FAQ

1. Аб праграме. Рэгістрацыя.

  1. Што такое праграма «Белавія Лідар»?

    «Белавія Лідар» - гэта праграма лаяльнасці, якая дае магчымасць сваім удзельнікам збіраць балы на асабістым рахунку за палёты рэгулярнымі рэйсамі Белавія, а таксама за карыстанне паслугамі партнёраў праграмы, і выкарыстоўваць іх для афармлення прэміяльных авіяквіткоў.

  2. Як я магу зарэгістравацца ў праграме «Белавія Лідар»?

    Каб стаць удзельнікам праграмы, Вам трэба запоўніць рэгістрацыйную анкету на сайце авіякампаніі, пасля чаго Вам будзе прызначаны асабісты нумар удзельніка «Белавія Лідар». Паведамляйце гэты нумар пры набыцці квіткоў або пры рэгістрацыі на рэйс.

  3. Ці можа дзіця прымаць удзел у праграме “Белавія Лідар”?

    Так, можа. Удзельнікам праграмы «Белавія Лідар» можа стаць кожны пасажыр не маладзей за 2 гады.

  4. Пры рэгістрацыі ў праграме неабходна ўказаць тэрмін дзеяння пашпарта, аднак мой пашпарт бестэрміновы.

    Рэкамендуем дадаць дзесяць гадоў да даты выдачы пашпарта або ўказаць іншую адвольную дату.

  5. Пасля рэгістрацыі ў праграме я не атрымаў нумар удзельніка і пароль на электронны адрас.

    Для вырашэння дадзенага пытання звярніцеся, калі ласка, у службу падтрымкі праграмы «Белавія Лідар" па тэлефоне (+375 17) 220 20 80 або напішыце на leader@belavia.by. Таксама звяртаем Вашу ўвагу на тое, што часам ліст можа трапіць у «Непажаданыя лісты».

2. Асабісты кабінет.

  1. Як увайсці ў асабісты кабінет удзельніка праграмы «Белавія Лідар»?

    Каб увайсці ў асабісты кабінет удзельніка, націсніце кнопку «Увайсці» (выява шэрага чалавечка) у правым верхнім куце экрана. Для доступу Вам трэба ўвесці нумар удзельніка (11 лічбаў) і пароль.

  2. Што рабіць, калі я не памятаю нумар удзельніка?

    Для аднаўлення нумара ўдзельніка Вы можаце звярнуцца ў службу падтрымкі праграмы «Белавія Лідар» па тэлефоне (+375 17) 220 20 80 або напісаць на leader@belavia.by, указаўшы прозвішча/імя (напісанне лацінкай, як у пашпарце) і дату нараджэння.

  3. Што рабіць, калі я забыўся пароль?

    Вы можаце скарыстацца спасылкай «Забылі пароль?» пры ўваходзе ў асабісты кабінет. Пасля адказу на сакрэтнае пытанне (або шэраг іншых пытанняў у выпадку стварэння пароля ўпершыню) пароль будзе адпраўлены на e-mail, паказаны ў профілі. У выпадку, калі Вы не можаце ўспомніць адказ на сакрэтнае пытанне, звяжыцеся са службай падтрымкі па тэлефоне (+375 17) 220 20 80 або e-mail leader@belavia.by.

  4. Я не магу ўспомніць адказ на сакрэтнае пытанне.

    Звярніцеся, калі ласка, у службу падтрымкі «Белавія Лідар» па тэлефоне (+375 17) 220 20 80 або e-mail leader@belavia.by.

  5. Пасля ўводу логіна і пароля аўтарызацыя ў асабістым кабінеце не адбываецца.

    Хутчэй за ўсё, Вы ўказалі некарэктныя дадзеныя. Калі ласка, праверце правільнасць нумара ўдзельніка і пароля. Рэкамендуем скарыстацца спасылкай «Забылі пароль?» пры ўваходзе ў асабісты кабінет.

  6. Як змяніць асабістыя дадзеныя (нумар тэлефона, паштовы адрас, пашпартныя дадзеныя, e-mail і г. д.)?

    Удзельнік можа самастойна змяніць асабістыя дадзеныя (за выключэннем прозвішча, імя і даты нараджэння) у асабістым кабінеце ў раздзеле «Профіль».

  7. Як змяніць Прозвішча/Імя?

    Для змены Прозвішча/Імя Вам неабходна даслаць на leader@belavia.by:

    • заяву на змяненне асабістых дадзеных (форму заявы можна знайсці тут);
    • скан/фота актуальнага пашпарта;
    • скан/фота пацвярджальных дакументаў (пасведчанне аб заключэнні/скасаванні шлюбу або пасведчанне аб змене прозвішча/імя і г. д.).
  8. Як праверыць баланс у асабістым кабінеце?

    Для прагляду інфармацыі аб налічаных балах неабходна ў раздзеле «Баланс» асабістага кабінета выбраць жаданы справаздачны перыяд і націснуць зялёную кнопку «Выбраць».

3. Карта ўдзельніка.

  1. Як атрымаць пластыкавую карту ўдзельніка праграмы «Белавія Лідар»?

    Мець пластыкавую карту класічнага ўзроўню не абавязкова. Вам дастаткова паведамляць нумар удзельніка пры набыцці квітка або пры рэгістрацыі на рэйс. Аднак калі Вы жадаеце атрымаць карту, калі ласка, паведаміце пра гэта супрацоўнікам праграмы па тэлефоне (+375 17) 220 20 80 або e-mail leader@belavia.by. Таксама звярніце ўвагу на тое, што для атрымання карты ўдзельніка на Вашым балансе абавязкова павінна быць зарэгістравана 3 палётныя сегменты ці 1500 балаў.

    Для ўдзельнікаў элітных узроўняў пластыкавыя карты вырабляюцца аўтаматычна і перадаюцца ў адпаведнасці з указаным у профілі пажаданым спосабам атрымання карты. Калі Вы хочаце змяніць спосаб атрымання карты, калі ласка, загадзя паведаміце пра гэта супрацоўнікам службы падтрымкі праграмы.

  2. Я страціў/не атрымаў карту ўдзельніка праграмы «Белавія Лідар».

    Для вырабу дубліката карты ўдзельніка Вам неабходна запоўніць заяву на афармленне дубліката карты ўдзельніка (форму заявы можна знайсці тут) і даслаць яе на электронны адрас leader@belavia.by. Новая карта вырабляецца і высылаецца ўдзельніку бясплатна адзін раз у каляндарны год.

    У выпадку паўторнай на працягу аднаго каляндарнага года страты або пашкоджання карты дублікат вырабляецца пасля аплаты кошту вырабу карты ў памеры 20 EUR.

4. Набор балаў.

  1. Як збіраць балы ў праграме «Белавія Лідар»?

    Для збору балаў неабходна:

    • стаць удзельнікам праграмы;
    • азнаёміцца з правіламі набору балаў;
    • абавязкова паведамляць свой нумар удзельніка пры набыцці авіяквітка або пры рэгістрацыі на рэйс;
    • пераканацца, што дадзеныя пасажыра ў квітку супадаюць з дадзенымі ўдзельніка ў профілі;
    • здзейсніць палёт.

    Пры выкананні названых умоў, залічэнне балаў адбываецца аўтаматычна на працягу 4-5 дзён пасля здзяйснення палёту.

  2. Ці можна залічыць палёты, якія былі здзейснены да рэгістрацыі ў праграме?

    Так. Вы можаце дадаць інфармацыю аб такіх палётах ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Баланс», скарыстаўшыся спасылкай «Дадаць інфармацыю аб няўлічаных палётах». Аднак звяртаем увагу, што да разгляду могуць быць прыняты толькі тыя палёты, з моманту здзяйснення якіх прайшло не больш за 6 месяцаў.

  3. Як даведацца, колькі ў мяне балаў і якія палёты залічаны на мой баланс?

    Даведацца колькасць назбiраных балаў і паглядзець інфармацыю аб палётах, якія былі залічаны, Вы можаце ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Баланс», выбраўшы пажаданы справаздачны перыяд.

  4. Што рабіць, калі палёт не быў залічаны?

    Вы можаце дадаць інфармацыю пра такі палёт у асабістым кабінеце ў раздзеле «Баланс», скарыстаўшыся спасылкай «Дадаць інфармацыю аб няўлічаных палётах» па сканчэнні 14 дзён з даты палёту. Аднак звяртаем увагу, што да разгляду могуць быць прыняты толькі тыя палёты, з моманту здзяйснення якіх прайшло не больш за 6 месяцаў.

  5. Няма інфармацыі, неабходнай для запаўнення формы аб няўлічаным палёце.

    Пры запаўненні інфармацыі аб няўлічаных палётах неабходна абавязкова правільна пазначыць нумар рэйса, аэрапорты вылету/прылёту і дату. У выпадку, калі ў Вас не захаваўся нумар квітка, Вы можаце пазначыць замест яго трынаццаць адзінак. Дапускаецца таксама выбраць любую літару ў поле «Клас браніравання».

    У выпадку, калі Вы не памятаеце дакладную дату, нумар рэйса, то раім замовіць даведку аб палёце. Падрабязней.

    Звяртаем увагу, што авіякампанія не гарантуе залічэнне балаў пры недакладна пададзеных звестках.

  6. Калі будуць налічаны балы па няўлічаных палётах?

    Апрацоўка інфармацыі аб няўлічаных палётах займае 4-5 тыдняў.

  7. Ці могуць быць налічаны балы за палёты членаў маёй сям'і, сяброў, калег і г.д.?

    Згодна з правіламі праграмы «Белавія Лідар» удзел у праграме індывідуальны для кожнага пасажыра. Гэта значыць, што Вы можаце збіраць балы толькі за свае асабістыя палёты.

  8. Ці налічваюцца балы за палёты на чартарных рэйсах?

    Балы за палёты на чартарных рэйсах не налічваюцца.

  9. Ці будуць налічаны балы за палёты на рэйсах іншых авіякампаній?

    Балы могуць быць налічаны толькі за палёты на рэгулярных рэйсах авіякампаніі «Белавія».

  10. Як налічваюцца балы за палёты на рэйсе сумеснай эксплуатацыі?

    Пры палёце на рэйсе сумеснай эксплуатацыі балы налічваюцца толькі ў тым выпадку, калі квіток аформлены на квоту месцаў авіякампаніі «Белавія» (код перавозчыка ў браніраванні і авіяквітку – B2) і кірунак паказаны ў табліцы набору балаў.

  11. Што такое кваліфікацыйныя і некваліфікацыйныя балы?

    Кваліфікацыйныя балы – гэта балы, якія налічваюцца ўдзельніку непасрэдна за здзяйсненне палёту.

    Некваліфікацыйныя балы – балы, якія могуць быць дадаткова налічаны ўдзельніку ў рамках праграмы «Белавія Лідар», як, напрыклад, бонусы ўдзельнікам элітных узроўняў праграмы, балы за выкарыстанне паслуг партнёраў праграмы і г.д.

    Кваліфікацыйныя балы ўлічваюцца для атрымання элітнага ўзроўню ў праграме, а некваліфікацыйныя не ўлічваюцца.

    Для афармлення прэмій не мае значэння, да якога тыпу адносяцца набраныя балы. Выкарыстоўваецца іх агульная сума.

  12. Ці могуць балы «згарэць»?

    Калі на балансе ўдзельніка не зарэгістравана ніводнага палёту за 2 каляндарныя гады запар, то балы, набраныя ўдзельнікам да гэтага перыяду, «згараюць» і аднаўленню не падлягаюць.

  13. Як яшчэ я магу назбіраць балы ў праграме «Белавія Лідар»?

    Збірайце балы, здзяйсняючы набыткі і выкарыстоўваючы паслугі нашых партнёраў. Азнаёміцца са спісам партнёраў праграмы і ўмовамі атрымання балаў можна тут.

5. Выкарыстанне балаў.

  1. На што я магу патраціць балы?

    Набраныя балы можна скарыстаць на афармленне авіяквітка або павышэнне класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнесу. Азнаёміцца з неабходнай колькасцю балаў і ўмовамі афармлення прэмій можна тут.

  2. Ці магчыма часткова разлічыцца баламі?

    Часткова разлічыцца баламі немагчыма.

  3. Ці можна купіць балы?

    Не, купіць балы немагчыма.

  4. Ці магчыма перавесці балы з рахунку аднаго ўдзельніка на рахунак іншага?

    Не, перавод балаў з аднаго рахунку на іншы немагчымы.

  5. Як аформіць квіток за балы?

    Прэміяльны квіток можна аформіць анлайн на сайце авіякампаніі. Для гэтага папярэдне аўтарызуйцеся ў асабістым кабінеце, абярыце маршрут, дату і пастаўце галачку ў графе «Аплата баламі».

    Аформіць квіток за балы магчыма таксама ў офісах па продажы авіяквіткоў Белавія, прадстаўніцтвах за мяжой.

    Звяртаем увагу, што дадаткова могуць збiрацца аэрапортавыя зборы. Аплата збораў баламі не дапускаецца.

  6. Ці магу я аформіць за свае балы квіток для іншага пасажыра?

    Калі Вы ўдзельнік класічнага ўзроўню, то скарыстаць свае балы для іншага пасажыра Вы можаце толькі пры наступнай умове: Вы падарожнічаеце сумесна з гэтым пасажырам і ў вас адзінае браніраванне, г. зн. для сябе Вы таксама афармляеце квіток за балы па тым жа маршруце, на тую ж дату і рэйс.

    Нельга набыць квіток для іншага пасажыра, калі Вы не здзяйсняеце палёт разам з ім або афармляеце квіток для сябе па іншым тарыфе (не прэміяльным) і ў вас асобныя браніраванні.

    Калі ж Вы ўдзельнік элітнага (сярэбранага або залатога) ўзроўню, то Вы можаце афармляць прэміі са свайго рахунку на любога пасажыра.

  7. Як павысіць клас абслугоўвання за балы?

    Аформіць павышэнне класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнесу можна пры выкананні наступных умоў:

    • наяўнасць пацверджанага і аплачанага авіяквітка эканамічнага класа, аформленага на бланку авіякампаніі «Белавія»;
    • клас браніравання ў аплачаным авіяквітку – M або Y (адпавядае тарыфнаму брэнду Economy Flex);
    • авіяквіток павінен змяшчаць палётныя сегменты толькі авіякампаніі «Белавія» (код перавозчыка ў авіяквітку – В2).

    Для афармлення upgrade неабходна запоўніць адпаведную заяву (форму заявы можна знайсці тут і даслаць яе на leader@belavia.by. Рэкамендуем звяртацца не пазней за 3 дні да вылету.

  8. Ці можна аплаціць баламі дадатковыя паслугі (багаж, выбар месца і г. д.)?

    Не. Выкарыстоўваць балы можна толькі на афармленне авіяквітка ці павышэнне класа абслугоўвання.

6. Прэміяльны авіяквіток.

  1. Ці магчыма змяніць дату вылету ў прэміяльным квітку?

    Змена даты вылету магчыма ў межах тэрміну прыдатнасці авіяквітка (на працягу 1 года з моманту афармлення квітка):

    • са штрафам 20 EUR да вылету рэйса;
    • са штрафам 50 EUR пасля вылету рэйса.

    Змяніць дату вылету Вы можаце па месцы набыцця авіяквітка. Калі квіток быў набыты на сайце авіякампаніі, Вам неабходна накіраваць адпаведны запыт на support@belavia.by.

  2. Ці можна змяніць маршрут у прэміяльным квітку?

    Змена маршруту ў авіяквітку, аформленым за балы, не дапускаецца.

  3. Ці можна вярнуць прэміяльны квіток?

    Зварот авіяквітка, аформленага за балы, забаронены. Балы, выкарыстаныя для яго афармлення, не вяртаюцца на баланс.

  4. Ці вяртаюцца на баланс балы, выкарыстаныя на афармленне павышэння класа абслугоўвання, у выпадку звароту авіяквітка?

    Балы, выкарыстаныя для афармлення прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання, не могуць быць вернутыя. Пры звароце квітка ўдзельніку праграмы вяртаецца сума, аплачаная па тарыфе, за вылікам штрафаў і збораў за зварот (калі такія прадугледжвае аплачаны тарыф).

  5. Цi можна перавозiць спартыўны інвентар па прэмiяльнаму квiтку?

    Па прэміяльнаму квітку эканамiчнага класу дазваляецца правоз 1 камплекта спартыўнага інвентару паводле ўсталяваных у авіякампаніі нормаў правозу спартыўнага рыштунку як у тарыфным брэндзе «Смарт», па прэміяльнаму квітку бiзнэс-класа– як у тарыфным брэндзе «Бiзнес» (па прэміяльным квіткам, якiя куплены з 1 сакавiка 2023 года). Падрабязней.

  6. Ці уключаны багаж у прэміяльны квіток?

    Для прэміяльнага квітка эканамічнага класа даступны бясплатны правоз 1 месца багажу вагой да 23 кг і 1 месца да 10 кг у ручной паклажы.

    Для прэміяльнага квітка бізнес-класа даступны бясплатны правоз 2 месцаў багажу, кожнае вагой да 32 кг, і 2 месцаў у ручной паклажы па 10 кг.

    Больш падрабязна азнаёміцца з нормамі правозу багажу, усталяванымі ў авіякампаніі, можна тут.

7. Партнёрскія праграмы.

  1. Якія есці партнёрскія праграмы?

    Даведацца пра магчымасці і азнаёміцца з умовамі набору балаў за выкарыстанне паслуг партнёраў праграмы Вы можаце тут.

  2. Калі адбываецца налічэнне балаў за выкарыстанне паслуг партнёраў праграмы «Белавія Лідар»?

    Балы налічваюцца ў месяцы, што ідзе наступным за месяцам куплі/выкарыстання паслугі. Як правіла, залічэнне балаў адбываецца да 10 чысла кожнага месяца.

  3. Чаму балы не былі залічаны?

    Залічэнне балаў адбываецца аўтаматычна толькі ў тым выпадку, калі падчас афармлення паслугі/куплі быў указаны асабісты нумар удзельніка. Калі залічэнне не адбылося, то, калі ласка, звярніцеся ў службу падтрымкі партнёра або дашліце на leader@belavia.by пацверджанне аплаты паслугі з адлюстраваннем занесенага нумара ўдзельніка.

8. Элітныя ўзроўні.

  1. Як стаць удзельнікам элітнага ўзроўню?

    Для таго, каб стаць удзельнікам сярэбранага ўзроўню, неабходна на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) здзейсніць 20 і больш палётаў рэйсамі Белавія, за якія налічваюцца балы, або набраць на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) 15 000 і больш кваліфікацыйных балаў.

    Для таго, каб стаць удзельнікам залатога ўзроўню, неабходна на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) здзейсніць 40 і больш палётаў рэйсамі Белавія, за якія налічваюцца балы, ці набраць на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) 30 000 і больш кваліфікацыйных балаў.

  2. Ці будзе ўлічвацца сегмент (палёт), здзейснены па прэміяльным квітку, для атрымання элітнага ўзроўню?

    Не. Сегмент за палёт, здзейснены за балы, не залічваецца.

  3. Які тэрмін дзеяння ў карты элітнага ўзроўню?

    Элітны ўзровень прысвойваецца ўдзельніку пасля выканання неабходных для гэтага ўмоў і захоўваецца да канца наступнага года. На карце ўдзельніка пазначаны тэрмін дзеяння карты. У выпадку пацверджання ўзроўню Вам будзе выраблена карта з новым тэрмінам дзеяння.

  4. Як захаваць свой элітны ўзровень удзелу?

    Для захавання сярэбранага ўзроўню ў праграме ўдзельніку неабходна здзейсніць 20 палётаў (або набраць 15 000 кваліфікацыйных балаў) на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня).

    Для захавання залатога ўзроўню ў праграме ўдзельніку неабходна здзейсніць 40 палётаў (або набраць 30 000 кваліфікацыйных балаў) на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня).

  5. Калі недастаткова сегментаў/балаў для атрымання/пацверджання элітнага ўзроўню.

    Адзінай умовай для атрымання або захавання элітнага ўзроўню з'яўляецца здзяйсненне неабходнай колькасці палётаў (20 для сярэбранага і 40 для залатога) або набор неабходнай колькасці кваліфікацыйных балаў (15 000 для сярэбранага і 30 000 для залатога) на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня).

    Калі названыя ўмовы не выкананы, то статус не можа быць прысвоены ніякім іншым спосабам.

  6. Якія прывілеі дае элітны ўзровень?

    Пералік прывілеяў, якія маюць ўдзельнікі элітных узроўняў, Вы можаце знайсці тут. Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з умовамі атрымання прывілеяў.

  7. Што неабходна для афармлення карты сярэбранага ўзроўню для жонкі/мужа ўдзельніка залатога ўзроўню?

    Для афармлення карты сярэбранага ўзроўню жонцы/мужу неабходна:

    • заява ад удзельніка залатога ўзроўню (форму заявы можна знайсці тут);
    • копія пасведчання аб заключэнні шлюбу.

    Накіраваць вышэйназваныя дакументы патрэбна на электронную пошту leader@belavia.by.

  8. Як скарыстацца прывілеем павышэння класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнес-класа ўдзельніку залатога ўзроўню?

    Upgrade можа быць прадастаўлены толькі на стойцы рэгістрацыі ў аэрапорце. Для гэтага абавязкова трэба прад'явіць пластыкавую карту ўдзельніка праграмы залатога ўзроўню «Белавія Лідар» з актуальным тэрмінам дзеяння.

    Звяртаем Вашу ўвагу, што дадзены прывілей не з'яўляецца гарантаваным. Рашэнне аб павышэнні класа абслугоўвання на борце прымае прадстаўнік авіякампаніі на стойцы рэгістрацыі ў залежнасці ад сітуацыі на рэйсе і наяўнасці такой магчымасці.

    Пры вылеце па авіяквітках, аформленых у класах браніравання A і W, па службовых авіяквітках, прэміяльных авіяквітках (аформленых за балы праграмы «Белавія Лідар») і па квітках, аформленых з улікам зніжак (акрамя дзіцячай зніжкі), прывілей не прадастаўляецца.