Затрымка дастаўкі багажу

Нам вельмі шкада, што Ваш багаж пасля палёту самалётам авіякампаніі "Белавія" не быў дастаўлены ў час. Запэўніваем, што зробім усё, што ад нас залежыць, каб як мага хутчэй адшукаць і даставіць Вам багаж.

Інфармацыю аб выніках вышуку Вы можаце атрымаць штодня ў спецыялістаў групы вышуку багажу па тэлефоне: +375 (17) 279 25 35 ці па e-mail: lostfound@belavia.by

Мы паведамім Вам, калі багаж будзе знойдзены.