Палітыка прыватнасці персанальных дадзеных
Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія «Белавія»
вул. Няміга, 14А, 220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія «Белавія» (далей ˗ Белавія) імкнецца забяспечыць абарону вашай прыватнасці. Вашы персанальныя дадзеныя будуць выкарыстоўвацца Белавія толькі ў адпаведнасці з сапраўднай палітыкай прыватнасці персанальных дадзеных (далей ˗ Палітыка).
Белавія пакідае за сабой права ўносіць змены ў сапраўдную Палітыку без папярэдняга апавяшчэння. Актуальная версія Палітыкі размешчана на сайце Белавія https://belavia.by/.
Каб прадухіліць несанкцыянаваны доступ ці раскрыццё інфармацыі Белавія ўжывае агульнапрынятыя стандарты і тэхналогіі інфармацыйнай бяспекі для абароны персанальных дадзеных ад страты, няправільнага выкарыстання, несанкцыянаванай змены ці знішчэння.
Белавія апрацоўвае персанальныя дадзеныя, каб:
- аказваць паслугу паветранай перавозкі і спадарожныя ёй паслугі, а таксама інфармаваць пра ход аказання паслугі і магчымыя змены;
- падаваць вам магчымасць карыстання вэб-сайтам і сэрвісамі самаабслугі;
- падаваць вам магчымасць удзелу ў праграме лаяльнасці «Белавія Лідар»;
- падаваць вам маркетынгавую інфармацыю, уключаючы інфармацыйныя бюлетэні з навінамі пра акцыі і адмысловыя прапановы, якія праводзіць Белавія;
- адказваць на вашы запыты і прэтэнзіі;
- выконваць патрабаванні заканадаўства.
Вашы персанальныя дадзеныя апрацоўваюцца на падставе:
- вашай згоды;
- з мэтай выканання дамовы пра аказанне паслуг;
- у выкананне патрабаванняў заканадаўства;
- абароны законных інтарэсаў.
Для выканання названых мэт Белавія неабходны вашы персанальныя дадзеныя, уключаючы:
- прозвішча, поўнае імя (уключаючы другое і наступныя імёны, імя па бацьку), пашпартныя дадзеныя, пол, узрост, грамадзянства і іншыя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя;
- кантактныя дадзеныя (адрас, тэлефон, электронная пошта), у тым ліку кантактныя дадзеныя месца працы;
- інфармацыю аб браніраванні, замовах і пакупках, уключаючы падрабязныя звесткі аб маршруце, датах браніравання і палёту, класе, кошту, плацежных дадзеных, багажы і іншых дадатковых паслугах, звязаных з авіяпералётам, пасадачныя талоны і спецыяльныя запыты і перавагі;
- інфармацыю аб удзеле ў праграме лаяльнасці, у тым ліку нумар ўдзельніка, яго балы, баланс, ўзнагароды і прывілеі, тып і ўзровень ўдзелу ў праграме і іншую інфармацыю, якая адносіцца да ўдзелу ў праграме;
- інфармацыю аб узаемадзеянні кліента і авіякампаніі, уключаючы паведамленні, атрыманыя з дапамогай электроннай пошты, формы зваротнай сувязі на вэб-сайце, чатаў, месэнджэраў, паведамленні ў сацыяльных сетках;
- пры звароце ў падраздзяленні авіякампаніі са скаргамі і прапановамі Белавія можа фіксаваць інфармацыю, атрыманую падчас такога ўзаемадзеяння, а таксама весці аўдыёзапіс тэлефонных размоў;
- інфармацыю, якая апрацоўваецца пры выкарыстанні вэб-сайта і іншых лічбавых носьбітаў, уключаючы IP-адрас, тып браўзера, аперацыйную сістэму, накіравальны вэб-сайт. Белавія таксама збірае інфармацыю з дапамогай файлаў cookie і аналагічных тэхналогій пры наведванні вэб-сайта. Вы таксама можаце даць дадатковую згоду на прадастаўленне доступу да пэўных дадзеных, якія захоўваюцца на мабільным тэлефоне (напрыклад, да фатаграфіі пашпарта);
- інфармацыю, звязаную з сацыяльнымі сеткамі. У залежнасці ад параметраў сацыяльнай сетцы Белавія можа атрымаць інфармацыю ад правайдэра вашай сацыяльнай сеткі: доступ да профіля, у тым ліку кантактныя дадзеныя, інтарэсы і кантакты. Больш падрабязную інфармацыю аб персанальных дадзеных, якія Белавія атрымлівае ад правайдэра сацыяльнай сеткі, а таксама аб змене параметраў, можна атрымаць на вэб-сайце правайдэра сацыяльнай сеткі ў яго палітыцы прыватнасці;
- дадатковую інфармацыю, якую вы прадастаўляеце Белавія, уключаючы інтарэсы і перавагі, каментарыі ў сацыяльных сетках, інфармацыю, атрыманую з запоўненых вамі анкет, заяў і апытальных лістоў;
- іншыя звесткі, што не названыя ў сапраўднай Палітыцы. Для апрацоўкі такіх персанальных дадзеных Белавія можа запытаць вашу дадатковую згоду.
Перадача персанальных дадзеных трэцім асобам
Белавія перадае вашы персанльныя дадзеныя авіякампаніям-партнёрам, аэрапортам і іншым кампаніям, якія з'яўляюцца пастаўшчыкамі паслуг, агентамі і субпадрадчыкамі для выканання задач і прадстаўлення вам паслуг ад імя Белавія.
У адпаведнасцш з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, якія з'яўляюцца дзяржавамі адпраўлення, прызначэння або транзіту, Белавія забяспечвае перадачу персанальных дадзеных псажыраў API / PNR ва ўпаўнаважанныя органы Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.
Дзяржавы, уладам якіх мы перадаем дадзеныя аб пасажырах:
ААЭ, Азербайджан, Балгарыя, Беларусь, Венгрыя, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Кіпр, Латвія, Ліван, Літва, Нідэрланды, Польшча, Расія, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швецыя.
Белавія будзе захоўваць вашыя персанальныя дадзеныя да таго часу, пакуль не будуць дасягнуты мэты іх апрацоўкі з улікам тэрмінаў, устаноўленых заканадаўствам.
Крыніцы і спосабы атрымання персанальных дадзеных:
- вэб-сайт Белавія і іншыя электронных сэрвісы, уключаючы браніраванне, афармленне білета і дадатковых паслуг, рэгістрацыю на рэйс, рэгістрацыю ў праграме лаяльнасці;
- ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі авіякампаніі ў офісах продажаў, праз вэб-сайт, электронную пошту, тэлефон і сацыяльныя сеткі, месэнджэры, уключаючы звароты ў Белавія, прэтэнзіі, падпіску на атрыманне лістоў або апавяшчэнняў, удзел у анкетаванні;
- партнёры Белавія, уключаючы агентаў па продажы авіябілетаў, турыстычныя агенцтвы, авіякампаніі-партнёры, партнёраў праграмы лаяльнасці, платформы па пошуку і/або продажы авіябілетаў, кампаніі, якія забяспечваюць выкананне абавязацельстваў авіякампаніі перад кліентамі;
- органы дзяржаўнай улады і аховы правапарадку.
Вы маеце права на:
- пацверджанне факту апрацоўкі персанальных дадзеных, і, у выпадку пацверджання факту апрацоўкі, - доступу да вашых персанальных дадзеных;
- ліквідацыю недакладнасцяў у персанальных дадзеных;
- спыненне апрацоўкі вашых персанальных дадзеных;
- знішчэнне персанальных дадзеных;
- атрыманне персанальных дадзеных, якія вы прадаставілі Белавія, і бесперашкоднай перадачы гэтых персанальных дадзеных іншаму аператару персанальных дадзеных;
- пярэчанне супраць любога рашэння, якое істотна закранае вас, прынятага на падставе выключна аўтаматызаванай апрацоўкі.
Па пытаннях апрацоўкі персанальных дадзеных вы можаце звярнуцца ў ААТ «Авіякампанія Белавія» па адрасе: вул. Няміга, 14а, 220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, электроннай пошце privacy@belavia.by.
Выкарыстанне закладак (cookies):
- «Файл cookie» - гэта невялікі тэкставы файл, які вэб-сервер адпраўляе вашаму браўзеру, калі вы наведваеце вэб-сайт. Файлы cookie не прадстаўляюць сабой пагрозы для вашага кампутара, паколькі з'яўляюцца тэкстам, а не запускаюцца праграмамі;
- Белавія выкарыстоўвае файлы cookie для адсочвання пажаданняў наведвальнікаў нашага вэб-сайта і для яго аптымізацыі, каб лепш задавальняць патрэбы нашых кліентаў;
- вы можаце змяніць устаноўкі браўзэра такім чынам, каб ад вас патрабавалася пацвярджаць згоду перад кожным выкарыстаннем файлаў cookie, або цалкам забараніць іх захоўванне.
Спасылкі на іншыя вэб-сайты:
- вэб-сайт Белавія можа ўтрымліваць спасылкі на іншыя вэб-сайты;
- аднак, як толькі вы скарысталіся гэтымі спасылкамі, каб пакінуць вэб-сайт Белавія, вы павінны заўважыць, што у Белавія няма ніякага кантролю над іншым вэб-сайтам. Таму Белавія не можа несці адказнасць за абарону і канфідэнцыяльнасць любой інфармацыі, якую вы прадастаўляеце падчас наведвання такіх вэб-сайтаў, і такія вэб-сайты не рэгулююцца гэтай заявай аб прыватнасці. Вы павінны праяўляць асцярожнасць і глядзець на заяву аб прыватнасці, якая прымяняецца да разглядаемага вэб-сайту.
C адказным па абароне персанальных дадзеных вы можаце звязацца па адрасе dpo@belavia.by.