Рэгістрацыя на рэйс

Для здзяйснення пералёту трэба мець пры сабе наступныя дакументы:

  • дзеючы пашпарт ці дакумент, які сведчыць аб асобе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;
  • наяўнасць дзеючай візы (пры неабходнасці);
  • для дзяцей да 18 год:
    • вандруе адзін – натарыяльна засведчаная згода бацькоў (апекуноў);
    • вандруе з адным з бацькоў – натарыяльна засведчаная згода ад другога з бацькоў не патрабуецца;
    • вандруе з бабуляй ці дзядулем – натарыяльна засведчаная згода законных прадстаўнікоў (бацькоў, апекуноў);
  • авіябілет (калі ён не электронны) ці маршрут-квітанцыю (для зручнасці).

Рэгістрацыя ў аэрапорце

У білеце адзначаны час вылету самалёта па месным часе. Мы прапануем прыбываць у аэрапорт не пазней за 2 гадзіны да вылету, таму што ў Вас павінна быць дастаткова часу ў аэрапорце для праходжання кантролю (мытняга, пагранічнага і, пры неабходнасці, санітарна-каранціннага, эміграцыйнага, ветэрынарнага, фітасанітарнага).

На рэйсах «Белавія» рэгістрацыя пасажыраў пачынаецца за 2 гадзіны і заканчваецца за 40 хвілін да адпраўлення рэйса.

Авіякампанія не нясе адказнасці перед пасажырамі, якія спазніліся на рэгістрацыю ці на пасадку на рэйс, і ў мэтах захавання рэгулярнасці палётаў не затрымлівае вылет паветранага судна, каб чакаць такіх пасажыраў.

Стойкі рэгістрацыі пасажыраў бізнэс-класа і пасажыраў эканамічнага класа маюць адпаведныя значэнні: «Бізнэс-клас» (“BusinessClass”) і «Эканом-клас» (“EconomyClass”).

Пасажыры элітных узроўняў праграмы «Белавія Лідэр» абслугоўваюцца на стойцы «Бізнэс-клас» (“BusinessClass”). Пасажыры бізнес-класа і элітных узроўняў праграмы «Белавія Лідэр» абслугоўваюцца па-за чаргой, калі рэгістрацыя праходзіць на адной стойцы з пасажырамі эканом-класа.

У асобных аэрапортах можа быць уведзена абмежаванне на прадастаўленне бізнэс-залы пасажырам бізнес-класа і элітных узроўняў праграмы «Белавія Лідэр».

Самастойная рэгістрацыя

Самастойная рэгістрацыя – зручны спосаб сэканоміць час. Напрыканцы ўсіх этапаў Вы атрымліваеце пасадачны талон, з якім магчыма, па прыбыцці ў аэрапорт, адразу ж праходзіць кантроль і накіроўвацца да пасадкі.

Дадзеная паслуга магчыма толькі пры наяўнасці электроннага білета і толькі на рэйсы, якія выконваюцца авіякампаніяй «Белавія».

Калі ў Вас ёсць багаж, то яго патрэбна здаць на спецыяльнай стойцыDROP-OFF (пры яе наяўнасці ў аэрапорце вылету) ці на стойцы, дзе праходзіць рэгістрацыя на Ваш рэйс. Здаць багаж магчыма не пазней часу заканчэння рэгістрацыі (40 хвілін да адпраўлення рэйса). Звяртаем Вашу ўвагу, што багаж і ручная паклажа павінны адпавядаць правілам правозу багажа.

Анлайн

Авіякампанія «Белавія» прапануе паслугу самастойнай рэгістрацыі на сваім афіцыйным сайце. Анлайн-рэгістрацыя пачынаецца за 24 і заканчваецца за 2 гадзіны да вылету па раскладзе. Для пошуку браніравання Вам спатрэбіцца:

  • пільна азнаёміцца з умовамі Анлайн-рэгістрацыі і пацвердзіць гэта;
  • увесці код браніравання і прозвішча (дадаткова ёсць магчымасць пошуку па нумары ўдзельніка праграмы «Белавія Лідэр» (калі ён быў пазначаны падчас браніравання), нумары электроннага білета, гарадам вылету і прылёту, нумары рэйса).

Далей проста кіруйцеся ўказаннямі. Напрыканцы Вы атрымаеце мабільны пасадачны талон. Для зручнасці ці пры атрыманні Інфакарты, якая не дазваляе прайсці на борт самалёта, магчыма раздрукаваць звычайны пасадачны талон, абраўшы варыянт «Раздрукаваць пасадачны талон». Таксама пасадачныя талоны магчыма адправіць сабе на E-mail.

У аэрапорце

Паслуга рэгістрацыі праз кіёскі самарэгістрацыі на рэйсы «Белавія» на дадзены момант магчыма ў аэрапортах наступных гарадоў: Мінск, Масква (Дамадзедава), Санкт-Пецярбург, Варшава, Прага, Франкфурт.

Самастойная рэгістрацыя мае шэраг абмежаванняў. Пры ўзнікненні цяжкасцей ці атрыманні InformationCard, што азначае няўдалую спробу рэгістрацыі, – калі ласка, звярніцеся на стойку, дзе праходзіць рэгістрацыя на Ваш рэйс.

Рэгістрацыя праз кіёскі пачынаецца за 22 і заканчаецца за 1 гадзіну да вылету па раскладу

Знайдзіце кіёскі рэгістрацыі ў аэрапорце (найчасцей яны знаходзяцца побач са стойкамі рэгістрацыі). Націсніце кнопку з лагатыпам кампаніі «Белавія». Пасля загрузкі праграмы і выбару мовы карыстайцеся адным з наступных варыянтаў пошуку:

  • прыкладзіце пашпарт да сканера старонкай з машыначытнай паласой;
  • устаўце ў спецыяльны раз’ем вашу крэдытную картку ці картку ўдзельніка праграмы «Белавія Лідэр» (пры ўмове, што Ваша імя на карце не мае разыходжанняў з імем у пашпарце);
  • націсніце кнопку «Знайсці браніраванне». Выберыце варянт пошуку, які Вам больш падыходзіць.

Кіруйцеся тэкставымі ўказаннямі на кожным экране.

Выберыце людзей з браніравання, якіх Вы жадаеце зарэгістрыраваць; выберыце тып кожнага пасажыра; дадайце нумар удзельніка праграмы «Белавія Лідэр», калі патрэбна; праверце маршрут следавання; выберыце месцы ў салоне самалёта.

Для дабаўлення пашпартнай інфармацыі магчыма прыкласці пашпарт да сканера машыначытнай паласой ці ўвесці яе рукамі.

Напрыканцы рэгістрацыі Вы атрымаеце пасадачны талон для кожнага пасажыра і/ці рэйса, на які праходзіла рэгістрацыя. Атрыманне InformationCard азначае, што рэгістрацыя не атрымалася, трэба звярнуцца на стойку, дзе праходзіць рэгістрацыя на Ваш рэйс.

Пасажыры бізнес-класа, а таксама ўладальнікі залатых і срэбных карт праграмы «Белавія Лідар», якія прайшлі самастойную або анлайн рэгістрацыю, могуць атрымаць інфармацыю аб ўмовах запрашэння да залы падвышанай камфортнасці на стойцы рэгістрацыі пасажыраў бізнес-класа ў аэрапорце.