Калі моўныя версіі сайту адрозніваюцца, дамінантную юрыдычную сілу мае рускамоўная.
Праграма "Белавія Лідар" прадугледжвае ўдзел як індывідуальных пасажыраў, так і арганізацый. У выпадку, калі Ваша арганізацыя хоча стаць удзельнікам праграмы "Белавія Лідар", Вам неабходна накіраваць у авіякампанію пісьмовую заяву на ўздел.
У заяве павінны быць пазначаны наступныя данныя:
Пасля атрымання заявы, арганізацыі прысвойваецца нумар удзельніка праграмы "Белавія Лідар". Кожнаму супрацоўніку, паказанаму ў заяве, прысвойваецца карпаратыўны нумар. Картка арганізацыі, а таксама карпаратыўныя карткі супрацоўнікаў, высылаюцца ў організацыю на паказанаму ў заяве паштовы адрас.
У выніку кожны супрацоўнік арганізацыі становіцца ўладальнікам двух нумароў удзельніка праграмы "Белавія Лідар": асабістага і карпаратыўнага. Пры ажыцяўленні прыватных паездак, удзельнік праграмы прад’яўляе асабістую карту ўдзельніка, і накапленне баллаў адбываецца на асабістым рахунку. Пры ажыцяўленні дзелавых паездак па накіраванню арганізацыі (камандзіроўка), супрацоўнік прад’являе карпаратыўную картку ўдзельніка. У гэтым выпадку балы, заробленыя ўдзельнікам за палет, дзеляцца паміж асабістым рахункам удзельніка і рахункам арганізацыі. Працэнтныя суадносіны, на аснове якіх адбываецца падзел налічаных балаў, могуць быць адвольнымі, агаворваюцца кампаніяй пісьмова і аднолькавы для кожнага камандзірованага супрацоўніка. У прыватнасці, арганізацыя можа залічваць усе балы за авіяпералет на свой карпаратыўны рахунак. Напрыклад, пры паказаных суадносінах 30% - супрацоўніку, 70% - арганізацыі – балы за здзейснены палет будуць аўтаматычна падзелены паміж асабістым рахункам супрацоўніка (30%) і агульным рахункам арганізацыі (70%).
Кантроль за своечасовым прадстаўленнем карпаратыўнай карткі ўдзельнікам ажыцяўляецца арганізацыяй, якая накіравала супрацоўніка ў камандзіроўку. Авіякампанія высылае ў адрас арганізацыі штоквартальную справаздачу аб налічаных на рахунак арганізацыі балах.
Налічаныя на рахунак арганізацыі балы могуць быць выкарыстаны для афармлення прэмій любому супрацоўніку арганізыцыі (па пісьмовай заяўцы).
Адказнасць за размеркаванне і выкарыстанне балаў, накопленых удзельнікам праграмы за службовыя авіяпералеты, поўносцю належыць арганізацыі, якая накіравала супрацоўніка ў камандзіроўку.
Адказнасць за захаванне сакрэтнага пароля для доступу на старонку арганізацыі на сайце belavia.by/leader нясе вызначаная арганізацыяй-удзельнікам адказная асоба. Авіякампанія "Белавія" не нясе адказнасці за ўрон, які нанесены арганізацыі-ўдзельніку несанкцыяніраваным доступам да рахунку з выкарыстаннем сакрэтнага пароля ўдзельніка.