Асноўныя ўмовы перавозкі

Сапраўдныя ўмовы прызначаны для вывучэння пасажырам да набыцця білета і ўяўляюць сабою Дагавор перавозкі, які заключаны паміж ААТ «Авіякампанія «Белавія» і пасажырам.

Авіякампанія "Белавія" пакідае за сабой права ўносіць змяненні ў дадзены дагавор і папярэджвае пасажыра аб тым, што пры кожнай новай пакупцы пасажыр павінен праглядаць сапраўдны дагавор наконт ўнесення ў яго авіякампаніяй змяненняў.

Дадзены дагавор лічыцца заключаным з моманту здяйснення пакупкі авіябілета, а менавіта:

  • пры набыцці авіябілета ў офісах продажу авіякампаніі ці ў яго агентаў;
  • пры набыцці авіябілета на вэб-сайце авіякампаніі;
  • момант, калі пасажыр націснуў кнопку "Купіць" на старонцы вэб-сайта пры ўмове наступнага пацверджання пакупкі[1];
  • момант пацверджання пакупкі[1].
  1. Пад пацверджаннем пакупкі маецца на ўвазе спісанне грашовых сродкаў з банкаўскай карткі пасажыра (банкаўская картка - асабістая картка пасажыра і дазволеная для аплаты на дадзеным вэб-сайце).

Пасажыры, якія адносяцца да асаблівай катэгорыі і якім патрэбны спецыяльныя ўмовы перавозкі, павінны паведаміць авіякампаніі аб гэтым у наступным парадку:

  • пры здяйсненні электроннай пакупкі пасажыру неабходна паведаміць авіякампаніі праз службу падтрымкі па электроннай пошце support@belavia.by (атрыманне пацверджання неабходна) ці па тэлефоне +375 (17) 220 25 55;
  • пры набыцці авіябілета, ці атрыманні электроннага білета ў касах - шляхам паведмлення касіру.

Пасажыр мае права адмовіцца ад заключэння дагавору да моманту пакупкі білета.

Дакументам, які сведчыць аб заключэнні дагавору, з’яўляецца пасажырскі білет і багажная квітанцыя. У выпадку афармлення электроннага білета і адсутнасці раздрукаванай маршрут-квітанцыя, дагавор разглядаецца як дзеючы.

Умовы дагавору:

  1. На перавозку, якая выконваецца ў адпаведнасці з сапраўдным дагаворам, распаўсюджваюцца правілы аб адказнасці, вызначаныя Варшаўскай канвенцыяй, за выключэннем тых выпадкаў, калі такая перавозка не з’яўляецца "міжнароднай перавозкай", у адпаведнасці з азначэннем гэтай канвенцыі.
  2. Наколькі гэта не супярэчыць вышэйсказанаму, перавозка, якая выконваецца ў адпаведнасці з дадзеным дагаворам, і іншыя паслугі, якія прапануюцца кожным перавозчыкам, падпарадкоўваюцца: выкладзенным у дадзеным білеце палажэнням; законам (уключаючы ўнутраныя законы, якія адносяцца да прымянення Канвенцыі), пастанаўленням і распараджэнням ураду, якія належаць да выканання; прымяняемым тарыфам; Асноўным правілам перавозкі пасажыраў, багажу, грузаў на рэйсах ААТ «Авіякампанія «Белавія». Адносна перавозкі паміж пунктамі ў ЗША і Канадзе і некаторых пунктаў па-за іх межамі прымяняюцца тарыфы, якія дзенічаюць у гэтых краінах.
  3. Назва перавозчыка ў білеце можа быць прадстаўлена ў скарочанным варыянце. Поўная назва і яе скарачэнне прадастаўляюцца ў тарыфных даведніках, умовах перывозкі, правілах і раскладзе адпаведнага перавозчыка. Адрасам перавозчыка з’яўляецца аэрапорт адпраўлення, вызначаны ў білеце насупраць першай скарочанай назвы перавозчыка. Узгодненнымі пунктамі прыпынку лічацца пункты, якія вызначаны ў гэтым білеце ці ў раскладзе перавозчыка як пункты прыпынку на маршруце перамяшчэння пасажыра. Перавозка, якая выконваецца ў адпаведнасці з сапраўдным дагаворам некалькімі паслядоўнымі перавозчыкамі, разглядаецца як адзіная перавозка.
  4. Перавозчык, які аформіў білет для перавозкі пасажыра, багажу на паветраных лініях іншага перавозчыка, лічыцца дзеючым у якасці агента такога іншага перавозчыка.
  5. Любое выключэнне ці абмежаванне адказнасці перавозчыка распаўсюджваецца на агентаў, служачых ці прадстаўнікоў перавозчыка і любую асобу, чыё паветранае судна выкарыстоўваецца для перавозкі перавозчыкам ці агентамі, служачымі ці прадстаўнікамі гэтай асобы.
  6. Зарэгістраваны багаж выдаецца прад’яўніку багажнай біркі. У выпадку пашкоджання ці недастачы багажу падчас міжнароднай перавозкі, прэтэнзія павінна падавацца перавозчыку ў пісьмовай форме непасрэдна пры выяўленні пашкоджання ці недастачы, але не пазней за 7 дзен з дня атрымання багажу. У выпадку невыканання тэрмінаў дастаўкі прэтэнзія павінна падавацца не пазней за 21 дня з дня выдачы багажу.
  7. Тэрмін дзеяння дадзенага білета складае адзін год з даты пачатку перавозкі, а калі ніводны з палетных купонаў не быў выкарыстаны - з дня выдачы білета, калі іншае не прадугледжана ў дадзеным білеце, тарыфных даведніках, умовах перавозкі ці адпаведных правілах. Тарыф за перавозку, якая выконваецца ў адпаведнасці з дадзеным дагаворам, можа быць заменены да пачатку перавозкі. Перавозчык можа адмовіць у перавозцы, калі тарыф, які выкарыстоўваецца, не быў аплачаны.
  8. Перавозчык абавязаны прыкласці ўсе ад яго магчымыя намаганні для перавозкі пасажыраў і багажу ў разумныя тэрміны. Час, які ўказаны ў раскладзе і іншых дакументах, не гарантуецца і не з'яўляецца складовай часткай гэтага дагавора. Перавозчык можа без папярэджання перадаць пасажыра для перавозкі іншаму перавозчыку, замяніць паветранае судна, замяніць ці адмяніць пасадку ў пунктах, пазначаных у білеце, у выпадку неабходнасці. Расклад можа быць зменены без папярэджання пасажыра. У сувязі з гэтым перавозчык не можа гарантаваць забеспячэнне стыковак рэйсаў.
  9. Пасажыр абавязаны выконваць патрабаванні дзяржаўных органаў, якія тычацца перамяшчэння, прад’яўляць уязныя, выязныя і іншыя неабходныя дакументы і прыбыць у аэрапорт у вызначаны перавозчыкам час, а калі гэты час не быў вызначаны, то у тэрмін, дастатковы для завяршэння перадпалетных фармальнасцяў.
  10. Ніхто з агентаў, служачых ці прадстаўнікоў перавозчыка не мае права змяняць ці адмяняць палажэнні сапраўднага дагавору.
  11. Перавозчык ажыццяўляе перавозку пасажыра і яго багажу толькі паслядоўна, пачынаючы ад пункта адпраўлення, ўказанага ў пасажырскім білеце. Калі наступныя палётныя купоны ўжо выкарыстаны, білет прызнаецца несапраўдным для перавозкі пасажыра і вяртанне грошай па палётным купонам за нявыкарыстаныя ўчасткі маршруту не ажыцяшляецца, калі іншае не ўстаноўлена правіламі перавозчыка. Калі пасажыр не скарыстаўся забраніраваным пасажырскім месцам на якім-небудзь участку перавозкі, то пасажыр павінен паведаміць перавозчыку пра намер працягнуць перавозку на наступных участках маршруту перавозкі. Калі пасажыр не паведаміў пра намер працягнуць перавозку, перавозчык мае права ануляваць браніраванне на кожным наступным участку маршруту перавозкі без апавяшчэння пасажыра. Пры гэтым абавязацельства перавозчыка па перавозцы пасажыра не спыняецца.

Важна!

Для авіяпералёту пасажыр павінен мець пашпарт з дзеючай візай і іншыя дакументы, неабходныя для ўезду ў замежныя краіны. Пасажыр нясе адказнасць за правільнасць уведзеных пашпартных дадзеных, за няправільна аформленыя дакументы, за невыкананне нацыянальных законаў, правілаў, правілаў і распараджэнняў дзяржаўных органаў краіны адпраўлення, пункта прызначэння або транзітнага пункта. За парушэнне пашпартных, візавых, мытных, валютных, санітарных, каранцінных і іншых правілаў пасажыр нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і абавязаны пакрыць перавозчыку штрафы і (або) іншыя аплачаныя выдаткі.

Авіякампанія мае права не дапусціць да палету пасажыра з неаформленымі патрэбным чынам дакументамі.