Рэкламныя паслугі

ААТ «Авіякампанія «Белавія» мае эксклюзіўныя пляцоўкі для размяшчэння рэкламы Вашага прадпрыемства. Асноўнай перавагай нашых носьбітаў перад рэкламай у друку, на радые і тэлебачанні з'яўляецца працягласць і ўстойлівасць кантакта з цэлевой аўдыторыяй, ядром якой з’яўляюцца маладыя, актыўныя, у тым ліку і ў сферы пакупак, адукаваныя людзі, з узроўнем даходу вышэй сярэдняга, і акрамя таго, падрыхтаваныя да ўспрымання рэкламных зваротаў.

Рэклама на канвертах для авіябілетаў.

Канверты для авіябілетаў выдаюцца пасажыру пры звяртанні ў офісы авіякампаніі па афармленне авіябілета альбо маршрут-квітанцыі электроннага білета. Распаўсюджваюцца праз офісы авіякампаніі на тэрыторыы Беларусі і ў замежжы. Пасажыр, які набыў білет, задоўга да вылету можа атрымаць рэкламнае паведамленне, надрукаванае на канверце.

На канверце рэкламнае поле: 210 х 115 мм.

Мінімальны аб’ём – 10 000 шт. (перыяд распаўсюду – ад 1-го да 2-х месяцаў).

Рэклама на пасадачных талонах.

Пасажыр пры вылеце з аэрапорту праходзіць рэгістрацыю, пасля чаго ён атрымлівае пасадачны талон, які ён павінен захоўваць на працягу ўсяго палёту. Пры праходжанні кантролю пасажыр кожны раз павінен прад’яўляць свой пасадачны талон, таму ён заўсёды мае яго ў руках, што забяспечвае 100-працэнтны кантакт з нанесеным рэкламным модулем. У далейшым пасажыр можа пакінуць карэньчык пасадачнага талона сабе як візітную картку з інфармацыяй рэкламадаўцы.

Рэкламнае поле: 203,2 х 82,55 мм.

Мінімальны аб’ём – 250 000 шт. (перыяд распаўсюду – ад 3-х да 5 - х месяцаў).

Рэклама на вільготных сурвэтках, кубачках ды інш.

Вільготныя сурвэткі, а такасама кубачкі ды іншыя прадметы выкарыстоўваюцца пасажырамі падчас спажывання ежы і ненадакучліва дэманструюць Вашу рэкламу патэнцыяльнаму кліенту.

Тыраж: ад 10 000 шт.

Атрымаць больш поўныя звесткі аб размяшчэнні рэкламы можна па электроннай пошце reklama@belavia.by ці па тэлефоне: + 375 (17) 328 68 06