртання білета, набытага на сайце, і грашовых сродкаў па ім неабходна па факсе +375 (17) 321-24-62 альбо па электроннай пошце support@belavia.by накіраваць дакументы, названыя ў табліцы ніжэй. У выпадку аплаты авіябілета праз сістэму «Разлік» за вяртаннем грашовых сродкаў можна звярнуцца ў адзін з офісаў продажаў авіякампаніі, альбо накіраваць неабходныя дакументы, згодна з табліцай ніжэй.

Зварот ў выпадку аплаты білета праз сэрвісы «СБП» і «Аплаці»

Для зварота білета, набытага на сайце авіякампаніі і аплачанага з дапамогай сэрвісаў "СБП" або "Аплаці", пасажыру неабходна звярнуцца ў адзін з офісаў продажаў авіякампаніі або па электроннай пошце support@belavia.by і прадаставіць неабходныя для вяртання дакументы, указаныя ніжэй.

  • Пры афармленні зварота білета, аплачанага з дапамогай сэрвісу «СБП», грашовыя сродкі вяртаюцца на разліковы рахунак банка, з якога была праведзена аплата. У асабістым кабінеце банка пасажыра павінны быць падключаны ўваходныя пераводы «СБП».
  • У выпадку анулявання білета, аплачанага з дапамогай сэрвісу «Аплаці», вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на электронны кашалёк сэрвісу «Аплаці», з якога была праведзена аплата.

У выпадку аплаты білета непасрэдна на сайце з выкарыстаннем банкаўскай карты або сэрвісаў «СБП» / «Аплаці»

  1. Копія запоўненай заявы на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў (шаблон заявы знаходзіцца тут);
  2. Копія пашпарта пасажыра (старонка з фатаграфіяй) альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу (у выпадку звароту пасажыра);
  3. Копія пашпарта даверанай асобы (старонка з фатаграфіяй) альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу, а таксама копія даверанасці, выдадзенай пасажырам (у выпадку звароту даверанай асобы);
  4. Копія пашпарта законнага прадстаўніка пасажыра (старонка з фатаграфіяй) альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу, а таксама пацвярджэнне статусу законнага прадстаўніка пасажыра (у выпадку звароту законнага прадстаўніка);
  5. Дакумент, які пацвярджае несапраўднасць банкаўскай карты, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі (калі банкаўская карта, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі, не сапраўдная ў месяцы, калі будзе ажыццёўлены вяртанне).

У выпадку аплаты білета праз сістэму «Разлік»

  1. Копію запоўненай заявы на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў (шаблон заявы знаходзіцца тут);
  2. Копія пашпарта пасажыра (старонка з фатаграфіяй) альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу (у выпадку звароту пасажыра);
  3. Копія пашпарта даверанай асобы (старонка з фатаграфіяй) альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу, а таксама копія даверанасці, выдадзенай пасажырам (у выпадку звароту даверанай асобы);
  4. Копія пашпарта законнага прадстаўніка пасажыра (старонка з фатаграфіяй) альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу, а таксама пацвярджэнне статусу законнага прадстаўніка пасажыра (у выпадку звароту законнага прадстаўніка);
  5. Копія чэка або выпіска з карт-рахунку, якія пацвярджаюць аплату білета банкаўскай картай (калі банкаўская карта, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі, сапраўдная ў месяцы, калі будзе ажыццёўлены вяртанне);
  6. Дакумент, які пацвярджае несапраўднасць банкаўскай карты, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі (калі банкаўская карта, з выкарыстаннем якой была праведзена аплата паветранай перавозкі, не сапраўдная ў месяцы, калі будзе ажыццёўлены вяртанне).
  7. Копія чэка, атрыманага ў выпадку аплаты білета наяўнымі ў касе (пры наяўнасці).

ААТ «Авіякампанія «Белавія» мае права запытаць дадатковыя звесткі, неабходныя для прыняцця рашэння аб скасаванні дагавора паветранай перавозкі і звароце грашовых сродкаў.