Правілы ўдзелу

Калі моўныя версіі сайту адрозніваюцца, дамінантную юрыдычную сілу мае рускамоўная.

Агульныя ўмовы.

Правілы набору балаў.

Правілы атрымання прэмій.

Правілы карыстання прэміяй.

Элітныя ўзроўні.

Удзел у праграме "Белавіа Лідар" дзяцей.

Картка ўдзельніка.

Важная інфармацыя.

Калі балы не налічаны.

Агульныя ўмовы.

 

  1. Удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" можа стаць кожны пасажыр ААТ «Авіякампанія «Белавія» (далей - Белавія), не маладзей 2-х гадоў.
  2. Удзел у праграме "Белавія Лідар" ажыцяўляецца на добраахвотнай аснове, з’яўляецца бясплатным і індывідуальным для кожнага пасажыра.
  3. Каб стаць удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" трэба запоўніць рэгістрацыйную анкету на сайце авіякампаніі belavia.by/leader. Рэгістрацыя ў праграме аўтаматычна азначае згоду з дзеючымі правіламі ўдзелу ў праграме, а таксама наступнымі зменамі. Для таго, каб спыніць удзел у праграме, трэба паведаміць пра гэта па электроннай пошце leader@belavia.by
  4. Белавія пакідае за сабой права адмовіць ў рэгістрацыі ўдзельніку, які прадставіў у анкеце заведама няправільную інфармацыю.
  5. Пасля праходжання рэгістрацыі на сайце ўдзельніку на пазначаны ім пры рэгістрацыі электронны адрас высылаецца індывідуальны нумар і пароль. Пасля атрымання асабістага пароля ўдзельнік мае магчымасць доступу да асабістага кабінета – старонцы на карпаратыўным сайце Белавія, якая абаронена ад несанкцыяніраванага доступу паролем і на якой удзельнік праграмы можа атрымаць звесткі аб сваім асабістым рахунку ў праграме, змяніць асабістыя данныя або запоўніць анкеты, устаноўленных форм.
  6. Белавія не нясе адказнасці за страты, панесеныя ўдзельнікам ад несанкцыяніраваннага доступа да асабістага рахунку з выкарыстаннем сакрэтнага пароля ўдзельніка.
  7. Датай пачатку ўдзелу ў праграме лічыцца дата рэгістрацыі ўдзельніка і адкрыцця асабістага рахунку.
  8. Удзельнік праграмы абавязаны своечасова паведамляць авіякампаніі аб змяненні асабістых данных.
  9. Асабістыя дадзеныя ўдзельніка могуць быць зменены:
    • удзельнікам самастойна праз асабісты кабінет на сайце авіякампаніі (Белавія звяртае ўвагу ўдзельніка на тое, што магчымасць змянення некаторых асабістых дадзеных праз асабісты кабінет на сайце можа быць абмежавана і ажыцяўляцца толькі шляхам падачы пісьмовай заявы).
    • шляхам накіравання адпаведнай пісьмовай заявы ў авіякампанію. Запыт павінн быць падпісаны ўдзельнікам асабіста. Да запытання аб змяненні прозвішча/імя павінны быць дададзены копіі пацвярджаючых дакументаў (пашпарт, сведчанне аб шлюбе і г.д.).
  10. Да атрымання пастаяннай карткі ўдзельнік карыстуецца часовай карткай, якую можна раздрукаваць у асабістым кабінеце ўдзельніка на сайце belavia.by/leader.
  11. Кожны ўдзельнік можа мець толькі адзін асабісты рахунак у індывідуальнай праграме "Белавія Лідар". Рахунак або балы ўдзельніка не могуць быць аб’яднаны з рахункам і баламі іншых удзельнікаў праграмы.
  12. Белавія пакідае за сабою права змянення правілаў удзелу ў праграме і яго ўмовах без папярэдняга паведамлення, у тым ліку і змяняць напрамкі рэйсаў, за якія налічваюцца балы і на якія могуць быць аформлены прэміяльныя авіябілеты і павышэнне класу абслугоўвання; змяняць колькасць балаў, якія налічваюцца за авіяпералет (павышэнне класа абслугоўвання), змяняць умовы і правілы прымянення дадатковых бонусаў для элітных узроўняў і г.д.
  13. Белавія пакідае за сабою права зняць удзельніка з праграмы без папярэдняга паведамлення, скасаваць усе набранныя балы, закрыць рахунак удзельніка і канфіскаваць прэміяльныя авіябілеты ў выпадку:
    • парушэння ўдзельнікам правілаў і ўмоў праграмы,
    • у выпадку неаднаразовага парушэння ўдзельнікам Правілаў перавозкі пасажыраў і багажу Белавія.
  14. Белавія мае права адмяніць праграму "Белавія Лідар" з папярэднім паведамленнем удзельнікам за адін месяц да адмены. У гэтым выпадку авіябілеты, якія аформлены ў рамках праграмы, могуць быць скарыстаны на працягу тэрміна дзеяння гэтых авіябілетаў.
  15. Праграма "Белавія Лідар" можа быць пашырана шляхам далучэння да ўдзелу ў праграме кампаній-партнераў без папярэдняга паведамлення іншым удзельнікам праграмы. Белавія мае права зняць з удзелу любую кампанію-партнера без папярэдняга паведамлення ўдзельнікам. З інфармацыяй аб партнерах авіякампаніі можна азнаеміцца на сайце belavia.by/leader/partners/

Наверх

Правілы набору балаў.

  1. Удзельніку праграмы "Белавія Лідар" налічваюцца балы за ўласныя палёты рэгулярнымі рэйсамі Белавія. Кірункі, па якіх могуць быць налічаны балы, прыведзены ў табліцы набору балаў.
  2. Балы, якія набраў удзельнік у праграме "Белавія Лідар", могуць быць выкарыстаны толькі для атрымання прэмій у праграме "Белавія Лідар".
  3. Балы, якія налічваюцца ўдзельніку ў рамках праграмы "Белавія Лідар", могуць быць кваліфікацыйнымі і некваліфікацыйнымі.

    Кваліфікацыйныя балы – балы, якія налічваюцца ўдзельніку за палет рэгулярнымі рэйсамі Белавія. Колькасць кваліфікацыйных балаў, якая налічваецца ўдзельніку за палет, прыведзена ў табліцы набору балаў. Колькасць кваліфікацыйных балаў, якая налічваецца ўдзельніку, залежыць ад маршруту і класа браніравання

    Некваліфікацыйныя балы – балы, якія могуць быць дадаткова налічаны ўдзельніку ў рамках праграмы "Белавія Лідар", як, напрыклад, бонусы ўдзельнікам элітных узроўняў праграмы, бонусы за ўдзел у спецыяльных прапановах авіякампаніі, балы, якія дадаткова налічаны ўдзельніку да пэўных падзей і г.д.

  4. У выпадку, калі на рахунку ўдзельніка не зарэгістравана ні аднаго палёту за 2 каляндарных гады запар, балы, набраныя такім удзельнікам да гэтага перыяду, згараюць і аднаўленню не падлягаюць.
  5. Балы не налічваюцца пры палетах на чартарных рэйсах, а таксама ў напрамках, якія не пазначаны ў табліцы "Белавія Лідар". На рэйсы сумеснай с іншымі авіякампаніямі эксплуатацыі балы налічваюцца толькі па авіябілетах, якія аформлены на квоту Белавія (код – В2).
  6. Балы за палет, які быў здзейснены на рэгулярным рэйсе Белавія, аўтаматычна залічваюцца на рахунак удзельніка пры выкананні ўсіх неабходных для гэтага ўмоў (пры рэгістрацыі пасажыра на рэйс была прадстаўлена картка ўдзельніка, нумар удзельніка быў унесены ў сістэму браніравання, прозвішча/імя ў браніраванні супадаюць з даннымі ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар").
  7. Пры палеце па авіябілеце, які аформлены з прэміяльным павышэннем класа абслугоўвання, балы налічваюцца ў адпаведнасці з класам, які быў аплачаны.
  8. Балы па прэміяльных авіябілетах не налічваюцца.
  9. За палёты, здзейсненыя да рэгістрацыі ў праграме, могуць быць налічаны балы. Для гэтага ўдзельнік павінен запоўніць спецыяльную форму (на сайце ў асабістым кабінеце або ў адным з офісаў продажу авіябілетаў Белавія). Заява прымаецца не пазней 6-ці месяцаў ад даты здзяйснення палёту.
  10. Балы, якія налічаны ўдзельніку неправамерна альбо памылкова, могуць быць зняты з рахунку без паведамлення аб гэтым удзельніку.

Наверх

Правілы атрымання прэмій.

  1. Прэміяй у рамках праграмы "Белавія Лідар" з’яўляецца прэміяльны білет альбо павышэнне класа абслугоўвання. Грашовы эквівалент прэмій не выплачваецца, а таксама не дазваляецца павышэнне класа абслугоўвання па прэміяльнаму авіябілету.
  2. Калі на рахунку ўдзельніка дастатковая колькасць балаў удзельніку можа быць аформлены прэміяльны білет ці павышэнне класа абслугоўвання.
  3. Для атрымання прэміі ўдзельніку праграмы неабходна запоўніць заяву праграмы "Белавія Лідар" на афармленне прэміяльнага авіябілета ці павышэнне класа абслугоўвання.
  4. Падаць заяву на афармленне прэмii i непасрэдна аформiць прэміяльны авіябілет ці павышэнне класа абслугоўвання ў рамках праграмы "Белавія Лідар" можна ў офісах па продажу авіябілетаў авіякампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў прадстаўніцтвах Белавія за мяжой. Форма заявы на афармленне прэміі есць на сайце авіякампаніі.
  5. Пры афармленні прэміяльнага авіябілета альбо павышэння класа абслугоўвання з асабістага рахунку ўдзельніка спісваецца адпаведная колькасць балаў .
  6. Браніраванне месцаў па прэміяльных авіябілетах, а таксама пры прэміяльным павышэнні класа абслугоўвання ажыцяўляецца ў спецыяльных класах, колькасць месцаў у якіх Белавія можа абмежаваць. Пры браніраванні месцаў удзельнік абавязаны паведаміць авіякампаніі аб намеры скарыстаць балы для аплаты перавозкі.
  7. Белавія таксама пакідае за сабою права ўвесці абмежаванні на афармленне прэміяльных авіябілетаў ці павышэнне класа абслугоўвання па камерцыйным прычынам.
  8. Прэміяльны авіябілет альбо павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлены толькі пры наяўнасці пацверджанага браніравання. Афармленне прэміяльнага авіябілета альбо павышэння класа абслугоўвання с адкрытай датай не дазваляецца.
  9. Пры адсутнасці месцаў у спецыяльна адведзенным класе браніравання ўдзельнік можа быць пастаўлены ў ліст чакання. Белавія мае права адмовіць удзельніку ў афармленні прэміяльнага авіябілета (павышэння класа абслугоўвання) на канкрэтны рэйс у сувязі з адсутнасцю месцаў у спецыяльна адведзенным для браніравання прэміяльных авіяперавозак класе. Наяўнасць месцаў ў іншых класах браніравання не ўплывае на пацверджанне месцаў у прэміяльных класах.
  10. Браніраванне месцаў для наступнага афармлення прэміі ажыцяўляецца не пазней за 4 працоўныя дні да даты запланаванага вылету. У выпадку браніравання месца за 3 працоўныя дні да вылету альбо пазней авіякампанія не гарантуе апрацоўку заявы на афармленне прэміі да вылету рэйса.
  11. Прэміяльны авіябілет і павышэнне класа абслугоўвання за балы могуць быць аформлены толькі на рэгулярныя рэйсы Белавія, якія пазначаны ў табліцы 2.
  12. Удзельнік праграмы самастойна аплачвае аэрапортавыя і іншыя таксы, пошліны і зборы, якія збіраюцца ў сувязі з авіяперавозкай і афармленнем прэміі.
  13. Пры афармленні прэміяльнага авіябілета (павышэння класа абслугоўвання) пасажыр павінен прадставіць арыгінал пашпарту, а таксама картку ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар".
  14. Прэміяльны авіябілет павінен быць аформлены ў тэрмін, які ўстаноўлены дыспечарам пры браніраванні месца для прэміяльнай перавозкі.
  15. Балы з рахунку ўдзельніка могуць быць спісаны як для афармлення прэміі для ўдзельніка асабіста, так і для іншых пасажыраў, якія вандруюць сумесна з удзельнікам (атрымальнікі прэміі). Для спісання балаў з рахунку індывідуальнага ўдзельніка для афармлення прэміі іншай асобе неабходна захаванне наступных умоў:
    • сумеснае падарожжа ўладальніка рахунку праграмы «Белавія Лідар» і атрымальніка(аў) прэміі (сумеснае браніраванне);
    • заяву на афармленне прэміі, падпісаную ўладальнікам рахунку (пры афармленні прэміі ў офісах па продажы авіябілетаў).
  16. Прэміяльны авіябілет або павышэнне класа абслугоўвання могуць быць аформлены на імя пасажыра малодшага за 2 гады:
    • Са спісаннем з рахунку 10% ад колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1, без забеспячэння асобнага месца ў салоне самалёту.
    • Са спісаннем з рахунку колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1, з забеспячэннем асобнага месца ў салоне самалёту.

Наверх

Правілы карыстання прэміяй.

  1. Прэміяльны авіябілет можа быць выкарыстаны толькі ўдзельнікам праграмы "Белавія Лідар" асабіста.
  2. Не дазваляецца перадача аформленнага авіябілета іншай асобе.
  3. Балы, якія спісаны з рахунку для афармлення прэміяльнага білета ці павышэння класа абслугоўвання, не належаць да поўнага ці частковага звароту. Авіябілет, які аформлены з выкарыстаннем балаў, не можа быць перааформлены на іншы авіябілет (у тым ліку па іншаму маршруту).
  4. Пры вымушаным звароце прэміяльнага авіябілета па віне авіякампаніі (адмена, затрымка рэйса) удзельніку выплачваюцца нявыкарыстанныя таксы і зборы.
  5. Тэрмін прыгоднасці авіябілета, які аформлены за балы, – адзін год з даты афармлення авіябілета.
  6. Прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлена толькі пры наяўнасці пацверджаннага і аплачанага авіябілета эканамічнага класа (клас у білеце, які аплачаны, - толькі Y або M), які аформлены па адпаведнаму маршруту на бланку Белавія (код 628). Авіябілеты, якія аформлены на нейтральных бланках, а таксама на бланках іншых перавозчыкаў, не прымаюцца для прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання.
  7. Прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлена толькі па авіябілетам, якія ўтрымліваюць палетныя сегменты Белавія (код – В2), пры гэтым павышэнне класа абслугоўвання можа быць праведзена па маршруту, які ўказаны ў авіябілеце, поўнасцю. Афармленне прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання на асобныя ўчасткі палету ў авіябілеце не дазваляецца.
  8. Афармленне прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання па авіябілетах, якія аплачаны па спецыяльных, групавых тарыфах, з выкарыстаннем балаў, бясплатных ці ільготных авіябілетах не дазваляецца.
  9. Змяненне даты вылету/рэйса па прэміяльнаму авіябілету магчыма ў рамках тэрміну прыгоднасці авіябілета:
    • са зборам 20EUR да вылету рэйса;
    • са зборам 50EUR пасля вылету рэйса.
  10. Змяненне маршруту ў прэміяльным авіябілеце, які аформлены за балы, не дазваляецца.
  11. Да авіябілета, які аформлены з прэміяльным павышэннем класу абслугоўвання, прымяняюцца правілы тарыфа, які быў аплачаны.
  12. Пры звароце авіябілета, які аформлены з прэміяльным павышэннем класа абслугоўвання, удзельніку праграмы вяртаецца сума, якая была аплачана па тарыфу, за вылікам штрафаў і збораў за зварот (калі такія прадугледжаны тарыфам, які быў аплачаны). Балы, якія былі выкарыстаны для афармлення прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання, на рахунак удзельніка не вяртаюцца.
  13. Калі прэміяльны білет быў страчаны, можа быць афармлены дублікат. За афармленне дубліката авіябілета збіраецца штраф у памеры 30EUR.
  14. Для афармлення дубліката прэміяльнага авіябілета пасажыр павінен аформіць заяву на афармленне дубліката ў адным з офісаў па продажу білетаў авіякампаніі альбо прадстаўніцтве Белавія за мяжой.
  15. Змяненне даты вылету/рэйса па прэмiяльнаму авiябiлету, аформленнаму на імя пасажыра малодшага за 2 гады, магчыма ў рамках тэрміну прыгоднасці авіябілета:
    • без збору па авiябiлету, аформленнаму на імя пасажыра малодшага за 2 гады са спісаннем з рахунку 10% ад колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1 (без забеспячэння асобнага месца ў салоне самалёту);
    • са зборам 20EUR да вылету рэйса i са зборам 50EUR пасля вылету рэйса па авiябiлету, аформленнаму на імя пасажыра малодшага за 2 гады са спісаннем з рахунку колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1 (з забеспячэннем асобнага месца ў салоне самалёту).

Наверх

Элітныя ўзроўні.

  1. Кожны ўдзельнік праграмы, пры выкананні пэўных умоў, можа быць пераведзены на адзін з элітных узроўняў (залаты ці сярэбраны).
  2. Для пераходу на адзін з элітных узроўняў неабходна:
    • сярэбраны: пралет 20-ці сегментаў на рэйсах Белавія, якія пазначаны ў табліцы набору балаў, за якія ўдзельніку налічваюцца балы[1], ці набор 15 000 кваліфікацыйных балаў на працягу аднаго каляндарнага года (з 01 студзеня па 31 снежня).
    • залаты: пралет 40-ці сегментаў на рэйсах Белавія, якія пазначаны ў табліцы набору балаў, за якія ўдзельніку налічваюцца балы[1], ці набор 30 000 кваліфікацыйных балаў на працягу аднаго каляндарнага года (з 01 студзеня па 31 снежня).
  3. Пры павышэнні/паніжэнні ўзроўню ўдзельніку высылаецца паведамленне і пластыкавая картка ўдзельніка адпаведнага ўзроўню.
  4. Тэрмін дзеяння карткі ўдзельніка сярэбранага ці залатога ўзроўняў – 1 год.
  5. Калі на працягу каляндарнага года ўдзельнік праграмы "Белавія Лідар" элітнага ўзроўню не выконвае кваліфікацыйных патрабаванняў, якія ўказаны ў п.2, удзельнік пераводзіцца на больш нізкі ўзровень (у адпаведнасці з палетнай актыўнасцю ўдзельніка).
  6. Удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" залатога ці сярэбранага ўзроўняў на працягу тэрміна дзеяння карткі адпаведнага элітнага ўзроўню прапануюцца наступныя бонусы (пры прад'яўленні карткі):
      • Сярэбраны:
        • прыярытэтны ліст чакання.
        • дадатковае налічэнне: 25% балаў за палёты.

        Налічаныя такім чынам балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі. За палёты ў класах браніравання O,G,J,B (прома і групавыя тарыфы) бонус за ўзровень не налічаецца.

      • рэгістрацыя каля стойкі бізнэс-класа.
      • доступ у залу павышаннага камфорту ў аэрапорце пры вылеце рэгулярнымі ўласнымі рэйсамі Белавія (у выпадку, калі білет аформлены ў тарыфным брэндзе Economy Light, Economy Smart і Economy Flex. За выключэннем авiябiлетаў, якiя аформленыя па прома тарыфу, па службовым авiябiлетам i авiябiлетам, якiя аформленыя з прымяненнем знiжкi (акрамя дзiцячай знiжкi))[2]
      • дадатковы правоз аднаго месца багажу не больш 23 кг да нормы бескаштоўнага правозу багажу ў тарыфных брэндах Economy Smart, Economy Flex, Business, а таксама па прэмiяльнаму авiябiлету i групавым тарыфе (клас G).
      • мажлівасць афармлення прэміі на якую-небудзь асобу за кошт спісання балаў са свайго персанальнага рахунку.
      • Паскоранае праходжанне працэдуры дагляду ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры вылеце міжнароднымі рэйсамі.
      • Бескаштоўны выбар месца на борце паветранага судна.

        Прывілея прадастаўляецца для месцаў любой катэгорыі ў выпадку афармлення авіябілета ў тарыфных брэндах Economy Smart і Economy Flex. У выпадку афармлення авіябілета па тарыфах Economy Promo і Economy Light прывілея даступная толькі для катэгорыі месцаў Front оf Cabin Seat і Standard Seat.

    • Залаты:
      • прыярытэтны ліст чакання.
      • дадатковае налічэнне: 50% балаў за палёты.

        Налічаныя такім чынам балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі. За палёты ў класах браніравання O,G,J,B (прома і групавыя тарыфы) бонус за ўзровень не налічаецца.

      • доступ у залу павышаннага камфорту ў аэрапорце пры вылеце рэгулярнымі ўласнымі рэйсамі Белавія (у выпадку, калі білет аформлены ў тарыфным брэндзе Economy Light, Economy Smart і Economy Flex. За выключэннем авiябiлетаў, якiя аформленыя па прома тарыфу, па службовым авiябiлетам i авiябiлетам, якiя аформленыя з прымяненнем знiжкi (акрамя дзiцячай знiжкi))[2].
      • рэгістрацыя ў стойкі бізнэс-класа[2].
      • першае змяненне даты ў авіябілеце бясплатна (па авіябілетам, якія аформлены толькі на рэгулярныя рэйсы Белавія).
      • максімальны тайм-ліміт.
      • мажлівасць афармлення прэміі на якую-небудзь асобу за кошт спісання балаў са свайго персанальнага рахунку.
      • дадатковы правоз аднаго месца багажу не больш 32 кг да нормы бескаштоўнага правозу багажу ў тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart, Economy Flex, Business, а таксама па прэмiяльнаму авiябiлету i групавым тарыфе (клас G).
      • павышэнне класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнэс класа пры наяўнасці месцаў (у выпадку, калі білет аформлены ў тарыфным брэндзе Economy Light, Economy Smart і Economy Flex)[3]

        У выпадку прадастаўлення прывілею “Павышэнне класа абслугоўвання на борце” удзельнікам праграмы залатога ўзроўню, норма бясплатнага правозу багажу захоўваецца ў адпаведнасці з указанай у авіяквітку. Дадаткова пасажыр мае права правесцi адну сумку х 32 кг па сваiм прывiлеi ўдзельнiка залатога ўзроўню.

      • мажлівасць афармлення сярэбранай карткі «Белавія Лідар» для мужа/жонкі з тым жа тэрмінам дзеяння, што і залатая картка ўдзельніка
      • Паскоранае праходжанне працэдуры дагляду ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры вылеце міжнароднымі рэйсамі.
      • Бескаштоўны выбар месца на борце паветранага судна.
      Больш падрабязна аб умовах прадастаўлення прывілеяў.
  7. Карпарацыі (арганізацыі), зарегістраваныя ў якасці ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар”, не могуць быць пераведзены на элітны ўзровень.
  8. У выпадку выяўлення спроб атрымання прывілеяў удзельнікаў элітнага ўзроўня пасажырам, што не мае права на іх атрыманне, з выкарыстаннем карты (нумара) элітнага ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар", авіякампанія мае права прыпыніць прадастаўленне прывілеяў трымальніку элітнай карткі.
  1. Акрамя ўнутраных паветраных перавозак.
  2. У асобных аэрапортах можа быць уведзена абмежаванне на прадастаўленне бізнэс залы і стойкі рэгістрацыі бізнэс класа ўдзельнікам элітных ўзроўняў. Час знаходжання пасажыра ў бізнес-зале рэгулюецца правіламі аэрапорта і складае не больш 3 гадзін.
  3. Прывілея не з’яўляецца гарантаванай, не надаецца пры вылеце па авіяквітках, якiя аформленыя па групавым i прома тарыфах, па службовых авіяквітках, прэміяльных авіяквітках (аформленых за балы праграмы «Белавія Лідар») і квітках, якiя аформленыя са зніжкай (акрамя дзіцячай зніжкі).

Наверх

Удзел у праграме "Белавія Лідар" дзяцей.

  1. У праграме "Белавія Лідар" могуць прымаць ўдзел деці ва ўзросце 2-х гадоў і болей.
  2. Дзеці і падлеткі могуць зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар" самастойна.
  3. Кантроль за правільнасцю ўведзенай у рэгістрацыўную анкету інфармацыі, а таксама за своечасовае прадстаўленне карткі ўдзельніка для наступнага налічвання балаў ажыцяўляецца бацькамі ці афіцыйнымі прадстаўнікамі непаўналетняга ўдзельніка праграмы.
  4. Удзельнікам праграмы маладзей 18-ці гадоў могуць быць аформленны прэміяльныя авіябілеты (павышэнне класа абслугоўвання) толькі з пісьмовага дазволу аднаго з бацькоў (апекуна).
  5. Для спісання балаў з рахунку ўдзельніка, які маладзей 18-ці гадоў у групу "Белавія Лідар" накіроўваецца заява, якая падпісываецца бацькамі (апекуном), да заявы дадаецца копія пашпарту бацькоў (апекуна), копія пашпарту дзіцяці, копія дакумента аб апецы.
  6. Пры афармленні прэміяльнага авіябілета (павышэння класа абслугоўвання) удзельнікам праграмы, якія маладзей 18-ці гадоў, бацькам (апекуну) неабходна прадставіць пашпарт, пашпарт пасажыра, картку ўдзельніка праграмы, а таксама арыгінал заявы на афармленне прэміі.

Наверх

Картка ўдзельніка.

  1. Пры наборы 1500 балаў ці 3 палётных сегментаў на рахунку, а таксама пры кваліфікацыі на элітны ўзровень картка ўдзельніка вырабляецца цягам 7 працоўных дзён і высылаецца па ўказаным у профілі паштовым адрасе. Авіякампанія пакідае за сабой права не высылаць картку ў выпадку ўказання ў профілі няправільнага/няпоўнага адраса.
  2. Авіякампанія не нясе адказнасць за затрымку даставы карткі поштай.
  3. Картку ўдзельнікі можна атрымаць у галаўным офісе авіякампаніі, у офісе па продажы авіяквіткоў у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" ці ў адным з прадстаўніцтваў авіякампаніі за мяжой. Для гэтага ўдзельнік да моманту набору 1500 балаў ці 3 палётных сегментаў на рахунку (для ўдзельнікаў класічнага ўзроўня) ці да кваліфікацыі на ўзровень (для элітных удзельнікаў) павінен звярнуцца ў праграму «Белавія Лідар» і паведаміць пра свой намер.
  4. Дзеля захавання прыватнасці інфармацыі пра нумар элітнага ўдзельніка, картка праграмы "Белавія Лідар" элітнага ўзроўня высылаецца (уручаецца) у запячатаным канверце, у чым удзельнік абавязаны пераканацца пры атрыманні карткі.
  5. У выпадку страты, крадзяжу ці пашкоджання карткі ўдзельнік праграмы "Белавія Лідар" павінен неадкладна апавясціць пра гэта Белавія. Новая картка вырабляецца і высылаецца ўдзельніку безкаштоўна. У выпадку паўторнай цягам аднаго каляндарнага года страты ці пашкоджання карткі ўдзельніку вырабляецца і высылаецца новая картка ўдзельніка пасля аплаты кошту вырабу карткі ў памеры EUR20. У выпадку крадзяжу карткі, пацверджанай дакументальна, новая картка ўдзельніка вырабляецца і высылаецца ўдзельніку безкаштоўна.

Наверх

Калі балы не налічаны.

  1. Калі балы за здейснены палет на асабісты рахунак удзельніка не налічаны (ці налічаны не ў поўнай колькасці), удзельніку праграмы "Белавія Лідар" неабходна запоўніць заяву з пазначэннем звестак аб палеце ў адным з офісаў па продажу білетаў Белавія. Заява павінна быць падпісана ўдзельнікам асабіста (заяву ўдзельнікаў маладзей 18-ці гадоў падпісываюць бацькі/апякун). Заяву можна таксама запоўніць ў асабістым кабінеце на сайце авіякампаніі.
  2. Заява аб палетах, якія не былі ўлічаны, можа быць прынята да разгляду на працягу 6-ці месяцаў з даты палету.
  3. Да моманту налічэння балаў на баланс у поўным аб'ёме ўдзельнік павінен захоўваць палётную дакументацыю (квіток, пасадачны талон) ці дакументы, што пацвярджаюць факт аплаты паслуг партнёра.

Наверх

Пры наяўнасці адрозненняў паміж тэкстамі правілаў на рускай і беларускай мовах вызначальным з'яўляецца тэкст на рускай мове.